Фотавандроўка па Новым Свеце

Выдатна разумеем, што пераканаць рашучых аматараў шматпавярховікаў і прыхільнікаў таленту спадароў Анісімава і Дзяшко ў неабходнасці шанаваць архітэктурную спадчыну нашага горада гэтыя фотаздымкі не змогуць. Для іх гэтыя цагляныя і драўляныя асабнячкі, багата аздобленыя драўлянай разьбой і каванымі ганкамі, так і застануцца “памыйнымі халупамі”, як гэта часта даводзіцца чытаць, наведваючы старонкі гарадзенскіх блогаў. Што ж, у кожнага часу свае героі і бажкі. Але ўсё ж, спадзяемся, што хтосьці паглядзіць на гэты раён горада (усе здымкі зроблены на вуліцах Славацкага, Рэйманта, Бялінскага, Горкага, Міцкевіча і Рэйманта) крыху іначай, па-новаму, а, можа, і сам наведаецца туды, паразмаўляе з жыхарамі, паглядзіць на першую лістоту маладых і старых дрэваў.

Сёння Новы Свет – самы гарадзенскі раён Гродна, тут няма пліткі, тут засталіся старыя дрэвы, тут галасамі сучасных яго жыхароў гавораць яго ранейшыя жыхары: беларускі паэт Максім Багдановіч, стваральнік музея прыроды Станіслаў Жыўна, заснавальнік заапарку Ян Каханоўскі і сотні іншых – беларусаў, татараў, палякаў, жыдоў…

Пачуйце гэтыя галасы, зайдзіце ў дворыкі, бо Гродна насамрэч ніколі не будзе “музеем пад адкрытым небам”, бо на чарцёжных дошках гродзенскага “Грамадзянпраекта” ўжо нарадзіўся план рэканструкцыі гэтага раёна, а гарадзенскія чыноўнікі вядуць перамовы з ўрадам Масквы, каб забудаваць пагоркі над старой рэчкай Юрыздыкай “домами в 4-5 этажей и повышенной комфортностью квартир.”

Іншыя фотаздымкі тут.


Читайте также:

  1.  zmicer_p

    0

    0

    «і сотні іншых – беларусаў, татараў, палякаў, жыдоў…»

    «жыдоў» =))))

  2.  ivan?

    0

    0

    ci GABREJAU iasche mozhna.. taki pershy raz pabachyu takoe u belaruskamounaj biblii, dze na verse staronki zauvazhyu «zhydam»

  3.  Oxapkin

    0

    0

    В этих деревянных бараках живут люди без элементарных удобств. Авторы статьи туда не пойдут жить. Давно надо было взяться за «Новый Свет» и «Золотую горку». Даешь современную инфраструктуру.

  4.  васька

    0

    0

    Охапкіну
    Схадзіце хоць раз туды і пагаварыце з людзмі. спытайце ў іх, хто хоча адтуль высяляцца на Дзевятоўку. Слабо. А тое толькі языком трындзець. Лозунгі валіце як маладыя камсамольцы.

  5.  Fredy

    0

    0

    На 3 снимке дом с красивой крышей, все остальное бараки, ПОД СНОС!

  6.  aba

    0

    0

    2Oxapkin, пральна. дома под снос, пенсионеров к стенке. расплодились тут понимаешь, тянут с бюджета деньги!!!

  7.  Jurka

    0

    0

    Правільна! І панельныя 5-павярховыя каробкі паставіць, а жыхароў ў Сібір! Буржуі праклятыя. Не даюць светлую будучыню камсамольцам будаваць. Прыватнай уласнасці захацелася з клумбамі і кветкамі!

  8.  Аноним

    0

    0

    вот красоту нашли… на самом деле дома без удобств. прописано по 20 чел на квартиру. а знаете почему??? а куда переезжать это уже другой разговор. я тоже не фанат нашей власти, но не всегда все делается плохо… и этот случай — нормальный пример. всем удачи и меньше нервов.

  9.  Requiem

    0

    0

    васька — складывается такое ощущение, что Вы лично хадили и общались с ними… Хорошо. Допустим старики откажутся переезджать — это их дело — они в этих домах прожили уже порядком времени. А что скажете про молодёжь? думаете молодёжь останется там жить, когда взамен предложена квартира в доме «панельнам 5-павярховым»

  10.  Tobias

    0

    0

    Даже если в этих домах удобств не хватает, то мне все равно не понятно, почему эти дома обязательно снести. Их можно ремонтировать, сделать из этого квартала настоящую конфеточку.

