11 красавіка ў пятніцу ў памяшканні Таварыства Беларускай Школы (вул. Будзёнага №48а) у 18.30 адбудзецца прэзентацыя гісторыка-архітэктурнага энцыклапедычнага даведніка “Ад Каложы да фартоў.”

Вокладка даведніка

Кніга, складзеная гарадзенскімі гісторыкамі Ігарам Трусавым, Андрэем Чарнякевічам і Янкам Лялевічам, уключае каля 600 паведамленняў аб гістарычных будынках нашага горада. У аснову кнігі пакладзены матэрыялы, што друкаваліся Ігарам Трусавым у газеце “Біржа Інфармацыі” ў 1997-1998 гг. Матэрыялы гэтыя ў кнізе значна дапоўнены, выпраўлены і пашыраны. Падчас прэзентацыі кнігі будзе таксама паказана мультымедыйная прэзентацыя, прысвечаная гісторыі і архітэктуры гарадзенскага Новага Свету.

Усе зацікаўленыя змогуць набыць кнігу.

Увага!!!

Аўтары кнігі прапануюць аматарам гісторыі Гародні адказаць на некалькі пытанняў і да 11 красавіка даслаць адказы на адрас ad.kalozhy.da.fartou@gmail.com. Тым, хто правільна адкажа на ўсе пытанні, даведнік “Ад Каложы да фартоў” падчас прэзентацыі будзе ўручаны ў якасці падарунку (просім разам з адказамі на пытанні дасылаць свае прозвішчы і імёны). Запрашаем усіх.

Пытанні для конкурсу.

  1. Якая хвароба апанавала Гродна ў канцы 1870-х гадоў?
  2. Які з каралёў Рэчы Паспалітай ня быў у Гродне?
  3. Узгадайце самыя старыя дрэвы ў горадзе, што захаваліся да нашых дзён.
  4. Хто з’яўляецца аўтарам наступнага выказвання: “Гародня выключна пераследуецца праз фаталізм: за аднаго Баторага, які ў ёй памёр, у ім жывуць дзесятак тысяч дурняў…
  5. На якой з фрэсак Фарнага касцёла і з якой нагоды адлюстраваны гродзенскі Стары замак.
  6. Хто з пералічаных асобаў не быў у Гродна: Мікалай ІІ, Вільгельм ІІ, Гувер, Эйзенхаўэр?
  7. Рашыце задачу: кароль Вестфаліі Жэром Бонапарт + Фелікс Дзяржынскі = Гродна.

Адказы дасылайце на скрынку ad.kalozhy.da.fartou@gmail.com


Читайте также:

  1.  Shadow

    0

    0

    Вопрос с цитатой неподъемный совсем…

  2.  Cikavy

    0

    0

    А хто даў грошы на кнігу?

  3.  Jurka

    0

    0

    амерыканцы

  4.  Jurka

    0

    0

    Амерыканцы праклятыя, каб нашкодзіць Беларусі. А што, Цікавы, зайздросціце ці хочаце сваё нешта выдаць?

  5.  ivan?

    0

    0

    ребята, у нас льготы забрали и кому как ни вам об этом знать!
    к чему это йа? написали бы хоть цену книги, шоб я знал скока мне на обедах подкопить, млять, за неделю!!! =)

  6.  Cikavy

    0

    0

    Ад зайздрасці не пакутую і вам не раю — неканструктыўнае заняцце. А пытаюся таму, што Cikavy, і што-нешта ў выдавецкіх справах разумею.

  7.  jendrus

    0

    0

    Kniga budze kasztawac 5 tys. BR. Szto z tyczycca kosztau na jae wydanne, to moza budze dastatkowa, kali dadac, szto autary pawinny atrymac za knizku ne groszy, bo ich poprasty nema, a nekalki ekzempliarau samago wydannia…

  8.  Serg

    0

    0

    Подскажите, если в пятницу не будет возможности попасть на презентацию, то где можно будет купить эту книгу с автографами историков данного издания?
    Заранее спасибо!

  9.  Jurka

    0

    0

    Cikavy, я ж жартаваў. Я толькі за выдаванне такой літаратуры. Вітаю!

  10.  jendrus

    0

    0

    To Serg
    Spadziajusia, knizka patrapic chaciab czastkowa u knigarni. Kali z nie — magczyma sztosci mozna budze nabyc praz TBSz…
    A naogul, welmi chacielasia b pabaczyc sabranyja tam materjaly na adnym z garadzenskich sajtau z magczymascju koznamu z zacikaulienych asobau dadaac dy wyprawliac ( mauliau — naszanski waryjant Wukapedyji ) z maliunkami dy mapkaj…

  11.  ivan?

    0

    0

    йэндрусь — отличная идея, между прочим ))

  12.  Gogen

    0

    0

    to Shadow: с цитатой могу подсказать по секрету – это Элиза Ожешко

  13.  Serg

    0

    0

    То jendrus.
    А можно было-бы оставить с презентации 1 экземпляр книги с автографами для меня? Не получается в пятницу. Был бы очень признателен. Куплю в понедельник. Андрей — вы ведь один из авторов?
    Спасибо!

  14.  Shadow

    0

    0

    Спасибо большое авторам за такую интересную книгу. Идея просто великолепная! Сколько работы проделано! Надеюсь, она будет пополняться новой информацией и еще неоднократно переиздаваться!

  15.  Esperanto

    0

    0

    Ну вот, книга в моих руках с автографами Андрея Чарнекевича и Игоря Трусова. На презентации книги была показана призентация «Новый свет» с комментариями Андрея Чарнекевича.

  16.  liveD

    0

    0

    на самом деле получилась замечательная книга!!! и презентация Нового Света была интересная. заставила задуматься и начать замечать….

  17.  jendrus

    0

    0

    Dla usich
    Dziakuj persz za usio Wam — czytaczam.. Welmi spadziajusia, szto Harodnia.com ci inszy sajt wozmie knizku za asnowu elektronnaga puciewodnika, dze my razam zdoljem dapracawac usie magczymyje pamylki i dadac nowuju infarmacyju…

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Июнь 2019
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Май  
     12
    3456789
    10111213141516
    17181920212223
    24252627282930

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.