Хто купіць гравюру 1568 году з выявай Горадні

Можа, знойдзецца хтосьці, хто купіць маестатычную гравюру 1568 году з выявай Горадні «Vera designatio urbis in Littavia Grodnae», у беларускія рукі?

Стары Замак, мост церазь Нёман і ўсе цэрквы — манумэнтальная панарама Горадні паўстае на гэтым медзярыце 1568 году. Гравюра Цюндта памерам 36 на 102 сантымэтры паказвае горад у часе прыгатаваньняў да Люблінскае уніі. На першым пляне маршалак Валовіч вітае пасольства цара Івана Жахлівага. У далечыні адкрываецца панарама места. Яе змаляваў у ліпені 1568 году відавочца, Яна Адэльгаўзэр. А Матыяс Цюндт (1498-1572), знакаміты нюрнбэрскі медзярытнік, перанёс у форму гравюры. Гэта сапраўдны рарытэт: вядомыя ўсяго некалькі захаваных арыгіналаў гэтай працы. Ніводзін зь іх не знаходзіцца ў Беларусі.

horadnia1568.jpg

Адна зь іх, з прыватнай калекцыі, выстаўленая на антыкварны аўкцыён у Варшаве. Ён адбудзецца 7 чэрвеня.

Пачатковая цана «Vera designatio urbis in Littavia Grodnae» — так гучыць поўная назва гравюры — складае 40 тысячаў злотых (18,5 тыс. даляраў).

У Літве і ва Ўкраіне ўжо зьявіліся багатыя людзі, што мэтаскіравана зьбіраюць старажытнасьці. У Кіеве адну з найбагацейшых калекцый назапасіў мільярдэр Пінчук. Цэны старых мапаў, дакумэнтаў, артэфактаў сягаюць даволі высокіх лічбаў. Балазе, гэтыя здабыткі звозяцца ва Ўкраіну.

У Беларусі, спляжанай і разрабаванай саветамі і нацыстамі, старажытнасьцяў захавалася няшмат. У той жа час у антыкварных крамах Варшавы і, асабліва, Кракава часам можна знайсьці першавыданьне Дуніна-Марцінкевіча за сымбалічную цану або гравюру Орды за вельмі прымальныя грошы — парадку сотні даляраў. Бедныя калекцыі беларускіх музэяў маглі б папаўняцца. Маглі б… Але дзяржаўныя ведамствы, з пасольствамі ўключна, не выяўляюць ніякае ўвагі да беларускай старасьвеччыны.

Цікава, што паводле правілаў аўкцыёнаў у Польшчы, буйныя дзяржаўныя музэі і Нацыянальная бібліятэка маюць прывілеяванае права выкупу лотаў за пачатковую цану. Толькі калі яны не выказваюць ахвоты, прадметы выстаўляюцца на торг.

Польскі калекцыянэр К., які зьбірае беларускія старажытнасьці, ня мае сродкаў, каб выкупіць гравюру Горадні. Увогуле ён цешыцца з таго, што ў Беларусі дагэтуль няма тых нуварышаў, якія з часам нагоняць цэны на старажытнасьці ВКЛ. Аднак у гэтым выпадку нават ён шкадуе: хоць бы знайшоўся нехта, каб найдаўнейшая выява Горадні трапіла ў беларускія рукі.

Сярод іншых лотаў аўкцыёну 7 чэрвеня асаблівай увагі заслугоўвае так званая «Радзівілаўская» мапа ВКЛ 1632 году (пачатковая цана — 6000 злотых) і аўтографы каралёў Рэчы Паспалітай.

Аўкцыён адбудзецца а 10.30 у Вугорскім інстытуце культуры па адрасе вул. Маршалкоўская 80. Аглядаць прадметы можна ад 8.00. Аб правілах аўкцыёнаў можна прачытаць на сайце www.lamus.pl. Гандляваць прадметы можна таксама шляхам замоваў праз факс ці электронную пошту з пазначэньнем гранічнай цаны.

//Наша Нiва


Читайте также:

  1.  Васисуалий

    0

    0

    >>Ён адбудзецца 7 чэрвеня.

    Не, у меня зарплата 15го

  2. s13 s13

    0

    0

    А зарплата у тебя обычно 20 000 долларов?

  3.  Васисуалий

    0

    0

    зачем 20? 19ти должно хватить, думаю 😀

  4.  Titter

    0

    0

    Можно порассуждать каким образом лоты попали в руки теперешних владельцев, и с чего это они решили их продавать.

  5.  6232

    0

    0

    Разве фамилии переводятся с русского на белоруский язык и наоборот? «Iван Жахлiвы…» Цвiкевич — Гвоздевич, Александр Пушкин — Сашко Гарматны. 🙂

  6.  New_view

    0

    0

    нада гарыспалкому прадаць B6 и хопiць….

  7.  Аноним

    0

    0

    а купил ее национальный музей польши. обидно и завидно, что в польше национальный музей может это позволить, а у нас деньги идут куда угодно, только не на историю…

  8.  Fanclaus

    0

    0

    за 44 тыс даляраў

    http://news.tut.by/culture/110713.html

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Апрель 2019
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Мар  
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.