• Гродзенскі гарвыканкам забараніў школьнікам удзельнічаць у канферэнцыі

    • 5019
    • 30 апреля 2008, 16:58

    Па загаду гарвыканкама з праграмы гарадской школьнай канферэнцыі выкінуты прозвішчы вучняў, якія прымалі ўдзел у абароне цэнтра Гродна. Яшчэ не заціхла водгулле забароны ўдзелу ў гарадской юбілейнай навуковай канферэнцыі двум дактарам гістарычных навук, вядомым беларускім гісторыкам А. Смаленчуку і А. Краўцэвічу, а гарадскія ўлады ўжо спрабуюць пераўтварыць успадабаны імі метад барацьбы з гісторыяй у традыцыю. На гэты раз забарона кранулася не масцітых гісторыкаў, а … дзяцей – вучняў гродзенскай сярэдняй школы №28. Амаль год таму некалькі таленавітых дзесяцікласнікаў, вучняў гэтай школы, знялі фільм, прысвечаны так званай “рэканструкцыі” Гродна. Наіўныя маладзёны арганізавалі прэзентацыю гэтага фільма ў роднай навучальнай установе. У выніку, пасля таго, як гэты факт стаў вядомы мэру горада А. Антоненку, сваімі працоўнымі месцамі ледзь не паплаціліся загадчык гарадскога упраўлення адукацыі С. Блажэй, дырэктар школы М. Ахметаў і настаўнік школьнікаў, загадчык школьнага музея І. Рабкоў. Бацькоў школьнікаў (а некаторыя з іх займаюць даволі значныя пасады ў пагранічнай службе і КДБ) папярэдзілі па службовай лініі. Здаецца, канфлікт быў вычарпаны, аднак няма межаў подласці і злапомнасці. 22 красавіка 2008 г. у ліцэі №1 г. Гродна мелася адбыцца 10-я юбілейная канферэнцыя “Миры моего Я”. Мэр горада патэлефанаваў дырэктару СШ №28 Ахметаву і загадаў забараніць удзел у канферэнцыі І. Рабкову і яго вучням А. Батуру і М. Латомскаму. Дырэктар ліцэя №1 А. Панцэвіч хуценька перарабіў праграму канферэнцыі, выкінуўшы адтуль імёны згаданых вучняў. Справа, зразумела, не ў тым, што школьнікі збіраліся выступіць з дакладамі аб разбурэнні гістарычнага цэнтра Гродна. Даклад вучняў быў прысвечаны гісторыі гродзенскай лютэранскай абшчыны, а даклад І. Рабкова называўся: “Патрыятычнае выхаванне школьнікаў на прыкладзе музея 29-й арміі”. Але, як бачым, “патрыятычнае выхаванне” і тым больш праўдзівая гісторыя не бяруцца ў разлік, калі трэба звесці рахункі з тымі, хто не дагадзіў, ня важна, ці гэта доктар навук, ці гэта школьнік. З праграмы гарадской навуковай канферэнцыі, якая пройдзе 29 красавіка, імёны школьнікаў і іх настаўніка таксама выкінулі. Ну, але тыя асабліва не пакрыўдзяцца, бо гэтыя псеўданавуковыя канферэнцыі нікому ніякай крыўды не прыносяць. Затое зробленая хлопцамі справа – зняты імі фільм – назаўсёды застанецца аб’ектыўным сведчаннем таго, што адбывалася і адбываецца ў Гродне. Усе жадаючыя могуць яго паглядзець. Спадчына (Гродна, 2007) Частка 1 http://www.youtube.com/watch?v=_NSaua3EJkw Частка 2 http://www.youtube.com/watch?v=9P5-5qe67Mg Частка 3 http://www.youtube.com/watch?v=RL4Kex09mUI Частка 4 http://www.youtube.com/watch?v=O0iZ84cqC9k

    Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий!

    Комментарии: 19

  • Позже оказалось: операция уже не нужна, девочка идет на поправку. Волонтеры не раз просили семью перечислить средства тем, кто в них очень нуждается, а затем обратились в милицию.

    Доллары 1920-х годов, разрешение на работу священником времен СССР, каменный топор, стеклянная мухоловка… Что еще хранится в коллекции ксендза-краеведа, который создал свой музей на белорусско-литовском...

    В Гродно предприятия и организации города представят свое видение того, как должна выглядеть праздничная елка. В парке Жилибера организации устанавливают елки, подключают праздничную иллюминацию на...

    Молодой человек облил вином статуи Ангелов и Божьей Матери, а также сломал две скамейки. О подобном неадекватном поведении парня сообщил в милицию случайный прохожий.

    Фото строительной площадки ночью с высоты опубликовала в фейсбуке Ирина Варкулевич.

    На территории Гродненской области расположены 697 историко-культурных ценностей, многие из которых находятся в плачевном состоянии.

    Глава Центризбиркома Лидия Ермошина весной 2021 года планирует уйти в отставку. Об этом она сообщила журналистам 6 декабря в палате представителей.

    Все новости