Экспарт турыстычных паслуг у Гродзенскай вобласці сёлета павінен павялічыцца ў 1,2 раза. Такі паказчык закладзены ў Праграму развіцця турызму ў рэгіёне на 2011–2015 гады. Чым будуць прывабліваць замежных турыстаў і ад каго мясцовыя ўлады чакаюць інвестыцый, высвятляў TIO.BY.

Больш за ўсё інвестыцыйных праектаў распрацавана ў самім Гродна і раёне. Ужо не першы год ідзе рэканструкцыя дома купца Мураўёва на Савецкай плошчы. Праект рэалізуе «Беларускі народны страхавы фонд», і запланавана, што да 2015 года тут павінна з’явіцца гасцініца і шэраг сэрвісных пунктаў для турыстаў. Аднак дзеяннямі інвестара зацікавілася абласная пракуратура, і зараз ідзе разбіральніцтва, чаму замаруджваецца аднаўленне. Як ідзе будаўніцтва, звычайнаму турысту невядома – ужо шмат гадоў будынак завешаны банерам «Отель Муравьефф», дзе дэманструецца, як павінен выглядаць будучы цэнтр, аднак чаму дагэтуль праца стаіць на месцы, давядзецца разабрацца праваахоўным органам. 

Кампанія «Сыравінныя рэсурсы Беларусі» працуе ў Гродна над рэканструкцыяй гасцініцы с рэстаранам «Нёман», якая таксама знаходзіцца ў самым цэнтры горада – на вуліцы Стэфана Баторыя.

Адкрытыя тэнісныя корты неўзабаве павінны з’явіцца ў лесапарку Румлёўскі – кампанія «ТТС «Кристал Транс» абавязалася пабудаваць тут спартыўныя пляцоўкі.

Новы аб’ект з’явіцца і ў лесапарку Пышкі, які папулярны ў жыхароў Ленінскага раёна Гродна. ТАА «Фірма АВС» будзе праводзіць рэканструкцыю былога дзіцячага лагера пад аб’ект кругласуткавага абслугоўвання наведвальнікаў.

Даўно стаіць пытанне з ліквідацыяй піўнога завода ў самым цэнтры горада – ля Драматычнага тэатра. Прамысловыя трубы ніяк не ўпісваюцца ў гістарычны цэнтр, таму быў распрацаваны інвестыцыйны праект, які прадугледжвае стварэнне на месцы завода гасцінічна-забаўляльнага комплексу, музея піва.

У Гродзенскім раёне кампанія «Барташэвічы» будзе будаваць гарадок для народных рамеснікаў у вёсцы Калбасіна. А вось прадпрыемства Нацыянальнага банка ААТ «Азёрны» абяцае на месцы старажытнай сядзібы ў Свяцку зрабіць санаторна-курортны комплекс.

Інвестараў актыўна шукаюць і ў Лідзе. Рэканструкцыя вядомага замка пакуль працягваецца, але ўжо вядома, што на базе гістарычнага комплексу запланавана стварэнне турыстычнага комплекса. Рэспубліканскія «Дажынкі» прынеслі гораду Лядовы палац, а вось стварэннем інфраструктуры тут прапануюць заняцца інвестарам. Тое самае трэба зрабіць і ў парку Бяссмерця. А вось у вёсцы Ёдкі павінен з’явіцца матэль на 50 месцаў.

У Шчучыне чакаюць інвестара, які ўзяў бы на сябе рэканструкцыю гарадской гасцініцы. Вядома, што агульны каштарыс праекта складае 680 тыс. долараў, патрэба ў сродках інвестара складае 544 тыс. долараў, або 80% ад усяго кошту. Паводле Нацыянальнай праграмы развіцця турызму, у Шчучынскім раёне запланавана развіццё прыдарожнага сэрвісу – Белкаапсаюз і Прадторг № 1 укладаюць 1,2 млрд руб. у будаўніцтва кафэ на трасе М6.

У Навагрудку працягваюць будаўніцтва агратурыстычнага комплекса «Пліса». Над гэтым працуе  УП «Хоста-2». Запланавана і будаўніцтва другой чаргі гасцініцы «Еўропа» ў самім горадзе, праект ЗАТ «Эльвіра». Рэканструкцыя праходзіць у папулярнай рэстарацыі «Валерыя», што ў самым цэнтры Навагрудка –тут зменіцца інтэр’ер і стане больш пасадачных месцаў.