    В другой теме было сказано, что ради спасения жизни детей стойт расширить комплекс детской больницы и убрать исторические дома. У меня тут возникают два вопроса: Действительно ли расширение небходимо для того, чтобы детей от самой смерти спасти? И потом, как же вы потом этим же детям будете показывать на живом примере историю своего города, своей родины? Панельные дома, что ли, будете выдавать как историческое наследие?

    Конечно, и не рекомендуется превратить города в какую-то псевдо-историческую идиллию. Но могу сказать, что центр моего родного города, который был разрушен почти полностью во время войны, реконструировали — не «под старину», а с элементами современной архитектуры. Результат: Люди ЛЮБЯТ свой город, гордятся им и сами участвуют в его дальнейшем благоустройстве.

    Мне кажется, что многое можно организовать и друг с другом совместить, если только твердое намерение есть. Ну и по-любому остается в силе простая и давно известная вещь: Нет современного и будущего без прошлого. В той мере, как будут власти уничтожать следы прошлого, тем труднее будет оформлять современное и будущее.

  11.  aba

    0

    0

    2Анонимно, конечно же подвести к частному дому удобства — это космическая технология. такое только в ЕС возможно, в беларусь — бедная страна без нормальных инженеров-строителей. мосты падают в реку, школы обваливаться, с только что откапиталенных зданий отваливается штукатурка. одного не понимаю — зачем на месте вековых домов строить халупы которые придётся сносить через 20 лет ввиду их полного разваливания?

  12.  aba

    0

    0

    Tobias, расслабся. тот кто хочет найти себе оправдание — найдёт. не хочет народ красоты и памяти, хочет он тунц-тунца и ночных клубов — скатертью по жопе. никто ничего против этого сделать не сможет. что можно доказать человеку который хочет жить в обществе потребления. такие люди не способны видеть дальше пары лет

  13.  Shadow

    0

    0

    С чего вы взяли, что в этих домах нет удобств? В большинстве домов они есть! Которое возле больницы будут сносить — точно есть.
    Кто не верит — посмотрите на последний снимок. Желтую газовую трубу над окном видите?

  14.  neposhlaya

    0

    0

    блять! и мой любимый домик снесут?((((:
    http://plfoto.com/1453079/zdjecie.html

  15.  franek

    0

    0

    Радыёстанцыя Нямецкая хваля

    ЗАМЕСТ ТУРЫCТАЎ ПА ГАРОДНІ БУДУЦЬ ГУЛЯЦЬ БАГАТЫЯ МАСКВІЧЫ?

    Гарадзенскія ўлады робяць захады да “упарадкавання” Новага свету – унікальнага квартала, забудова якога распачалася больш за сто год таму. Планы чыноўнікаў выклікаюць пратэсты сярод абаронцаў гарадзенскай спадчыны.
    Новы свет на крэсах цэнтра Гародні – гэта невысокія дамкі з натуральнай дахоўкай, выразанымі франтонамі, ганкамі ды ваконнымі ліштвамі. У Беларусі больш нідзе няма такіх шыкоўных катэджных раёнаў пачатку XX стагоддзя.

    “Вельмі прыгожыя дамкі ў стылі так званага драўлянага народнага мадэрна. Гэта вуліцы, якія былі пабудаваныя да Першай сусветнай вайны. А другая частка была пабудаваная ўжо ў 30-я гады мінулага стагоддзя. І там вельмі стыльныя прыклады канструктывізма, эклектыка пад барока”, — гісторык Ігар Лапеха лічыць, што і для Еўропы Новы свет — з’ява надзвычайная. Ён падрабязна вывучаў еўрапейскую архітэктуру і, прынамсі, не сустракаў прыкладаў драўлянага канструктывізма.

    20 год на чамаданах

    Але ўлады хочуць пакінуць у Новым свеце толькі моцныя цагляныя камяніцы. Жыхароў квартала ўжо 20 год пужаюць: будзем зносіць. Тут павінна прайсці новая аўтамагістраль. Асягнуць маштабы магчымых стратаў спрабуе Ігар Лапеха: “28 дамоў толькі па вуліцы Горкага. 9 з іх знесена было. Акрамя гэтага ёсць вуліцы 17 верасня, Міцкевіча, Рэйманта… Там дамоў значна болей”.

