AD.NAK! вітае рэгіёны!

Трэці фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! сёлета звяртае асаблівую ўвагу на ўдзельнікаў з рэгіёнаў. Аргкамітэт Фестывалю лічыць, што рэгіёны Беларусі маюць значны крэатыўны патэнцыял, які можа выявіцца ў межах намінацыяў і конкурсаў Фестывалю.

Пасля заканчэння мінулагодняга фестывалю з боку ўдзельнікаў, прадстаўнікоў СМІ і ўсіх, хто сочыць за Фестывалем, было шмат пытанняў наконт геаграфічнага складу ўдзельнікаў.

Таму, каб ведаць, які рэгіён найбольш крэатыўны, сёлета былі ўнесеныя змены ў рэгістрацыйныя формы фестывалю. Цяпер кожны ўдзельнік падчас рэгістрацыі мае адзначыць месца свайго жыхарства ў полі “Адрас”. Таксама падчас рэгістрацыі работы трэба абавязкова паказаць “Горад” у адпаведным полі.

Па заканчэнні прыёму работ аргкамітэт прааналізуе гэтыя звесткі і вызначыць, які ж горад ці рэгіён можа пахваліцца найбольш творчымі рэкламістамі.

«Беларусь – гэта не толькі Мінск. І наш фестываль арыентаваны на ўдзельнікаў з усёй краіны. Мяркуем, што рэкламісты і крэатары з абласных і раённых цэнтраў могуць прапанаваць грамадству надзвычай цікавы рэкламна-камунікацыйны прадукт», – адзначыў кіраўнік рэсурсу Marketing.by, аднаго з суарганізатараў Фестывалю AD.NAK!, Сяргей Скараход.

Сябры аргкамітэта летась наведалі з прэзентацыямі Фестывалю Гродна, Магілёў і Брэст, а 30 траўня Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! завітае ў Гомель.

«Рэгіянальныя візіты і жывыя дыскусіі значна пашырылі разуменне сітуацыі з рэкламай у краіне. Рэгіёны і сапраўды не сталіца, і кожны з іх мае свой непаўторны каларыт ва ўсім: у лакальных традыцыях, у звычках і ў рэаліях. Мы прэзентавалі найлепшае з напрацаванага Фестывалем за першыя два гады, і пытанні, якія мы атрымліваем цяпер з розных частак краіны, даюць добрую падставу разлічваць на тое, што сёлета фестывальная праграма стане сапраўдным трылерам», – дадае Ніна Шыдлоўская, адзін з каардынатараў кампаніі «Будзьма беларусамі!».

Нагадаем, што Трэці фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! у трэці раз расчыніў свае дзверы для ўдзельнікаў конкурснай праграмы 27 красавіка і пачаў прыём работ да ўдзелу ў намінацыях і конкурсах Фестывалю.

Дэдлайн прыёму працаў – 11 чэрвеня. Удзел у Фестывалі БЯСПЛАТНЫ. Кульмінацыяй Фестывалю стане Вялікі фестывальны дзень, які пройдзе 5 ліпеня. Адукацыйная праграма Фестывалю будзе складацца з серыі майстар-класаў беларускіх і замежных прафесіяналаў у галіне рэкламы, а завершыцца дзень цырымоніяй узнагароджання пераможцаў.

Пра фестываль

Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! – гэта пляцоўка, якая аб’ядноўвае найбольш актыўную і перадавую частку прафесійнай рэкламна-камунікацыйнай супольнасці, каб звярнуць увагу і зацікавіць іншых удзельнікаў рынку, а таксама беларускага грамадства рабіць рэкламу і ствараць камунікацыю на беларускай мове. Сёлета мерапрыемства праходзіць ўжо трэці раз.

Галоўная мэта Фестывалю ў 2012 годзе – даць новы штуршок у развіцці рэкламна-камунікацыйнага рынку Беларусі. Фестываль дазволіць па-іншаму паглядзець на свае брэнды і на свайго спажыўца, па-іншаму зірнуць на формы і сродкі камунікацыі брэндаў з пакупнікамі і запаліць больш агню ў вачах рэкламістаў, каб убачыць больш яркіх і сучасных праектаў у розных кірунках і формах масавай камунікацыі.

Ідэя Фестывалю належыць агульнанацыянальнай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!», якая стварае і падтрымлівае мерапрыемствы, накіраваныя на развіццё беларускай нацыянальнай самаідэнтыфікацыі.

Арганізацыйны партнёр Фестывалю – спецыялізаваны інтэрнэт-рэсурс Marketing.by.

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся ў прэс-службу Фестывалю AD.NAK!:

Алесь Плотка, тэл.: (29) 394-82-04, adnak@budzma.org


Читайте также:

  1. Krauche Krauche

    0

    0

    Ідэя Фестывалю належыць агульнанацыянальнай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!»
    —————————————
    Секта штоле?

    гы-гы-гы

  2. Inga Zajonc Inga Zajonc

    0

    0

    @Krauche Просматриваю я темы на блоге, вижу текст на белорусском и один единственный комент, все думаю, это Краухе! Кликаю по теме — а там и правда ТЫ)))))

  3. Krauche Krauche

    0

    0

    @ Inga Zajonc:
    Ну дык) Кому ж как не мне коментить темы на белорусском языке)) В них грех не отметиться.!

  4. Гарадзенец JohnyHarodnia

    0

    0

    Больш такіх праектаў !

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Июнь 2019
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Май  
     12
    3456789
    10111213141516
    17181920212223
    24252627282930

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.