215 лет назад в Гродно вершилась история

Именно в этот день, 23 января 1793 года, в Гродно состоялся второй раздел Речи Посполитой, после которого большая часть современной Беларуси вошла в состав России. Это был так называемый «молчаливый сейм».

Тогда к России отошли земли по линии Даугавпилс — Пинск — Збруч, восточная часть Полесья, ныне украинские Подолье и Волынь.

Именно эти события привели к освободительному восстанию Тадеуша Костюшко (1793 — 1794 г.г.). Кстати, штаб повстанцев некоторое время находился в Гродно.

//По информации интернет-газеты «Твой стиль«


Читайте также:

  1. Banifacyj Banifacyj

    0

    0

    Гродна…колькі звязана з гэтай назвай: Каложская царква, Давыд Гарадзенскі, другая сталіца Вялікага княства Літоўскага, а затым рэзідэнцыя каралёў Рэчы Паспалітай. Яшчэ князь Казімір ў 1441 годзе ў грамаце аднёс Гродна да 15 буйнейшых гарадоў ВКЛ. Тут адбылося першае ва Ўсходняй Еўропе анатамічнае ўскрыццё (Стэфан Баторый). У Гродна ж з’явіўся першы ў Еўропе батанічны сад, дзе працаваў Жылібер.
    Воляй лёсу сталася так, што ў Гродна праходзіў апошні сейм ВКЛ, які адначасова стаў першым вальным сеймам Польшчы (Кароны) і Літвы (ВКЛ). І тут жа праходзіў апошні сейм Рэчы Паспалітай. Гродна, фактычна, стаў Радзімай і магілай гэтай дзяржавы.
    Палітычнаю падаплёку апошняга сейма Рэчы Паспалітай, што праходзіў у Гродна не ведаюць хіба што малодшыя школьнікі. А вось як выглядаў горад у дні сейму, якія тут былі настроі – пра гэта ні ў адным падручніку не пішуць. Аўтар (я) пастараўся сабраць матэрыял які дэманструе жыццё Гродна ў час найбольшага напалу сеймавых страсцей – з сярэдзіны жніўня да 23 верасня 1793 года.
    Чаму ж для сейма быў выбраны менавіта Гродна, а не афіцыйная сталіца – Варшава? Гродна здаўна служыў, побач з Варшавай, месцам сеймавых сходаў. Кацярына ІІ аддала яму перавагу перад сталіцай, таму што насельніцтва Варшавы, пад уплывам апошніх падзей, было занадта ўзбуджана і радыкальна настроена. Грамадская думка, кіруемая патрыятычная партыяй, магла аказаць на яго надта моцны ціск. Сваё прызначэнне гэты сейм мог намнога лягчэй выканаць у правінцыйным горадзе. (А прызначэнне яго было ў тым, каб падпісаць фармальную саступку сваіх зямель суседнім дзяржавам.)
    У гэты час у Гродна пражывала прыкладна 4 тысячы чалавек.
    Хоць горад і быў невялікі, але ў сувязі з набліжэннем сейма ён станавіўся вельмі ажыўлены. Сюды з розных канцоў Польшчы і Літвы, Беларусі і Украіны прыехалі 140 абраных на павятовых сейміках паслоў, 12 сенатараў, міністры, ваяводы, кашталяны, біскупы. Прыбылі паслы з Расіі, Прусіі, Швецыі і Англіі. Нават папскі нунцый Ф. М. Салуцца наведаў Гродна.
    Сіверс, рускі пасол, які з’явіўся ў Гродна “у час крайняга бяссілля Рэчы Паспалітай і крайняй магутнасці над ёй Расіі”, выклікаў тут цікавасць і павагу, надзеі і страх.
    Яго прыбыццё ў Гродна было сустрэтае громам гармат і натоўпам народу. У горадзе, як і ў цэлым у дзяржаве, адбыўся раскол на прыхільнікаў саюзу з Расіяй і праціўнікаў. Пешыя спяшаліся заявіць пра гэта перад паслом.
    Станіслаў Аўгуст і Сіверс давалі аўдыенцыі, таму ў горад сцякалася шмат прасіцеляў.
    Гродна ў той час прадстаўляў сабою дзіўную карціну вялікага зборышча прыехаўшых з усіх старон Рэчы Паспалітай. Горад быў перагружаны праз край, але ўсе яшчэ прыязджалі цэлыя абозы, вершнікі і пешыя.
    На вуліцах было шмат прадстаўнікоў розных саслоўяў і родаў дзейнасці. Асабліва рух інтэнсіфікаваўся бліжэй к чатыром гадзінам дня, калі звычайна назначаліся пасяджэнні. Увесь час па вуліцах рассякалі на карэтах. То які не будзь важны генерал з канвоем, то карэты з пасламі, то менш шыкоўныя карэты духоўных саноўнікаў, а то і паштовыя брычкі.
    З’яўляліся на вуліцах і ўзброеныя патрулі, пляліся высока нагружаныя вазы з фуражом або праскоквалі казацкія дазоры.
    Не меншым быў і пешы рух. Тут можна было ўбачыць і шапкі–“канфедэраткі”, і фракі, і ваенныя мундзіры. Часам трапляліся голеныя галовы манахаў або замежныя касцюмы.
    Не было недахопу і ў жабраках – ля кожнага кута, ля кожнай статуі святога стаялі жабракі, і нешта бубнячы сабе пад нос, прасілі ахвяраванняў.
    Увесь горад быў падобны на вялікую ярмарку.
    Не засталося ні воднага дома, ні воднага свірна, дзе бы ні жылі людзі. Дайшло да таго, што ў садах узводзіліся намёты з ветак і дошак, дзе змяшчалі коней, экіпажы і прыслугу. На больш шырокіх вуліцах і плошчах, як, напрыклад, каля езуіцкага манастыра, на Замкавай плошчы, вырас цэлы другі горад, які складаўся з шапікаў, будак, пераносных лавак і палатак, у якіх гандлявалі прадстаўнікі розных нацый.
    Не былі дапушчаны толькі французы, якіх падазравалі ў распаўсюджванні якабінскіх улётак і прапаганды.
    З французаў было дазволена прыехаць толькі вядомай Ле-Ду з Варшавы з яе модамі і штатам мадыстак.
    На кожным кроку можна было бачыць тагачасныя рэкламныя шчыты: боты ў лапах мядзведзя азначалі шаўца; колы – экіпажных майстроў; сплеценыя з конскага воласа косы – цырульнікаў і да г.д. Былі нават кніжныя магазіны, дзе прадаваліся кнігі аб дабрачыннасці і гонары, брашуры з сеймавымі прамовамі, а таксама англійскія гравюры і партрэты забітага французскага караля.