У Нацыянальнай праграме развіцця турызма на 2011–2015 гг. запланавана доўгачаканая кансервацыя замка ў мястэчку Крэва. Рэалізоўваць яе будуць Міністэрства культуры і інвестары. Праект разлічаны на пяць год, агульнае ўкладанне 300 млн руб. Інвестарам таксама прапануюць рэканструкцыю мемарыяльнага комплекса па лініі супрацьстаяння 1915–1917 гг. у Смаргоні, а таксама добраўпарадкаванне зоны адпачынку на возеры Юбілейнае. Сёлета будзе адноўлена аграсядзіба «Крэва», на гэта ўладальнік выдаткуе 30 млн руб.

У Слонімскім раёне ААТ «Зодчий» аднаўляе турыстычны комплекс у вёсцы Тушавічы, а вось рэканструкцыю трапезнай у Свята-Успенскім манастыры ў Жыровічах будуць ажыццяўляць за сродкі з рэспубліканскага бюджэта.

Агратурыстычны комплекс прапануюць пабудаваць у Ваўкавыскім раёне. Кошт праекта ацанілі ў 3 млн долараў. У самім горадзе павінна з’явіцца прыбудова абедзеннай залі да кавярні «Вінтаж» – гэта дазволіць павялічыць колькасць пасадачных месцаў на 30 шт. Выканаўца праекта ТАА «Сіла-груп», каштарыс складае 35 млн руб. Днямі чакаецца продаж сядзібы Бохвіцаў у вёсцы Падароск, стартавы кошт – 10 тыс. долараў.

Шмат планаў маюць улады Свіслацкага раёна. Так, тут запланавана стварэнне турыстычнага цэнтра, які будзе ўключаць гасцініцу, кафэ, пункт пракату, зону для адпачынку на возеры вёскі Стокі. Інвестар павінен укласці ў праект 500 млн руб. А вось турыстычны цэнтр з такімі самымі магчымасцямі ў вёсцы Раманцы ўжо ацэнены ў 14 млрд руб. Гарадская гасцініца патрабуе рэканструкцыі, праект ацэнены ў 1,5 млрд руб. Інвестарам таксама прапануюць добраўпарадкаваць мемарыяльны комплекс «Асілак» (300 млн руб.) і помнік прыроды «Вярдоміцкі парк» (1,5 млрд руб.) З мясцовага бюджэту сёлета павінны выдзяліць 10 млн руб. на стварэнне музея ільну ў Грынкавіцкім вучэбна-педагагічным дзіцячым садку-школе.

У Зэльвенскім раёне запланавана будаўніцтва кафэ і крамы, што будуць падтрымліваць прыдарожны сэрвіс (Белкаапсаюз), інвестарам жа прапануюць стварыць аздараўленчы цэнтр на пракатнай базе «Зэльва».

З наступнага года чакаецца павелічэнне колькасці турыстаў у Нясвіжы ў два разы. Звычайна турыстычны маршрут перакрыжоўваецца з Мірам, таму ў гэтым мястэчку шукаюць інвестараў для будаўніцтва комплекса гасцявых домікаў базы адпачынку (зямельны ўчастак складае 1,2 га) і гасцінічнага комплекса (зямельны ўчастак складае крыху больш за 3 га). У бліжэйшыя пяць год павінна скончыцца рэканструкцыя будынку пад гандлёва-забаўляльны комплекс у Карэлічах (ПУП «Тамегія»).

Масты маюць больш сціплыя планы. Тут запланавана будаўніцтва трох домікаў на 2–4 месцы, гаспадарчы блок, аўтастаянкі для рыбакоў. Выканаўца праекта – ПГУП «Кемпінг «Рыбакі».

У Бераставіцкім раёне інвестарам прапануюць стварыць агратурыстычны комплекс у Лішкоўскім сядзібна-паркавым ансамблі.

А вось улады Дзятлава запланавалі будаўніцтва гасцініцы побач з санаторыем «Радон» (в. Баравікі). Новая гасцініца павінна мець 200 месцаў, медыцынскую базу і сталовую. Інвестарам таксама прапануюць будаўніцтва пляцовак для адпачынку з кафэ на дарогах Любча–Навагрудак–Дзятлава, Беняконі–Ліда–Слонім–Быцень.