    Паводле прадстаўніка Міністэрства культуры Ігара Чарняўскага, “гэта не гісторыка-культурная каштоўнасць, а тэрыторыя, вызначаная як зона рэгулявання забудовы”. Гісторык Лапеха даводзіць, што з ахоўнай зоны Новы свет Навукова-метадычная рада па пытаннях захавання гісторыка-культурнай спадчыны вывела толькі ў красавіку мінулага года: “І мы хочам дакапацца да гэтага, бо хутчэй за ўсё, вывелі не па законнай працэдуры”.

    Тут мог быць беларускі скансэн

    У Новым свеце жылі раней знакамітыя гарадзенцы: лекар Беклемішаў, стваральнік заапарка Ян Каханоўскі. Тут прайшлі дзіцячыя гады класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. З гісторыкам Алесем Краўцэвічам мы ідзем паўз забудову 30-х гадоў мінулага стагоддзя. Падчас другой Рэчы Паспалітай тут жылі польскія чыноўнікі. “Вось драўляны асабнічок, вельмі цікавы. І там на куце, дзе пустое месца, быў дом такім цэнтрам кампазіцыі. Яго проста знеслі. Знішчылі. Гэтую хатку трэба, канешне, перакрыць з шыфера на даховачку. Але таксама атмасфера”.

    Насуперак уладам Алесь будуе ўласныя планы. Як і многія гарадзенцы, ён лічыць, што Новы свет – сапраўдны музей пад адкрытым небам. Калі адчыніць тут кавярні, мастацкія галерэі ды невялічкія гатэлі — раён будзе вабіць турыстаў. Жыхары “музея” гатовыя досыць рашуча адстойваць сваё права жыць у Новым свеце. Паводле спадара Краўцэвіча, для скансэна гэта было б толькі лепей. “Чэскія рэстаўратары імкнуцца аднавіць дом і вярнуць туды людзей: каб бялізна сушылася на вяроўках, каб бабкі сядзелі. Гэта жыццё. Гэта галоўная мэта любой рэстаўрацыі – вярнуць будынку аўтэнтычную функцыю”.

    Актывісты кампаніі ў абарону спадчыны Гародні настойваюць на наданні архітэктурнаму комплексу статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці. Тым часам улады рыхтуюцца да знішчэння двухпавяховага дома з мансардай, дзе калісьці жылі польскія лётчыкі. Запланаваны знос і выдатнага прыкладу драўлянай эклектыкі – былой пякарні Любэга. Новы свет — вельмі выгоднае месца для ўзвядзення дамоў для багатых – і месца ціхае, і цэнтр горада побач. Чыноўнікі ўжо прагаварыліся, што “упарадкоўваць” стары Новы свет будуць некалькі сур’ёзных інвестараў. Сярод іх — урад Масквы.

  16.  Fredy

    0

    0

    А сколько вас активистов свядомых? Человек десять хоть наберется?

  17.  aba

    0

    0

    2Fredy, что это меняет? это всего лишь говорит что людей заботящихся о развитии города меньше чем опарышей

  18.  gogen

    0

    0

    to Fredy:
    нас гораздо больше чем ты думаешь, просто многие сейчас вынуждены жить далеко, поскольку жить в стране опарышей очень сложно, и люди, которые пытаются защищать свой город в таких условиях от вас одноклеточных вызывают восхищение. придет время и все встанет на свои места, потому что торжество быдла– явление противоестественное и вечным не бывает.

  19.  liveD

    0

    0

    не верю я, что дешевле построить новые дома, чем отремонтировать и сохранить старые!!!! придет время, когда в городе не останется ни капли истории, все будет уродливо-стандартно-однотипным,»удобным»…. вот тогда до людей дойдет… но поздно будет!
    так что прогуляйтесь по Новому Свету. мы-последнне поколение, которое его видело

  20.  liveD

    0

    0

    а еще мы собираемся туристов звать… что показывать — продавать-то будем??? московские дома и китайские безделушки??? почему в мире сохраняют историю, а у нас люди сами кричат: сносите!!?? и еще столько всяких ПОЧЕМУ……

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Апрель 2019
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Мар  
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.