14 чэрвеня ў чацвер у Гродна на Будзённага, 48А (унутраны дворык) адбудзецца прэзентацыя 13-й кнігі кніжнай серыі «Гарадзенская бібліятэка». Гэта кніга гродзенскага гісторыка Дзмітрыя Люціка «Нёманскі фронт. 15-25 ліпеня 1944 года. Баі за Гродна: аналіз падзей, данясенні, успаміны, статыстыка».

У мінулым годзе Дз.Люцікам, у суаўтарстве з А.Семенчуком быў выдадзены турыстычны пуцевадзіцель «Сто лет одиночества. Неизвестная крепость Российской империи», прысвечаны Гродзенскай крэпасці.

У сваёй новай кніге аўтар зрабіў спробу прааналізаваць ход падзей ліпеня 1944 года пад час баёў за горад Гродна і яго бліжэйшыя ваколіцы. У адрозненні ад ранейшых даследванняў савецкага і постсавецкага часу, у кнізе выкарыстоўваюцца успаміны як савецкіх, так і нямецкіх салдат, матэр’ялы Цэнтральнага Архіва Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі, нямецкая і польская літаратура, успаміны мясцовых жыхароў прынёманскіх вёсак.

Аўтар прадстаўляе перад намі толькі дзесяць дзён баёў пры фарсіраванні Нёмана ў раёне Гродна. Аднак дакладнасць апісваемых падзей проста ўражвае!

Упершыню ў беларускай гістарыяграфіі прысвечанай вайне, баявыя дзеянні абодвух бакоў распісаны з дакладнасцю да батальёна. Таксама была зроблена першая спроба прааналізаваць склад і ўзбраенне вайсковых часцей і злучэнняў Савецкай арміі, Вермахта і СС, якія удзельнічалі ў баях за Гродна і на поўдзень ад яго. Такім чынам, невядомыя дасюль падзеі ліпеня 1944 года паўстаюць перад намі ва ўсёй паўнаце. Акрамя таго, кніга ўтрымлівае каля сотні цікавых фотаздымкаў перыяду аперацыі «Баграціён» і часоў баёў у раёне Гродна.


Читайте также:

  1. Thick Troll Thick Troll

    0

    0

    С удовольствием почитаю))))

  2.  lazurnaya

    0

    0

    А во сколько презентация будет, не написано…

  3. Fox Mulder Fox Mulder

    0

    0

    да. и ещё узнать бы, где ее можно приобрести. а то мне кажется не во всех книжных магазинах города (((

  4.  jendrus

    0

    0

    Время презентации — 19.00

  5. stn stn

    0

    0

    Хотелось бы противопоставления боям в 1941.

  6. Господин Бользен кот Шрёдингера

    0

    0

    «Мертвая голова» обороняла город.

  7. Дед Барадед Дед Барадед

    0

    0

    @ jendrus:
    Будет ли книга в свободной продаже? Цена?

  8.  sobako

    0

    0

    stn :

    Хотелось бы противопоставления боям в 1941.

    +100500

  9. gonzo gonzo

    0

    0

    я как-то почитал про 41 — оказывается в р-не гродно очень интересные события происходили!

  10. Господин Бользен кот Шрёдингера

    0

    0

    gonzo :

    я как-то почитал про 41 – оказывается в р-не гродно очень интересные события происходили!

    http://www.youtube.com/watch?v=5vyQkjtPYIk
    http://www.youtube.com/watch?v=_X6ILex5C8U

  11. Гарадзенец JohnyHarodnia

    0

    0

    @ gonzo:
    Так сама пры абароне Гродна 20-22 IX 1939.

  12. ziban ziban

    0

    0

    где эту книгу можно будет купить и будет ли она на русском языке?????

  13.  jendrus

    0

    0

    Насколько знаю, цена книги — 30 тысяч. Если удастся договориться с книжными, там она будет на тысяч 20 дороже. Но это случиться, в лучшем случае, через месяц…
    Что касается языка — будем ждать, когда появятся желающие её перевести. Книга того, безусловно, стоит. И не только на русский!

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Ноябрь 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Окт  
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    2627282930 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.