Моладзевы мiжнародны праект на Гарадзеншчыне

Рэалізацыю беларуска-нямецкага праекта «Беларусь – адкрыцьцё штодзённасьці» распачынае Гарадзенскае грамадзкае аб’яднаньне Цэнтр «Трэці сэктар» у партнэрстве з Эвангелічнай акадэміяй фэдэральнай зямлі Мэкленбург-Пярэдняя Памэранія (г. Ростак) і Эвангелічнай акадэміяй фэдэральнай зямлі Саксонія-Анхальт (г. Вітэнбэрг). Удзел у праекце возьмуць па 10 прадстаўнікоў Нямеччыны і Беларусі.

Да ўдзелу зь беларускага боку запрашаюцца хлопцы й дзяўчаты ва ўзросьце ад 18 да 25 гадоў з валоданьнем ангельскай альбо нямецкай мовамі, цікаўнасьцю да журналістыкі, якія жывуць альбо вучацца ў Горадні.

Праект закліканы спрыяць пашырэньню беларуска-нямецкіх стасункаў, змагацца са стэрэатыпамі, дапамагаць стварэньню аб’ектыўнай карціны Беларусі ў Нямеччыне і рэалістычнага бачаньня Нямеччыны ў Беларусі.

У межах праекта адбудуцца сустрэчы зь цікавымі людзьмі розных прафэсій, майстар-клясы па журналістыцы, фатаграфіі, відэаздымцы.

Этапы рэалізацыі праекта:

— Горадня – 20-28 ліпеня 2008 года.

— Нямеччына – лета 2009 года.

Па выніках праекта будуць створаныя перасоўная фотавыстава й фільм пра людзей Беларусі і Нямеччыны, якія будуць прэзэнтавацца грамадзкасьці абедзьвюх краінаў.

Апошні тэрмін падачы заявакда 25 траўня.

За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся да каардынатаркі праекта Інгі Сакуты: тэл. 029 587 43 90, эл. пошта milovita@gmail.com.


Читайте также:

    Оставить комментарий


    Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


    Поиск


    Популярное за неделю



    Афиша Гродно

    Отдых в Гродно




    Отзывы о заведениях






    Все новости Беларуси

  1. Архив

    Октябрь 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Сен  
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    293031 

  2. Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.