Сусветная паштовая сувязь для ўсіх і ў любым месцы

9 кастрычніка Міжнародны Дзень пошты. Менавіта ў гэты дзень у 1874 г. быў створаны Сусветны паштовы Саюз. Беларусь увайшла ў склад Сусветнага паштовага Саюза толькі 13 мая 1947 г. Пры гэтым яна мае глыбокія традыцыі поштаў, як перасылкі карэспандэнцыі, так і яе арганізацыі.

Паштовая служба ў Вялікім княстве Літоўскам пачала сваю дзейнасць ў 1557 годзе. Уздоўж галоўных паштовых дарог былі размяшчаны «ямы» – паштовыя станцыі праз кожныя 3 – 7 міль (1 міля – 7,468 км). Праз 10 год на сумесным сойме Кароны і Вялікага княства Літоўскага было прынята рашэнне, што на ўтрыманне ганцоў, перавозку амбасадараў і дзяржаўных дзеячаў з гарадоў і мястэчкаў павінна збірацца «ганецкае мыта». Кожнае паселішча ці вёска, якія ляжалі ў межах таго ці іншага ганецкага ўчастку, павінны былі ўтрымоўваць некалькі коней «для пасылкі іх у падводы».

У 1583 г. на першым у Беларусі паштовым гасцінцы Варшава – Беласток – Гродна – Вільня была ўведзена сістэма тарыфаў, якая дзейнічае сёння ва ўсіх краінах свету. Кошт перасылак вызначаўся відам адпраўлення і яго вагой.

Рэгулярная дзяржаўная паштовая служба ў Беларусі была створана 22 лістапада 1649 г. — «Для доставки зверстак и новин, як у межах дзяржавы, так и в замежные панства, осаблива пад войны, мы личным вельми патребным пошту в Великом княжестве Литовском».

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай, на беларускіх землях была прынята сістэма перасылкі карэспандэнцыі і арганізацыі паштовай службы, якая існавала ў Расійскай імперыі. Вышэйшым органам упраўлення з’яўляўся паштовы дэпартамент, у губернях былі паштамы і губернскія паштмайстры, якім падпарадкоўваліся павятовыя паштмайстры і няглядчыкі паштовых станцый. У ХІХ ст. гэта структура некалькі разоў удасканальвалася, але прынцып арганізацыі заставаўся нязменным.

Гродзенская паштовая акруга была створана ў 1803 годзе. Паштовая кантора акругі месцілася з 1810 па 1841 гг. у доме на Гарадніцы, які знаходзіўся паміж Казённым губернскім домам і Прыказам грамадскага догляду. У 1866 г. пачала існаваць Упраўленне Гродзенскай паштова-тэлеграфнай акругі, якое з 1894 г. знаходзілася ў сучасным будынку 23-га паштовага аддзялення па вуліцы Э. Ажэшка.

Працяг тэкста вы можаце прачытаць на сайце «Еўрадом«.


Читайте также:

  1.  Novemberess

    0

    0

    Поздравляю всех посткроссеров! )

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Июнь 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Май  
     123
    45678910
    11121314151617
    18192021222324
    252627282930 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.