• Гарадзенец у амерыканскім войску

    • 435
    • 23 июля 2012, 11:04
    • СШАинтересно почитатьгродненцымова

    Ён хваляваўся. Ці возьмуць яго? Ці падыйдзе? Тэсты былі здадзеныя, медкамісію прайшоў. Ён чакаў. Думаў. Нерваваўся. Цяжка ўявіць такую сітуацыю ў Беларусі, тут мы назіраем зусім іншую карціну. У нас, хутчэй, нярвуюцца па іншай прычыне – толькі б не ўзялі. Аднак  у Амерыцы  з 70-х гадоў – гэта нармальная з’ява. Нягледзячы на тое, што з кожным годам, як кажуць, усё цяжэй і цяжэй знайсці навабранцаў,  конкурс усё ж такі існуе.
    Максім з Гродна. Пражыў тут амаль усё сваё жыццё. І ў 2008 годзе легальна эміграваў у Амерыку, пiша "Твой Стыль". Пашчасціла? Можа быць. А ў верасні 2010 года ўжо накіроўваўся на курс маладога байца ў форт Бэнінг, штат Джорджыя. Выпадкова? Не. Асэнсаваны выбар. А вось сапраўды пашчасціла, як кажа Максім, трапіць у 10-ю горную дывізыю, якая месціцца ў акрузе Джэфферсан, штат Нью-Ёрк. Узброеныя сілы ЗША налічваюць каля  трох мільёнаў чалавек. Гэта ўключаючы ўсе актыўныя і рэзервовыя падраздзяленні. Сюды ўваходзяць  уласна ваенныя ды так званая падтрымка - павары, клеркі, інжынеры, кіроўцы. Аб тым, як служыцца ў амерыканскім войску гарадзенцу, аб асаблівасцях, уставе, унутраных узаемаадносінах і распавёў мне Максім.
    – Рашэнне служыць прыйшло само па сабе, вечна быць прадаўцом або грузчыкам неяк не хацелася, а служба дае магчымасць атрымання вышэйшай адукацыі, лепшай працы, некаторых  прывілеяў ў грамадстве ды, нарэшце, проста  павагу. Для таго, каб паступіць на службу, трэба быць легальным імігрантам, здаць пісьмовы і фізкультурныя тэсты ды прайсці медагляд. Усе гэтыя этапы вырашаюцца прыкладна за месяц, але ёсць паняцце чаргі КМБ (курс маладога байца – аўт.).Таму што навучальных цэнтраў на ўсю Амерыку толькі пяць. А для пехоты – дык увогуле адзін.
    – А што прадстаўляе сабой курс маладога байца? Ці гэта ўжо служба ў войску?
    – Не зусім. Галоўная задача – падрыхтаваць чалавека да службы, 14-16 тыдняў ператвараюць вас з грамадзянскай асобы  ў салдата з мінімальным багажом ведаў. Я не ведаю пра іншыя прафесіі, кажу пра асабісты вопыт. Рыхтуюць вельмі хутка і ўмела – строгі графік і поўны кантроль. Робяць сваю справу рашуча – найменшая памылка  караецца добрай фізічнай нагрузкай. Пра КМБ напісана вельмі шмат артыкулаў, таму няма сэнсу паўтарацца. Адразу скажу, дзедаўшчыны НЯМА, нават паняцце такое адсутнічае, таму што армія – прафесійная. Якая можа быць дзедаўшчына, калі людзі не служаць у нашым разуменні, а па сутнасці ходзяць на працу.  І атрымліваюць за гэта грошы. Гэта раўнасільна таму, што казаць пра дзедаўшчыну на заводзе або, напрыклад, на будоўлі. Канешне, ёсць пакаранні – напрыклад, заснуў у класе, пра нешта забыўся – фізкультура вам у дапамогу, але збіцця няма. Дысцыпліна – гэта ключ да перамогі і вырашэння многіх праблем.
    – Войска ЗША запрашае на службу па кантракце грамадзян ЗША і ўладальнікаў грын карт, ці ёсць нейкія абмежаванні для апошніх?
     – Так, ёсць некаторыя абмежаванні. У плане таго, якую працу выбраць. Напрыклад, каб працаваць перакладчыкам, ці праходзіць службу ў спецназе, трэба быць грамадзянінам ЗША. А вось, напрыклад, быць у мотастралковым падраздзяленні – без розніцы.
    – Ці служаць жанчыны ў амерыканскім войску?
    – Так. Жанчыны могуць служыць у войску нараўне з мужчынамі, за выключэннем адмысловых спецпадраздзяленняў. Спяць яны ў жаночых бараках, а ўсё астатняе – у змешаных узводах і ротах і робяць таксама, як і мужчыны.
    – Вельмі ж мяне цікавіць твой побыт у войску…
    – Умовы жыцця – казарма. Амерыканская казарма – гэта памяшканне, падзеленае на двухпакаёвыя блокі. У кожным такім блоку жыве 2 чалавекі, па аднаму – у пакоі. Агульнымі з’яўляюцца толькі ванны пакой і невялікая кухня. Ёсць інтэрнет. Да паслуг бясплатная спартзала, якая вечна занятая, таму я асабіста займаюся ў сябе ў ротным кутку здароўя. Гэтак жа для халасцякоў ёсць сталовая, у якой сілкуешся па раскладзе тры разы ў дзень. Ёсць бібліятэка, кінатэатр, ваенгандаль (пара невялікіх крамак), цырульня  і некалькі месцаў хуткага харчавання. Жанатыя жывуць або ў вайсковых дамах на базе, або ў апартаментах. Калі  сам здымаеш – пад гэтыя мэты армія дае некаторую суму грошай у  залежнасці ад штата, але калі ты жывеш на базе, ты гэтых грошай не бачыш, бо яны ідуць усе на аплату жылля. А вось, калі сам знаходзіш дом/кватэру, то гэтыя грошы наўпрост ідуць у тваю кішэню, і ты імі распараджаешся сам. Вучэнні праходзяць кожны месяц – стральба, перамяшчэнне, кіраванне. Усё «прыстасавана» на падрыхтоўку да рэальнага бою. Гэтак жа праходзяць невялікія семінары, дзе тлумачаць як карыстацца той ці іншай новай тэхнікай.
    – Для мяне, канешне, усё гэта дзіўна. А які заробак?
    – Заробак для  Амерыкі невялікі. Мой складае  1400 долараў у месяц, але пасля выплаты ўсіх падаткаў застаецца каля 1000. Аднак справа тут не ў заробку, а ў тым, што армія дае перавагі ў працы, у вучобе ды ў грамадстве больш павагі, напэўна.
    – Вяртацца, канешне, ты не збіраешся?
    – У Беларусь, можа быць, прыеду. Калі-небудзь, на пару дзянькоў… Усё вырашыцца ў 2014 годзе, паколькі ў мяне ў 2013 годзе намечана камандзіроўка на 9 месяцаў у Афганістан. Не хачу нічога планаваць.

