Ведаць экалагічныя праблемы роднага горада, а таксама спосабы іх вырашэння. Пазнаёміцца з дзейнасцю мясцовых экалагічных ініцыятываў і далучыцца да іх працы. Навучыцца пісаць пра экалагічныя праблемы і зрабіць свой унёсак у ахову навакольнага асяроддзя. Зрабіць гэты свет крышку лепшым. Усё гэта змогуць людзі, якія стануць удзельнікамі асветніцкай «ЭкаСтудыі».

«ЭкаСтудыя» – гэта частка ствараемага сёлета гарадзенскім грамадскім аб’яднаннем «Цэнтр «Трэці сектар» і яго мясцовымі партнёрамі Цэнтра дадатковай адукацыі дарослых. Заняткі ў межах «ЭкаСтудыі» будуць весці дасведчаныя гарадзенскія эксперты, актывісты экалагічнага руху. Праграма працы разлічана на чатыры выходныя дні ў лістападзе і снежні.

Асаблівасцю «ЭкаСтудыі» будзе яе практыкаарыентаваны характар і інтэрактыўныя метады навучання.

Каб узяць удзел у курсе, неабходна да 8 лістапада запоўніць электронную анкету-заяўку. Пра вынікі адбору будзе паведамлена да10 лістапада. Першы трэнінг адбудзецца 12 лістапада.

Пра дакладныя час і месца яго правядзення будзе дадаткова паведамлена адабраным да ўдзелу ў курсе людзям. У выпадку патрэбы ў атрыманні дадатковай інфармацыі пішыце па адрасе 3sektar@gmail.com з пазнакай «ЭкаСтудыя».

Паводле 3sektar.by


Читайте также:

    Оставить комментарий


    Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


    Поиск


    Популярное за неделю



    Афиша Гродно

    Отдых в Гродно




    Отзывы о заведениях






    Все новости Беларуси

  1. Архив

    Июль 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Июн  
     1
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    3031 

  2. Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.