З восені 2008 года незалежная навуковая грамадскасць Гродна праводзіць навуковыя канферэнцыі «Гарадзенскі палімсест». Канферэнцыі сталі адказам навукоўцаў на так званую «экскаватарную рэканструкцыю» гістарычнага цэнтра горада і мелі сваёй мэтай прыцягнуць увагу гродзенцаў да праблем гісторыі Гродна і захавання ягонай багатай гісторыка-культурнай спадчыны. У 2008 – 2010 гг. адбыліся тры каферэнцыі, у выніку якіх былі надрукаваны зборнікі навуковых матэрыялаў. 5-6 лістапада гэтага года ў рамках Дзён Святога Губерта – апекуна Гродна, пройдзе чацвёртая такая канферэнцыя.

Паседжанні канферэнцыі будуць адбывацца ў будынку Беларускага Інстытута Правазнаўства па адрасе вуліца Маставая 39. На канферэнцыі выступяць больш дваццаці даследчыкаў з Беларусі, Расіі і Польшчы. У рамках канферэнцыі адбудзецца таксама прэзентацыя кнігі вядомага нямецкага журналіста Увэ Рада Die Memel. Kulturgeschichte eines europäischen Stromes = Галасы Панямоння. Гісторыя, культура, лёс аднаго еўрапейскага абшару.

Пачатак канферэнцыі ў 9 гадзін раніцы 5 лістапада. Праграму глядзіце тут.


Читайте также:

  1. granula granula

    0

    0

    А кроме сборников какой ещё «вынiк» от конференций, интересно…

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






  • Архив

    Февраль 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Янв  
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    262728 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.