Хочаш распачаць уласную справу, але не  ведаеш, з чаго пачаць? Не згубі ўнікальную магчымасць павучыцца ў прафесіяналаў! У Гродна пачынаецца пілотны асветніцкі курс для людзей, якія плануюць распачаць уласны бізнес. Узяўшы ўдзел у курсе ты даведаешся пра тое, што трэба зрабіць, каб распачаць уласную справу, як ацаніць рынак і знайсці сваё месца на ім, як напісаць добры бізнес-план і дзе шукаць патрэбную для заснавання і вядзення камерцыйнай дзейнасці інфармацыю.

Асветніцкі курс па асновах прадпрымальніцтва ладзіцца ў межах ствараемага сёлета гарадзенскім грамадскім аб’яднаннем «Цэнтр «Трэці сектар» і яго мясцовымі партнёрамі Цэнтра дадатковай адукацыі дарослых. Заняткі ў межах курса будуць весці  эксперты з уласным досведам камерцыйнай дзейнасці.

Праграма працы разлічана на чатыры выходныя дні ў лістападзе і снежні.

Асаблівасцю праграмы курса будуць яе практыкаарыентаваны характар і інтэрактыўныя метады навучання.

Заняткі ў межах курса бясплатныя.

Для таго, каб узяць удзел у курсе, неабходна да 10 лістапада запоўніць электронную анкету-заяўку.

Пра вынікі адбору будзе паведамлена да12 лістапада. Першы трэнінг адбудзецца ўжо 19 лістапада.

У выпадку патрэбы ў атрыманні дадатковай інфармацыі пішыце па адрасе 3sektar@gmail.com з пазнакай «Асновы прадпрымальніцтва». Зрабі першы крок на шляху да поспеху!

Паводле 3sektar.by


Читайте также:

  1.  PipezZajoncu

    0

    0

    уо-хо-хо!
    -Дзень добры, панове! Я малады прадпрымальник
    , жадаю з вами наладжваць супрацоуництва. Распачау свой бiзнес з натоуку трэццяга сэктара….

    я уже вижу довольные лица бизнеса Беларуси)))) дело попрет, и не сумнявайтесь))))))

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Июль 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Июн  
     1
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    3031 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.