Вельмi цiкавы блог гарадзенца, прысвечаны гiсторыi. Па матэрыялах яго блога падрыхтаваны гэты пост.

Гарадзенская ратуша — помнік архітэктуры эпохі рэнесансу (а потым класіцызму). Пачаткам яе будаўніцтва лічыцца канец XV ст., калі гораду было нададзена магдэбургскае права. Адзінымі графічнымі крыніцамі, якія дазваляюць уявіць пра тое як яна выглядала, з’яўляюцца гравюры М.Цюндта 1568 г. і Т.Макоўскага 1600 г.

Краязнаўца Кінковіч Антоні зрабіў свой варыянт рэканструкцыі ратушы.

У 1660-я гады будынак ратушы быў моцна пашкоджаны падчас нашэсця маскоўскага войска. У паўразбураным стане ратуша прастаяла амаль паўтара стагоддзя. У канцы ХVIII ст. была перабудавана ў класіцыстычным стылі. У 1946 г. бальшавіцкая ўлада яе знішчыла.

Напэўна, адзінаю крыніцаю, акая б магла даць уяўленне аб выглядзе ратушы, з’яўляецца гравюра Макоўскага 1600 г. Гравюра прадстаўляе ратушу як архітэктурную дамінанту не толькі рынку, але і ўсяго горада. Гэта быў двухпавярховы будынак, увенчаны вежай з высокім шпілем. Завяршэнне сценаў упрыгожвалі атыкі.

Архітэктар Ю. Кішык зрабіў сваю рэканструкцыю выгляду ратушы.

Праўда, аўтар амаль ігнаруе гравюру Макоўскага і плны Гародні пачатку XVIII ст., зробленыя шведамі і рускімі.

Сярод выяў еўрапейскіх рэнесансных ратуш можна звярнуць увагу на будынак ратушы ў польскім Tarnówie.

У агульных рысах ратуша вельмі нагадвае гарадзенскую, асабліва вежа. Яшчэ вельмі важнае падабенства — гадзіннік, які размешчаны ў вежы. Вядома, што у вежы гарадзенскай ратушы гадзіннік знаходзіўся да 1753 г., калі яго перанеслі пасля пажару ў вежу езуіцкага касцёлу.

Яшчэ адна падобная ратуша ў польскім Sandomierzu.

Па тэме:

Дакладнае месцазнаходжанне ратушы нам вядома дзякуючы плану Гродна 1655г.

У 1660-я гады будынак моцна быў пашкоджаны падчас нашэсця маскоўскага войска, улады збіралі грошы на адбудову галоўнага будынку горада, але ваенныя пастоі, падаткавы цяжар замаруджвалі аднаўленчыя працы. На адбудову будынку яшчэ горш паўплывалі разбурэнні Паўночнай вайны.

На плане 1706 г. руіны будынку ратушы пазначаны як «базар»(1), а на скрыжаванні Замкавай вуліцы ды пд-зах боку Рынку камяніца, пазначаная як «ратуша». У будынку закінутай ратушы размяшчаліся гандляры-габрэі.

Пасля сканчэння войнаў на тэрыторыі ВКЛ зноў унікла пытанне па адбудове ратушы, але габрэі-гандляры, якія канчаткова абаснаваліся тут, устройвалі нават бунты, не падпускаючы да сваіх «уладанняў» ураднікаў. Аднаго разу нават закідалі прыйшоўшых муляраў разам з бурмістрам камянямі і цэглай…

Падарожнік Вільгельм Шлемюлер, які наведаў Гародню ў час сойма 1752 г., занатаваў, што пасярод Рынку «бачны руіны велізарнага гмаху, дзе купцы раскладаюць тавар».


Абрысы ратушы на плане 1758г.

На плане 1780 г. адсутнічае будынак ратушы:

Гісторык Юры Гардзееў лічыць, што будынак быў разабраны. На яго месцы у 1784 г. узнік будынак новай ратушы, пабудаванай у класіцыстычным стылі. Яна была аднапавярховаю, мела форму карэ. Паўночны і паўднёвы фасады  ўпрыгожвалі рызаліты з шасцюкалоннымі дарыцкімі портыкамі. Згодна плану 1795 г., ратуша была пабудавана на тым самым месцы, дзе стаяла старая.


План 1795 г.


План 1812 г.


Нямецкі здымак 1941 г.


Читайте также:

  1. licvin licvin

    0

    0

    а аўтарскія правы не парушаны?

  2. Thick Troll Thick Troll

    0

    0

    Дальше «Графічнай рэканструкцыi рэнесанснай ратушы ў Гродна», СЛАБО???!!!

  3.  vikus

    0

    0

    Праўда, аўтар амаль ігнаруе гравюру Макоўскага і плны Гародні пачатку XVIII ст., зробленыя шведамі і рускімі.
    и вопрос какая это реконстукция, а еще и построить можно из пеноблоков и все вокруг плиточкой обложить и реконстукцией назвать.

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Декабрь 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Ноя  
     12
    3456789
    10111213141516
    17181920212223
    24252627282930
    31 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.
     

    Please check the Pop-up.