Кніга «Васіль Быкаў. Гарадзенскі архіў» – невядомыя раней творы пісьменніка, нататнікі за 1957 – 1972 гады – матэрыялы гродзенскага перыяду жыцця Быкава, што захоўваюцца ў малодшага сына пісьменніка.

«Гэта не зборнік невядомых твораў Васіля Быкава ў звычайным разуменні — гэта першае цалкам архіўнае выданне народнага пісьменніка Беларусі, куды ўвайшлі яго раннія творы, напісаныя больш паўстагоддзя таму, што ніколі дасюль не друкаваліся: аповесць, апавяданне, прыпавесці, кінасцэнарый па аповесці «Сотнікаў», а таксама незавершаная аўтабіяграфія», — гаворыцца ў прадмове да выдання. -«Тут жа прадстаўлены пераклад на рускую мову аповесці «Апошні баец», які дазваляе выявіць зробленыя падчас першапублікацыі ў 1958 г. у газеце «Чырвоная змена» скарачэнні і такім чынам узнавіць раннюю рэдакцыю першай аповесці В. Быкава. Значную частку кнігі складаюць незавершаныя творы ізапісы з нататнікаў, якія сам пісьменнік называў «голымі ідэямі» і якія даюць пэўнае ўяўленне пра «творчую кухню».»

Калі ў канцы 1970-ых гадоў Быкаў з’ехаў з Гродна ў Мінск, з сабой ён забраў і паперы, але, як высветлілася, шмат што засталося ў Гродне, і пра гэтую частку архіву Быкава практычна ніхто не ведаў. Знайшоў і падрыхтаваў да друку частку матэрыялаў гарадзенскага архіву Васіля Быкава па замове «Гарадзенскай бібліятэкі» Сяргей Шапран — вядомы  даследчык жыцця і творчасці пісьменніка.

Павел Мажэйка, адзін з каардынатараў выдавецкай ініцыятывы «Гарадзенская бібліятэка»:

— У Сяргея Шапрана я бачыў велізарныя стосы папер архіву Быкава, і ён не дзеліць яго на гарадзенскі і не гарадзенскі. Напрыклад, Сяргей Шапран  мае некалькі нецэнзураваных варыянтаў вядомых твораў пісьменніка, у тым ліку «Мёртвым не баліць». Безумоўна, ёсць яшчэ што выдаваць, але пакуль дакладных планаў на гэты конт не маем.

Кнігу «Васіль Быкаў. Гарадзенскі архіў» можна будзе набыць падчас прэзентацый і ў некаторых кнігарнях па вельмі даступных коштах. У Мінску кнігарні замаўляюць выданне вельмі ахвотна, у Гродна з гэтым цяжэй.

Першыя прэзентацыі кнігі выдавецкая ініцыятыва «Гарадзенская бібліятэка» плануе ўжо на сакавік, пiша «Твой Стыль«.


Читайте также:

  1.  r318

    0

    0

    Глядишь и стихи всплывут.

  2.  Andmen

    0

    0

    r318 :

    Глядишь и стихи всплывут.

    Обязательно! В «Новейшей истории Беларуси» в редакции Солнцеподобного.

  3.  mail.ru Виктор Кравец

    0

    0

    Кстати, стихи Быков пробывал писать, но не опубликовал их, потому-что не находил их достойными дляпубликации.

  4.  mail.ru Виктор Кравец

    0

    0

    Но если их найдут… Мы услышим следующее «БацЬка знау — БацЬка маладзеЦ»

  5. granula granula

    0

    0

    Хочу такую книгу.

  6.  Moby Dick

    0

    0

    А я уже думал это стихи нашли (((
    Пичалька.
    А когда уже Скорину в питере отроют???

  7. daritel.by vkontakte.ru daritel.by

    0

    0

    Да, я бы тоже не отказался приобрести копию книги…

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Октябрь 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Сен  
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    293031 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.