Ці выхаваем мы беларусаў?

Сёння ў Беларусі можна пачуць шмат нараканняў: “Прыцясняецца ўсё беларускае. Ідзе павальная русіфікацыя.” Як правіла, падобныя нараканні звязваюцца наўпрост з дзяржаўнай палітыкай. Не хачу каментаваць сітуацыю сёння, яна сапраўды складаная. Але, акрамя таго, што ёсць палітычная ўлада і палітыка “саветызацыі”-русіфікацыі, не трэба забывацца, што ёсць частка грамадства, якая ўжывае беларускую мову, разглядае беларускую мову і культуру як істотныя ўмовы, неабходныя для нармальнага жыцця.

У гэтых умовах паўстае лагічнае пытанне: што неабходна рабіць для захавання беларускай мовы і культуры ў сённяшніх умовах? З майго пункту гледжання, адказ просты – неабходна не проста захоўваць і ўмацоўваць беларускамоўнае асяроддзе, але і спрабаваць яго пашыраць.

Сярод прычынаў неабходнасці пашырэння беларускамоўнага асяроддзя можна назваць, напрыклад, з’яўленне наступнага пакалення беларусаў – нашых дзяцей.
Калі мы, беларускамоўныя, не будзем гадаваць сваіх дзяцей па-беларуску, то хто гэта будзе рабіць? Але сёння беларусам мала проста ў хатніх умовах выхоўваць дзіцё. Трэба думаць пра будучыню нашых дзетак, а праз гэта і пра беларускае грамадства. Трэба ствараць для нашых дзяцей беларускамоўныя асяродкі з сяброў па беларускамоўнаму садку, па беларускамоўнаму класу, па беларускамоўнаму гуртку, курсах і г.д. Трэба ціснуць на дзяржаву, на мясцовую ўладу, каб яны стваралі ўмовы для нашых дзетак. Адкрывалі беларускамоўныя групы, садкі, класы. У рэшце рэшт, мы плоцім падаткі і ўтрымліваем гэтую ўладу.

Аднойчы выпадкова пачуў размову двух жанчын у аўтобусе. Адна другой апавядала, як яны ў перыяд канца 90-х арганізоўвалі бацькоў і дамагаліся ад мясцовых уладаў адкрыць расейскамоўны клас у адной з лепшых школ Гародні, якая ў тыя часы была цалкам беларуская. У рэшце рэшт, ім дазволілі… Можна казаць рознае, але адно на відавоку — жаданнем гэтых жанчын было навучаць сваіх дзетак на мове, якую яны лічылі лепшай, і яны не шкадавалі ні свайго часу, ні сілаў, каб дамагчыся гэтага. ЯНЫ ГЭТАГА ХАЦЕЛІ.

ЦІ ХОЧАМ МЫ ГАДАВАЦЬ СВАІХ ДЗЯЦЕЙ ПА-БЕЛАРУСКУ? Ужо зараз у Гародні сабралася група з шасці дзетак ва ўзросце ад 2 гадоў і 7 месяцаў да 3 гадоў і 5 месяцаў. Бацькі гэтых дзетак вырашылі ініцыяваць стварэнне беларускамоўнай групы ў адным з садкоў Горадні. Усіх, хто зацікаўлены дапамагчы ў працэсе адкрыцця групы, ці хоча далучыцца і аддаць сваіх дзетак у гэтую группу, прашу звяртацца на e-mail: ikuzminich@yahoo.com

Ігар КУЗЬМІНІЧ.


Читайте также:

  1.  UDAFF

    0

    0

    Вопрос не простий и выход тоже, на мой взгляд.
    Вот что болжно влиять на развития беларуского общества в нашей стране:
    1. Свержение режима.
    2. Создание крепкой и сильной экономики
    3. Развитие нашей собственной культуры, но другими, отличными от сущ. путями, мы должны не отвергать чужое, а взаимодействовать на благо страны.
    И грустно становиться когда наши якобы «ученые» пролукашенковские мужи изобретают велосипед…

  2.  Змiцер

    0

    0

    я идею насчет детсада и сам вынашивал и рад бы присоединиться, но мне пока рано)

  3.  Konrad

    0

    0

    пішыце адразу на е- майл Ігару Кузьмінічу і падавайце свае кантакты.
    Тэл. Ігара Кузьмініча +37529629- 92-13

  4.  смерть коммуниста

    0

    0

    ИСТИННЫХ (заходних) БЯЛАРУСАУ ЗАБИЛИ ,АПОШНИХ ДЗЕСЬ У 50-60.На их мейсца прыйшли васточныя беларусы и руские яны братэ навеки были ёсць и будуць и бяларуская мова згине бо для иванова,петрова,сидорова мувить па бяларуску ВПАДЛУ!!! на гродненщине этих неместных целое море да в предачу председатель белоруского колхоза не умеет да и учится нехочет па бяларуски. я думаю в ближайшие 5 лет местный язык будет продолжать умирать

  5.  tanheiser

    0

    0

    Уяўляю сабе,як бы тлустыя сьвіньні з нашага ўраду рагаталі б з вашага: «мы плоцім падаткі і ўтрымліваем гэтую ўладу». Даўно пара зразумець, што легальнымі мэтодамі НЕЛЬГА дабіцца ад гэтай улады таго, што ёсьць супрацьлеглым самой яе сутнасьці (любая беларушчына). Хочаце зьмяніць сытуацыю? АК-47 у рукі і цьвёрдай хадой у габінэт да Саўчанкі!

    P.S. Браць за прыклад нейкіх маскалёў з «расейскамоўным класам у адной з лепшых школ Гародні» гэта наогал непавага да самога сябе і неразуменьне сытуацыі…

  6.  televital

    0

    0

    Малайцы. Нажаль мая дачка крыху старэйшая.
    Па группе: трэба каб выхавацельніца, хоць адна, добра размаўляла і яшчэ каб у яе было шчырае жаданьне размаўляць. Зразумела, што такую выхавацельніцу цяжка знайсьці.
    Вопыт па выхаваньню дзяцей па-беларуску ёсьць у выхавацельніц з 54 садку, што па Ўрублеўскага.Гэта так званы «этна-садок» дзе расейскамоўных дзяцей вучаць крыху беларускай мове, для гэтага ў іх ёсьць распрацаваныя праграмы.
    Магчыма калі б была ініцыятыва ад бацькоў, то загадчыца здолела б зрабіць і паўнавартасную беларускамоўную групу. Мне падалося, што яна была б толькі за.
    Ва ўсялякім выпадку Вас ажно шасьцёра, а гэта дае падставы для надзеі.

  7.  hardsky

    0

    0

    Добрая ідэя. Я калі-небудзь таксама сваіх дзяцей аддам у такую групу, калі к гэтаму часу беларуская мова не згіне як мова.
    Ігар Кузьмініч- табе рышпект.

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Август 2019
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Июл  
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    262728293031 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.