    Горад “гуляў”.
    Каб неяк адвесці ўвагу паслоў і простага люду ад палітычна завостранай сітуацыі ўвесь час арганізоўваліся балі.
    Сіверс даваў абеды ў гонар паслоў на 50-60 чалавек, бо адразу прыняць усіх не было магчымасці. “На кожныя два дні па аднаму абеду на 60 прыбораў і з п’яніцамі, якіх я нават не ведаю”, – пісаў у лістах да сваёй дачкі Сіверс.
    Вось як апісваў гэтыя дні пісьменнік Уладзіслаў Рэймант: “А днем папский нунций дал обед на шестьдесят персон. Не было недостатка ни в шампанском, ни в тостах. Пили мы за его здоровье, за здоровье его до¬черей, его внуков, не помню,— пожалуй, что и его лакеев. Потом поехали ужинать с сюрпризами; это уже устроила пани Ожаровская.”
    Хіба што ніколі і нікому Рэч Паспалітая не аказвала такіх знакаў увагі, як Сіверсу і іншым паслам ў гэтыя дні. Нават сейм адклалі на некалькі дзён, каб не перашкаджаць святкаваць незразумела што.
    Просты люд таксама не адставаў. Кожны дзень за Нёманам, у карчме Патоцкага лілася сівуха, папойкі ішлі з раніцы да вечара, а потым, ноччу казакі нагайкамі гналі ватагі п’яных у лагер у Ласосна.

    Але не толькі мірнае грамадзянскае насельніцтва знаходзілася на вуліцах.
    Горад і ваколіцы нагадвалі ваенны лагер – тут размяшчаліся рускія войскі. Грэнадзёры, палкавы абоз, казначэйства, лазарэты. Каб не загрувашчваць горад, частка была размешчана ў яго ваколіцах. У магазінах была сабрана вялікая колькасць правіянту, каб не даць салдатам поваду да рабаўніцтва і марадзёрства.
    Усе перавозы праз Нёман, да самага Коўна, былі акружаны казакамі, а на буйных паштовых станцыях стаялі нават цэлыя гарнізоны.
    На вуглах цэнтральных вуліц і праездаў былі расстаўлены ўзброеныя вартавыя.
    Каля будынку каралеўскай канцылярыі, а таксама прылягаючага да яго шырокага двухпавярховага павільёну, які быў аддадзены пад рэзідэнцыю Сіверса неслі каравул казакі. Акрамя іх, непадалёку, у батанічным садзе змяшчалася ў баявой гатоўнасці рота грэнадзёраў.
    Не менш празаічна выглядаў і Новы замак (ілюстр. 1). Замкавая плошча была запруджана экіпажамі і салдатамі. Пад дрэвамі стаялі “аргументы “саюзнікаў” для незадаволеных” – накрытыя чахламі, скіраваныя ў бок замка, гарматы. Салдаты запіралі кардонам пралёты вуліц, не пускаючы на плошчу натоўп.
    Над варотамі, ў знак знаходжання ў замку караля, развіваўся вялікі сцяг з арлом і пагоняй.
    Яго вялікасць жыў у замку з сям’ей і нешматлікім дваром. Ахоўвала яго польская і літвінская гвардыя, якая змяшчалася ў паўзруйнаваных флігелях. У іх былі халастыя патроны і яны, нават, не мелі штыкоў, таму жартаўнікі празвалі гэтую гвардыю “ура-артылерыяй”.