    Читайте по теме:


    Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий!

    Комментарии: 35

  • Вдали от большой воды под крышей старой военной палатки гродненский врач-рентгенолог Андрей Блажевич, с юности увлечённый исторической реконструкцией, взялся ни много ни мало… за строительство старинного...

    Футбольный тренер на «распреде» (почти) о работе в Зельве, о которой он не жалеет

    Сегодня полностью обеспечить жильём иногородних студентов может только аграрный университет. В медицинском койко-место предоставят 70 процентам нуждающихся, в ГрГУ имени Янки Купалы заселят первокурсников...

    21 августа глава государства посетил Ивье, где не был 11 лет, и остался очень доволен увиденным. Но Белстат утверждает, что там не все хорошо.

    Они самые популярные цветы на 1 сентября, главные фигуранты уже крылатого выражения «потому что гладиолус» и просто необычайно красивые цветы. В Гродно проходит уникальная выставка. 75 сортов, среди...

    Бывшего директора предприятия «Белэнергосетьпроект» приговорили к 8,5 годам колонии. Там разрабатывали проектную документацию по комплексу противоаварийной автоматики строящейся АЭС под Островцом.

    Трудоустроены более 1200 гродненцев, построили 75 тысяч квадратных метров жилья, распечатали развязку вблизи «Тринити» и повысили зарплаты.

    Все новости