• Айшы больш няма

    • 60
    • 07 декабря 2006, 13:31

    Відаць па ўсім, гурт “Айша” больш не існуе. Гарадзенскія музыкі так і ня выдалі свой альбом і даўно ўжо ня граюць жыўцом. Адзін з апошніх іх выступаў адбыўся на двухгодзьдзе “Тузіна Гітоў” летась. “Пэўна, што можна сказаць, што “Айшы” больш не існуе”, - кажа адзін з удзельнікаў праекту Сяргей Фінскі. “Айша” сыходзіць у нябыт і прэзэнтуе ў новым туры на “Тузіне Гітоў” сваю апошнюю песьню – “Бабілён”. “На самой справе, гэта самы першы наш твор, які мы так належным чынам і не запісалі”, - кажа Сяргей Фінскі. У свой час гурт “Айша” падаваў агромністыя надзеі. Ён быў створаны з музыкаў некалькіх гарадзенскіх гуртоў. “Калісьці вакалістка гурта Вікторыя вучылася ў каледжы мастацтваў і зацікавілася маёй пазэіяй, - кажа паэт Юры Гумянюк. - Так і паўстаў гэты музычны праект”. У 1996 годзе “Айша” здабыла ляўрэацтва на фэсьце “Басовішча”, даволі актыўна канцэртавала, а іх песьня “Ёкагама” некалькі тыдняў знаходзілася ў лідэрах гіт-параду “Радыё Рокс”. У плянах быў запіс альбому на вершы Гумянюка, і асобны праект на вершы Дануты Бічэль-Загнетавай (адна зь песень “Зь вераю” брала ўдзел у ТГ). Але ўсе пляны перапыніліся – канцэртаў не было, у студыі гурт таксама працаваў мала. “Мяркую, што калі б яны вызначыліся дакладна са сваёй канцэпцыяй – у іх бы ўсё атрымалася”, - кажа Ю.Гумянюк. “Мы ўжо ня граем разам. Відаць, што няма больш такога гурта”, - кажа Сяргей Фінскі, які стаяў ля вытокаў каманды. У новым туры “Тузіна Гітоў” гарадзенскі гурт прэзэнтуе сваю апошнюю песьню – “Бабілён”. “На самой справе, гэта самы першы наш твор, які мы так належным чынам і не запісалі”, - кажа Сяргей Фінскі. “Бабілён”, як і большасьць іншых твораў гурта, быў напісаны на верш гарадзенскага паэты Юрыя Гумянюка. “Звычайна, калі верш кладзецца на музыку, зьменяецца яго сэнс. Аднак, атмасфэру гэтага верша ў “Айшы” атрымалася захаваць”, - кажа аўтар словаў да “Бабілёну”. http://music.fromby.net/article/421/

    Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий!

    Комментарии: 0

  • В этом материале мы расскажем вам, как теперь жить с новым s13.ru, почему некоторым пользователям нельзя комментировать, как залогиниться и чего ждать в будущем.

    Родители школьника, которого обвинили в том, что он заставлял малолетних детей совершать сексуальные действия со своей сестрой, решили рассказать, почему они не согласны с расследованием.

    Вчера несовершеннолетний взял у отца автомобиль и совершил на нем ДТП.

    На одном из самых опасных и сложных перекрёстков вблизи города начались дорожные работы. Планируется, что к концу осени в Коробчицах появится комфортная развязка, используя которую можно безопасно повернуть...

    После сильных дождей один из дворов на Ольшанке превратился в настоящий аквапарк. Дети довольны!

    В эту субботу, 24 августа, во внутреннем дворике Музея истории религии (ул.Замковая, 16), пройдет KIDS FEST.

    В спортивных магазинах MySport и фирменных магазинах Columbia, Спортландия и FootTerra скидка 50% на осенне-зимнюю коллекцию прошлого сезона. Предложение действительно до исчерпания товарных запасов....

    Все новости
  • Самое популярноеСамое обсуждаемое
  • За неделюЗа месяц