    У дзень і ноччу жыццё горада дыяметральна адрознівалася.
    З наступленнем цемры вуліцы горада пусцелі. Дзверы дамоў наглуха закрываліся. Толькі на вуглах галоўных вуліц быў бачны свет ліхтароў, які адлюстроўваў штыкі варты. Гродна быў падзелены на чатыры квартала і адданы пад нагляд чатырох егерскіх батальёнаў, якія кожную ноч сеткай частых кардонаў закрывалі выхады вуліц, правулкаў і дамоў, дзе жылі апазіцыянеры. Пешаходаў, якія не мелі пры сабе дазвол каменданта, варта павінна была дастаўляць на гаўптвахту.
    Такім чынам, з дзевяці гадзін вечара Гродна набываў выгляд вымершага гораду. За аканіцамі хадзілі толькі шпіёны.

    На конт шпіёнаў. У Гродна кожны прыстойны чалавек лічыўся падазроным і знаходзіўся пад пільным наглядам. А за апазіцыяй сачылі увесь час.
    Але гэта іх не спыняла.
    Так, аднойчы ноччу былі выбіты вокны ў Бухгольца. Яго кватэру прыйшлося акружыць аховай з грэнадзёраў. А з раніцы каля манастыра езуітаў, на смех натоўпу, з’явіўся спіс прыспешнікаў Бухгльца ў сейме. Пасля гэтага прускі пасол без аховы на вуліцы не з’яўляўся.

    Так сама ў горадзе ішла перманентная вярбоўка. Займаліся гэтым агенты і для прускага караля, і для Расіі, і, нават, для Англіі, але ў апошніх гэта не надта атрымлівалася. Праходзіла вярбоўка і ў “вызваленчую” армію, таму што хадзілі чуткі аб падрыхтоўцы паўстання на выпадак неабходнасці абароны Айчыны.
    Чым бліжэй было да суднага дня – паседжання 23 верасня, тым больш узбуджаны быў Гродна. Усе і ўсюды цікавіліся толькі адным пытаннем аб трактаце з Прусіяй, у бясконцых спорах узважваліся шансы “за” і “супраць” яго прыняцця ці адхілення сеймам.
    У горадзе з’яўляліся ўлёткі з колкімі заўвагамі на бок рускага і прускага паслоў. Адна з іх, напрыклад, мела наступны змест:
    “С разрешения конфедерации обоих народов Австрийско-прусско-московская антреприза будет иметь честь дать на днях перед почтеннейшей публикой Гродно и окрестностей представление комедии из трех актов, составленной собственноручно его величеством королем Пруссии.
    Заглавие: «Раздел Польши».
    Перед первым актом – трио: Свобода, Равенство и Независимость. Пропоют ясновельможные послы соседних держав под аккомпанемент нагаек.
    Акт второй: «Не позволят – все равно расхватаем!»
    Перед третьим актом будет представлен балет под заглавием: «Потешные игры пресвятой троицы», в котором Щенсный-Потоцкий, Ржевуский и Браницкий протанцуют торжественный полонез под аккомпанемент пушечных залпов на фоне декорации горящих деревень и городов.
    Билеты по умеренным ценам, а то и просто в кредит, получить можно у Якова де Сиверса и де Бухгольца».

    З раніцы, у дзень, калі меў быць падпісаны трактат з Прусіяй, Гродна прадстаўляў карціну заваяванага ворагам гораду. Усе рускія часткі, якія стаялі лагерам пад горадам, занялі плошчы, вуліцы, грамадскія будынкі. Каралеўскі замак прыняў выгляд крэпасці, у якой, быццам бы, рыхтаваліся даваць адпор штурму. Усе подступы да замка, масты, двары, дзверы, нават вокны занялі грэнадзёры. На плошчы была устаноўлена батарэя гармат, накіраваных на палац, а пры іх канваіры з запаленымі кнатамі. На невялікай дыстанцыі знаходзіліся конныя абозы з амуніцыяй; драгуны – на флангах, а па перыферыі – казакі.
    Так пачынаўся дзень 23 верасня 1793 года.

  2.  model

    0

    0

    интересно, не знал

  3.  наташа

    0

    0

    день траура

  4.  tutzyvu

    0

    0

    Пачатак рускай акупацыі.

  5.  Gogen

    0

    0

    а народу ўсе адно-свята! як пілі, так і пьюць. таму якая акупацыя? ці яму не ўсе роўна? а шыбка разумных у кутузку, за лаянку матам

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Октябрь 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Сен  
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    293031 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.