Пахаванні з чалавечымі парэшткамі знойдзеныя ў Гродне падчас рэканструкцыі старога пажарнага дэпо. Як сцвярджаюць гродзенскія гісторыкі, у чарговы раз было парушана заканадаўства падчас правядзення земляных працаў у гістарычным цэнтры гораду. Яны праводзяцца з парушэннем культурнага пласту зямлі без абавязковага археалагічнага нагляду.

Некалькі чарапоў і косці выкапаў коўш эскаватара з дзвюх ямаў на глыбіні каля 5 метраў на тэрыторыі каля гродзенскага Біг-Бэна. Так гродзенцы называюць старую пажарную каланчу, з якой бачны ўвесь горад. Каланча і дэпо былі пабудаваныя пасля пажару 1885 году. Але ўжо з XIV стагоддзя на гэтым месцы размяшчаўся пасад старой Гародні. Паводле меркавання гісторыкаў, культурны пласт дасягае тут глыбіні 6-7 метраў.

Цяперашні будынак дэпо пабудаваны пасля 2-ой Сусветнай вайны. Гарадскія ўлады вырашылі зрабіць у ім музей пажарнай справы. Паводле праекту інстытута «Гроднаграмадзянпраект» да старога будынка каля пажарнай каланчы будзе надбудаваны другі паверх.
Сёння ўнутры будынка выкапаныя 4 ямы глыбінёй каля 2 метраў. Будоўля ідзе тут ужо 2 тыдні, і кожны дзень рабочыя знаходзілі чарапкі глінянага посуду і кераміку XV-XVIII стагоддзяў. А калі былі выяўленыя чарапы і косці, гродзенскія гісторыкі, якія з самога пачатку прац па рэканструкцыі стала дзяжурылі на будоўлі, выклікалі на месца здарэння супрацоўнікаў міліцыі і пракуратуры. Быў складзены пратакол, а затым косці і 5 чарапоў, адзін з якіх, верагодна, дзіцячы, павезлі на экспертызу.

Доктар гістарычных навук Алесь Краўцэвіч распавёў, што ў гэтым месцы старой Гародні ніколі не праводзіліся археалагічныя раскопкі. А супрацоўнік Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі, археолаг Аляксандр Мядзведзеў гаворыць, што, мяркуючы па глыбіні, на якой былі выяўленыя чалавечыя парэшткі, яны могуць адносіцца да пахаванняў у пасадзе ў падножжы гары каля Старога замка, які фармаваўся з 2-ой паловы XI стагоддзя. Па словах археолага, Ніжняя царква ў Старым замку ? не адзіная на гэтай тэрыторыі. На месцы пажарнага дэпо таксама магла быць і царква, і могілкі, якія да XVI стагоддзя размяшчаліся побач з храмамі. Таму неабходна тэрмінова спыніць будоўлю і прыступіць да раскопак. Археолаг Мядзведзеў сцвярджае, што з Інстытутам гісторыі Акадэміі навук праект рэканструкцыі пажарнага дэпо не ўзгадняўся, і заяўка на археалагічныя працы не паступала.

Супрацоўнік Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея Андрэй Вашкевіч лічыць, што за правядзенне земляных прац без археалагічнага нагляду і знішчэнне культурнага пласта павінны адказваць як распрацоўнікі праекту, так і мясцовыя службоўцы, адказныя за ахову гістарычных помнікаў у Гродне. Адпаведна гродзенскія гісторыкі рыхтуюць заяву ў пракуратуру аб парушэнні Закона аб гістарычнай спадчыне.
Гэта не першы выпадак, калі на тэрыторыі старога горада, які знаходзіцца пад аховай дзяржавы, працы праводзяцца з парушэннем заканадаўства. Таму ў кастрычніку на пасяджэнні Беларускай навукова-метадычнай Рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны плануецца разгледзець пытанне аб праблемах рэканструкцыі гістарычнага цэнтра Гродна.

Крынiца: Еўрапейскае радыё для Беларусі

Фотаздымкi: Сайт Архiтэктура Гродна. Гiсторыя i сучаснасць.

P.S. В тему:

Ученые Института истории НАН подготовили официальное письмо с просьбой решить проблему несанкционированных раскопок. Иначе, по их словам, через 10 лет Беларусь превратится в археологическую пустыню.

Не хранилище, а археологический Клондайк. Каждый предмет в специальном хранилище Института – история. Более 2 500 специальных ящиков хранят находки археологических раскопок со всей страны. Нагар на черепках расскажет о возрасте керамических горшков, а украшения из одного из женских погребений 11 века – об обширных  торговых связях наших предков.

Если несколько веков назад за одну бусину древнего ожерелья давали беличью шкурку,  то сегодня истинную стоимость определить сложно. Для археологов они бесценны, для черных копателей это – нажива в несколько тысяч долларов.

Прибыльный бизнес черных копателей – огромный урон для страны. Если не поднять эту проблему на государственном уровне, то через 10 лет Беларусь станет археологической пустыней.

В своем официальном письме белорусские ученые просят законом запретить продажу металлоискателей и геодетекторов, создать специальную службу по охране курганов и памятников археологии, где еще не начаты раскопки. И привлекать к уголовной ответственности не только за разрушение исторических памятников, но и за извлечение из земли археологических находок.

В данной ситуации «черными копателями» выступают наши пожарники, уничтожающие культуру нагшей страны.

В данной ситуации «черными копателями» выступают наши пожарники, уничтожающие культуру нагшей страны.


Читайте также:

  1.  dinoel

    0

    0

    вот примут этот закон и тогда, когда кто то выкопает на своем участке каку монету…все попал и не важно, что твой участок не археологический памятник культуры, гемороя будет будь здоров.

    по поводу статьи…есть фото, потом залью.

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Октябрь 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Сен  
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    293031 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.