Читайте также:

  1. valerij valerij

    0

    0

    ничога…

  2.  egopolis

    0

    0

    Количество въездных туристов явно увеличиться — не в два так в полтора раза, как это пишут про Несвиж. И это понятно, ссылаясь на прогнозы курсов валют, приехать, и дешево отдохнуть в Беларуси теперь уж точно будет по карману, для тех же англичан и Французов, которые якобы жалуются на высокую стоимость виз и консульских сборов ( всё окупиться по приезду). Про россиян — тут всё понятно, на новый год сняли замок, к примеру. Количество комментов на форумах про Беларусь «дешево поели», «дешевый номер», «экскурсия стоит всего 30 рос руб» и «куда тут ещё деньги потратить!?»)- будут только умножаться. Может вот он наконец — наш бренд. Смех смехом, а на самом деле пора использовать такие вещи как своё конкурентное преимущество.

  3. valerij valerij

    0

    0

    тиристы не «чакаюць», а просто едут, если им это цикава

  4.  Ozaris

    0

    0

    туристам чакаць у Гродзенскай вобласци няма чаго, потому что с такими условиями и ценами на получение беларуской визы они лучше поедут в хохляндию или лабасландию, там тоже есть что глянуть и всё намного проще, а не пустой Августовский канал где извините за прямоту посрать где нет места, не говоря уже покушать нормально и отдохнуть…..и так по всем позициям, а ещё через пару годков «восточные» генерал губернаторы» уничтожат все старинные дома и вырежут старые парки и алеи, как там у них в могилево-гомельских «степях».

  5.  Rommel

    0

    0

    Ничего «не чакаць»

  6.  ViTusha

    0

    0

    а планы грандиозные. Реально, когда все осуществится (не ржать) можно будет и самим кататься по глубинке. Комплекс в Свяцке просто неописуемо красив. А маленькие тихие городки скоро и для нас станут привлекательными. Еще немного подсобираем)))

  7.  Ozaris

    0

    0

    ViTusha :

    Комплекс в Свяцке просто неописуемо красив.

    ага, особенно когда в окнах поставят стеклопакеты, наклеют кераминовскую внутри плитку, покрасят стены Лидской лакокраской, и для красоты картины перекроют крышу шифером, вот красота будет нерписуемая, прям кантора сяльгаса Путь Коленки.

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях



  • Архив

    Ноябрь 2017
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Окт  
     12345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    27282930 

  • Кейворды

    880-летие Гродно s13.ru y аварии Августовский канал автомобили акция аналитика армия аукцион афиша Без комментариев Без рубрики Беларусь Берестовица бизнес благотворительность благоустройство блоги БРСМ велосипед Вечерний Гродно видео власть Волковыск Вороново впечатления выборы выставки газета ГАИ граница ГрГУ Гродзенская праўда гродненские пункты общепита гродненцы Гродно дата Деловой интернет День рождения форума деньги дети дискуссия дороги Дятлово Европа животные ЖКХ закон здоровье Зельва Ивье интервью интересно знать интересно почитать интернет инфраструктура искусство история картинки карты кино Китай клубы книги конкурс концерт Кореличи криминал культура Лида Литва люди магазины милиция мнение мобильные операторы мова Мосты мотоциклы музей музыка МЧС мысли назначения налоги наука недвижимость Новогрудок новости новости города новый год Ночной Город образование Островец отдых официально Ошмяны памятники архитектуры планы погода пожар политика Польша почитаем праздник презентация пресс-релиз преступление природа проблемы производство происшествия путешествия работа радио раскопки регион рейтинг реклама реконструкция религия ремонт репортаж реставрация ржунимагу Рождество розыск Россия рынок сайты Свислочь сельское хозяйство семинар скачать Скидель Слоним слухи Сморгонь снос события соревнования социальное спорт ссылки статистика строительство субкультура США такое было Таможня театр телевизор технологии трагедия транспорт туризм увлечения Украина услуги файл фестиваль фото фотоблог фотографии старого Гродно цены цифры что-то не так Щучин экология экономика экскурсии ярмарка

    Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.