N.R.M. — Развiтальны канцэрт

Аўтар: liveD

Што можна сказаць пра ўчорашнi канцэрт?………N.R.M.!!!! I гэтым усе сказана.

Ня гледзячы нi на што заля філярмонii была запоўнена поўнасцю. Было бачна, што канцэрт гэты чакалi доўга: сядзець нiхто нават не збiраўся. Людзi паднялiся падчас ужо першай песьнi i прастаялi да апошняй. Ну, як прастаялi…. скакалi так, што застаецца толькi здагадвацца як вытрывала заля!
Мiлiцыi было няшмат, i яны амаль не перашкаджалi. Аднак, вельмi шпарка дагналi хлопца, што крычаў «Жыве Беларусь!» са сцэны. I вось здавалася б што дрэннага сказаў?….А як жа «…вечна жывi i квiтней Беларусь…»? Ды i бел-чырвона-белы сцяг знiк даволi хутка…


Што датычыцца менавiта канцэрта i музыкi…

Пачалi з песьнi на музыку саюза кампазiтараў i словы саюза пiсьменнiкаў))) Канешне гралi песьнi з апошняга альбому «06», канешне гралi часам правераныя…рука не падымаецца напiсаць хiты . Таксама гралi песьнi з самага першага альбому «Ла-ла-ла», якi не так даўно быў перавыдадзены на дысках. Усе альбомы можна было набыць перад уваходам у залю, аб чым не забывалi напамiнаць музыканты падчас канцэрту))) Так сама яны папрасiлi людзей уявiць сабе быццам святло i гук выдатны Але ўсе ж такi гук быў наладжаны нядрэнна (гарадзенцы, якiя бываюць на нашых звычайных канцэртах i фэстах пагадзяцца). Калi i былi нейкiя недакладнасцi з гукам, то iх не заўважалi, як i крэслы, на якiя музыканты прапанавалi сесьцi, але неяк не вельмi настойлiва, таму «калбасiлiся як у апошнi раз» . Менавiта падчас гэтага выпадкова былi адарваныя шторы на адным з выхадаў))). Павесiць iх на месца не атрымалася, таму запiхнулi за дзверы. I ўсе бы нiчога, каб праз хвiлiну не адарвалiся шторы на наступным выхадзе. Iх ужо нават не пыталiся павесiць назад… Карацей, шаноўныя працаўнiкi фiлярмонii, ведайце дзе iх шукаць i выбачайце, калi ласка, гэта было не спецыяльна.
Увогуле, неяк вельмi хутка Лявон аб’явiу, што ўжо апошняя песьня… На самой справе iх было дзьве))) I апошняя, канешне, «Тры чарапахi». Але пасля таго, як музыканты скончылi граць, нiхто нават не падумаў пайсцi, ня гледзячы нават на тое, што запалiлi святло. Карацей, топалi, хлопалi, крычалi – вярнулi N.R.M. на сцэну)) I ўжо было нават усе роўна, што запалiлi святло, гэта нiкому не перашкодзiла. Асаблiва калi выконвалi песьню «Я нарадзiуся тут», якую, як было сказана, не гралi на папярэднiх развiтальных канцэртах…..
Такiм чынам, канцэрт атрымауся яркi, запамiнальны. Эмоцый столькi, што коратка адпiсаць не атрымалася. Вельмi спадзяюся, што i музыкантам у нас было нядрэнна. Яны, канешне, казалi, што ўГароднi iм спадабалася больш за астатнiя гарады… Зразумела, што яны кажуць гэта у кожным горадзе. Але так хочацца гэтаму верыць!!!!

Больш водгукаў пра канцэрт тут


Читайте также:

  1.  St.Casper

    0

    0

    У нас была «Простыя словы» апошняй у Менску

  2.  VADIM

    0

    0

    привет, славяне. Белорусский язык поняли полностью рады за вас, что концерт вам понравился

  3.  liveD

    0

    0

    Вось працуючая спасылка, бо тая, што у аглядзе канцэрта, не працуе….
    http://straighthate.6bb.ru/viewtopic.php?pid=2143#p2143

  4.  mchy

    0

    0

    А дзе яшчэ можна ў Гродна набыць дыскi NRM, Крамбамбулi, Шалкевiча i гэтак далей?

  5.  liveD

    0

    0

    якiя-нiякiя альбомы бачыла у краме, што па вул. Ажэшка.на другiм паверсе абутковай крамы, каля беларусбанку….больш ня памятаю, каб дзе-небудзь бачыла. ды i там ня шмат….

  6.  zmicer_p

    0

    0

    можна замовіць тут.. http://knihi.net/index.php?categoryID=102

  7.  сэр_язва

    0

    0

    нрм подсосы. как же смешно с вашей тяги к тупо-комерческому проекту….

  8.  liveD

    0

    0

    смех — гэта добра. але не трэба абражаць людзей, якiя здолелi нечага дабiцца у жыццi. ведаеце… гэта як iмпатэнцтва: сам не магу, але дакладна ведаю што б зрабiу, каб мог 🙂

  9.  сэр_язва

    0

    0

    не подъебёшь, не старайся. я не произвожу кофе, но если оно куёвое могу говорить об этом сколько угодно. есть группы для которых сопротивление — образ жизни. а это элементарные коммерческие подсосы 😉

  10.  Maloi

    0

    0

    язва, все имеет личный вкус, нельзя сказать что это говно впринципе, всегда можно сказать что это говно по моему. Нет кого-то или чего-то что могло бы определить однозначно на сколько это хорошо. Все определяется личными вкусами.
    И тем более в музыке.
    Сам ,NRM как музыкантов, не особо люблю, (хотя и ходил) но к любителям стилей музыки, которые сам не люблю, отношусь равнодушно.

  11.  liveD

    0

    0

    у любым выпадку ня трэба апускацца да абразы!! нiколi на скажу, што вось гэта музыка, напрыклад, гауно, бо разумею, што яна можа некаму падабацца, хаця i не разумею як 🙂

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Октябрь 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Сен  
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    293031 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.