• Калі страцім Каложу?

    • 426
    • 06 июня 2008, 11:45

    “Праз 18 месяцаў”, – адказваюць менскія “архітэктары”. Прапануем малюнкі існуючых праектаў “рэканструкцыі” Каложы разам з некаторымі развагамі на гэтую тэму… Беларусы, па-сутнасці, ўжо страцілі Нясвіжскі палац. Тое, чаго не зрабілі стагоддзі і войны, зрабіла некалькі ідыётаў з уладных кабінетаў і менска-нясвіжскіх СМУ. Дашчэнту разабрана амаль чацвёртая частка палаца. У іншых краінах людзі, адказныя за такое злачынства, уключаючы і вышэйшых чыноўнікаў мінкульта, ужо сёрбалі бы турэмную баланду, але толькі не ў нас. Усё скончылася незадаволенымі выказваннямі прэзідэнта і такім самым рэпартажам на тэлебачанні. Нешта падобнае адбываецца і ў Гародні. Горад пагрузіўся ў перадфестывальную істэрыю, якая з кожным новым фестывалем усё больш нагадвае спаборніцтва па тынкаванні фасадаў (заўважце “фасадаў”) дамоў. Сотні мільёнаў рублёў ідуць на фарбу, тынкоўку і шпаклёўку, а гандлёвыя абароты некаторых гарадзенскіх будаўнічых фірмаў (найбліжэйшых да ўладных структур) перавышаюць гандлёвыя абароты вытворчага аб’яднання “АЗОТ”. Ну што ж, мабыць толькі гэтага мы і вартыя. У сутарэннях Міністэрства культуры праект “рэканструкцыі” Каложы абмяркоўваецца ўжо даўно. Мы таксама напісалі аб гэтым яшчэ ў 2005 г. Зараз, здаецца, справа “рэканструкцыі” Каложы пачынае ўступаць у стадыю рэалізацыі. Рэалізаваны будзе праект падвязанымі да праваслаўнай ерархіі ў Менску архітэктарамі, накшталт Аляксандра Лаўрэцкага, якія за велізарныя грошы рашыліся выступіць у ролі Герастратаў. Прапануем вам два галоўныя праекты “рэканструкцыі” Каложы, якія абмяркоўваліся апошнім часам. І калі праект №1 не мае нічога агульнага з гістарычнай праўдай, то праект №2 цалкам заснаваны на гістарычных дапушчэннях і мае таксама мала агульнага з рэчаіснасцю. Што адбываецца сёння на гары пад Каложай – ніхто сказаць не можа, паколькі апошнія (і адзіныя) геолагаразведачныя работы на Каложскім плато праводзіліся ў 1935 годзе (!!!). Паколькі зарабіць на такога роду працах Саўчанка і К не могуць, то і разведкай стану глебаў пад Каложай ніхто займацца не збіраецца. У 2006 г. працаваў спецыяліст з геарадарам, які зандзіруе глебы перад пракладкай чыгуначных рэльсаў. Яго высновы, як не спецыяліста, ніяк нельга лічыць дакладнымі, аднак большасць даследчыкаў пагаджаюцца, што пад Каложай, па-першае, вельмі высокі ўзровень грунтовых водаў (па-сутнасці на глыбіні каля 2 метраў ужо пачынаецца вада). Па-другое, пад гарой інснуе вялікая пустэча, якая можа прывесці да разбурэння храма. Вялікая колькасць бетону, патрачаная на ўмацаванне схілу ў 2005-2006 г., як гавораць археолагі, пайшла невядома куды.Такім чынам сёння стаіць пытанне аб выратаванні Каложы, а не аб спробах да яе нешта дабудаваць. Пабудова цагляных сценак на невялікім земляным пятачку можа прывесці да трагічных наступстваў. Абмерны малюнак страчанай сцяны (1852 г.) Малюнак праекта №1 Малюнак праекта №2 //harodnia.com Астатнія малюнкі абмераў і праектаў глядзіце тут

    Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий!

    Комментарии: 6

  • Маршрут проляжет по обе стороны белорусско-польской границы. Это будет своеобразное кольцо, которое позволит путешествующим на велосипеде посетить два популярных туристических объекта, распложенных...

    За год среднестатистический белорус съедает больше 20 кг сахара. Сколько из них произведено на Скидельском сахарном комбинате, точно не скажет никто, но доля предприятия из города-спутника очень велика,...

    В Беларуси прорабатывается ряд мер по стимулированию рождаемости, в том числе пособие для женщин за рождение детей с кратким перерывом - в три-четыре года.

    Ездите в общественном трансппорте с месячными проездными? Рассказываем, за что можно схлопотать штраф при, казалось бы, оплаченном проезде.

    Думаете, больше всего в Гродненской области себе могут позволить жители Гродно? А вот и нет!

    В Гродно у фуры во время движения отсоединился полуприцеп. Все произошло на улице Суворова и без последствий.

    Завершить переезд и обустроиться на новом месте в Гродно областная библиотека планирует в январе будущего года.

    Все новости