• У гродзенскім садку будзе беларускамоўная група

    • 6148
    • 05 июля 2012, 12:53
    • Гродновластьсобытияобразованиеновости городамова

    Наколькі даўно ў Гродне існавала апошняя беларускамоўная група ў садку, ужо не памятае ніхто – ні жыхары гораду, ні чыноўнікі з аддзелаў адукацыі. Але сёлета паміж бацькамі і ўладамі ўсталяваўся доўгачаканы кантакт. Група для самых маленькіх беларусікаў будзе арганізавана, пiша "Твой Стыль". Неабходная колькасць для стварэння групы набіралася доўга і з перашкодамі. Па-першае, гэта абумоўлена невялікай згуртаванасцю дзяцей і іхніх бацькоў паміж сабою. Інфармацыя распаўсюджвалася бацькамі па знаёмых, на Гродзенскім форуме і ў сацыяльных сетках. Але сабраць мінімальную (12 чалавек) групу нават з рознаўзроставых дзетак (2-4 гады) за два гады пошукаў мы так і не змаглі. Па-другое, бацькі, хто ўжо займаўся гэтым пытаннем са старэйшымі дзецьмі, мелі настолькі негатыўны вопыт, што цяпер выклікала ў іх поўную апатыю, і яны нават не ўносілі свае прозвішча ў спіс, бо не верылі ў станоўчы вынік. Спачатку бацькi павінны былі паказаць, што яны ёсць. І не ленавацца набраць нумар аддзела адукацыі. Аддзелы адукацыі не ішлі насустрач. Два гады таму ў сродках інфармацыі – як незалежных, так і дзяржаўных – была пададзеная інфармацыя па вывучэнні попыту на стварэнне такой групы. Я запісала свайго сына ў абодва раёны. У Ленінскім раёне, як мне падалося, цікаўнасць да гэтага пытання была, бо была заведзеная табліца, куды запісвалі ўсіх ахвотных. Праца ў Кастрычніцкім раёне зводілася да таго, што бацькі самастойна ў заяве («дзе-небудзь на палях», як мне сказалі ў «адным акне») павінны былі дапісаць сваё жаданне навучаць дзіця па-беларуску. Ніхто гэтыя заявы не падсумоўваў і ў асобны спіс не выводзіў. Але мяне пераконвалі, што вось калі б такіх заяў на адзін пэўны садок з дзецьмі строга аднаго ўзросту знайшлося 12 штук, то – усё да вашых паслуг. Назваць гэта крокам насустрач і дапамогай у арганізацыі немагчыма. Тады яны пачалі працаваць з Ленінскім раёнам. І тут раптам раскрылася праблема – неадказнасць. Проста поўнае ігнараванне. Мала таго, што самі не ініцыявалі збор і адкрыццё групы, дадзеныя былі раскіданы па некалькіх камп’ютарах, дык яшчэ і не заносілі ў спіс па стварэнні беларускай групы тых, хто прыходзіў да іх запісвацца самастойна. Такімі высілкамі выніку не ўбачылі б ніколі. Справа была вырашаная пасля візіту ў гарвыканкам да начальніка аддзела адукацыі г. Гродна Блажэя Сяргея Валяр’янавіча. На яго загад гэтая група і будзе адкрыта. А другая добрая навіна – садок будзе максімальна набліжаны да цэнтру, а не на Дамброўскага, што вельмі адпалохвала некаторых бацькоў. Ну што ж, выдатны пачатак пакладзены! Няхай гэтая эксперыментальная група працягне развіццё і адраджэнне беларускай мовы і культуры сярод моладзі ў нашым горадзе. І самае галоўнае – група садка №45 па адрасе Сухамбаева,5 чакае новых выхаванцаў. Заявы прымаюцца ў Ленінскім аддзеле адукацыі па адрасе вул. Савецкая, 14, каб. 253, тэлефон – 74-07-85.

    Читайте по теме:


    Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий!

    Комментарии: 148

  • Вдали от большой воды под крышей старой военной палатки гродненский врач-рентгенолог Андрей Блажевич, с юности увлечённый исторической реконструкцией, взялся ни много ни мало… за строительство старинного...

    Футбольный тренер на «распреде» (почти) о работе в Зельве, о которой он не жалеет

    Сегодня полностью обеспечить жильём иногородних студентов может только аграрный университет. В медицинском койко-место предоставят 70 процентам нуждающихся, в ГрГУ имени Янки Купалы заселят первокурсников...

    21 августа глава государства посетил Ивье, где не был 11 лет, и остался очень доволен увиденным. Но Белстат утверждает, что там не все хорошо.

    Они самые популярные цветы на 1 сентября, главные фигуранты уже крылатого выражения «потому что гладиолус» и просто необычайно красивые цветы. В Гродно проходит уникальная выставка. 75 сортов, среди...

    Бывшего директора предприятия «Белэнергосетьпроект» приговорили к 8,5 годам колонии. Там разрабатывали проектную документацию по комплексу противоаварийной автоматики строящейся АЭС под Островцом.

    Трудоустроены более 1200 гродненцев, построили 75 тысяч квадратных метров жилья, распечатали развязку вблизи «Тринити» и повысили зарплаты.

    Все новости