Запрашаем на ўрачыстую прэзентацыю

Фота www.kamunikat.org

Мы чакалі гэтага амаль сем доўгіх месяцаў, але сёння, гучна, паведамляем вам — у сераду 21.05 у Гродна адбудзецца прэзентацыя “Магдэбургскай Гародні” — першай кнігі серыі “Гарадзенская бібліятэка”, выданне якой распачаў Гарадзенскі Рух “За Свабоду”.  

Удзел у прэзентацыі возьме аўтар “Магдэбургскай Гародні” – Юры Гардзееў, ад’юнкт Інстытута Расіі і Усходняй Еўропы Ягелонскага універсітэта. Вы зможаце здабыць кнігу разам з подпісам аўтара!

“Магдэбургская Гародня” Юры Гардзеева — першая ў Беларусі праца, прысвечаная сацыятапаграфіі беларускага горада. Шматгадовая скрупулёзная праца дазволіла аўтару стварыць унікальную для Беларусі кнігу, у якой з усёй магчымай паўнатой апісана развіццё горада як матэрыяльнага аб’екта з уваходам у гісторыю амаль кожнага пляца. Гэта сапраўды еўрапейскі ўзровень вывучэння еўрапейскай гісторыі беларускага горада.  

Пачатак прэзентацыі “Магдэбургскай Гародні” – серада, 21.05.2008, 18.30 па адрасе: Гродна, вул. Будзёнага 48а — 44 (памяшканне Таварыства Беларускай Школы). 

Запрашаем, уваход вольны 

“Магдэбургская Гародня” – гэта 383 старонкі багата ілюстраванага тэксту, цвёрдая вокладка, даступная мова. Падрабязней пра “Магдэбургскую Гародню” — http://www.kamunikat.org/6465.html 
 
Даведка: Выдавецкая серыя “Гарадзенская бібліятэка” прысвячаецца той Гародні, якой мы можам ганарыцца. Яна будзе знаёміць з гісторыяй горада, свабоднай ад ідэалагічнай хлусні, з мастацкімі творамі і навуковымі працамі гарадзенцаў, якія сталі значным унёскам у культуру беларускага народу і нашых суседзяў. Яе кнігі будуць распавядаць пра людзей-стваральнікаў, якія ў розныя часы супрацьстаялі разбурэнню і знішчэнню, як бы гэта не называлася чарговымі ўладамі. Ганаровы патранат “Гарадзенскай бібліятэцы” ажыццяўляе лідэр Руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч. 

Па ўсіх пытаннях, звязаных з “Гарадзенскай бібліятэкай” звяртайцеся на zasvabodu.hrodna@gmail.com 


Читайте также:

  1.  image

    0

    0

    Было интересно.

  2.  n.nezzvanova

    0

    0

    было классно.
    много полезной информации. но печально оттого, что цивилизованный путь реконструкции города не здесь и не сейчас.

  3.  televital

    0

    0

    Шкада, спазьніўся, а кніжак было меней за жадаючых набыць.

  4.  image

    0

    0

    Книга действительно стоит того чтобы ее иметь.

  5.  kniga

    0

    0

    па кнігі звяртайцеся — zasvabodu.hrodna@gmail.com

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Октябрь 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Сен  
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    293031 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.