• Які тэрытарыяльны падзел лепшы для Беларусі?

    • 21531
    • 06 октября 2011, 15:59
    • ГроднорегионпроблемыполитикаБеларуськартыинтересно почитатьмнениедискуссияЛида

    адміністрацыйны падзел Беларусі Сённяшні адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі не адпавядае сучасным задачам тэрытарыяльнага развіцця. Такой думкі прытрымліваюцца наведвальнікі форума на сайце bramaby, якія напрацягу года дыскутуюць на тэму рэформы адміністрацыйнага падзелу краіны.

    Узнятая на форуме праблема зусім не новая. Першыя спробы рэфармаваць адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі былі прынятыя ў БССР у 80-я гады, аднак распрацаваныя рашэнні так і не былі ўвасобленыя ў жыццё спачатку з-за Чарнобыльскай аварыі, а потым з-за распаду СССР. У выніку мы маем велізарныя па плошчы рэгіёны, якія, як паказвае практыка, неэфектыўна кіруюцца абласнымі адміністрацыямі. На форуме было прапанавана дзве канцэпцыі, вакол якіх завязалася дыскусія.Аўтары канцэпцый на дадзеную тэму лічаць, што новы падзел дазволіць падвысіць эфектыўнасць працы рэгіёнаў, спросціць працэдуры рашэння імі сваіх мясцовых задач і павялічыць ступень іх самакіравання. Цяперашняя сістэма "вялікіх абласцей", на думку аўтараў, стымулюе рост абласных цэнтраў і Мінска за кошт рэгіёнаў, тым самым павялічваючы дысбаланс развіцця паміж гарадамі рознага ўзроўню. У сваю чаргу стрымліванне рэгіянальнага развіцця абмяжоўвае рынкавую базу для эканамічнага росту краіны. Таксама існуючая сістэма паказвае, што занадта вялікая аддаленасць раёнаў ад абласной адміністрацыі з’яўляецца нягнуткай і неэфектыўнай пры рашэнні шэрагу мясцовых задач. Удзельнік дыскусіі Woloh прапануе канцэпцыю новага падзелу, у якой імкнецца ўлічыць як эканамічныя, экалагічныя, так і гістарычныя перадумовы для новага раянавання Беларусі. Такі падыход, на думку карыстальніка, будзе ў найбольшай ступені адпавядаць жыццю рэгіёнаў ва ўмовах развіцця рынкавых прынцыпаў гаспадарання.

    Малюнак клікабельны

    Адной з характэрных асаблівасцяў дадзенага падзелу з'яўляецца тое, што ён засноўваецца на ўжо існуючых раёнах (за выключэннем Мінскага раёна, які падзелены паміж трыма паветамі). Зроблена гэта з практычных меркаванняў, у мэтах спрашчэння працэдуры пераходу ад старой сістэмы да новай. Паводле схемы Wolohа, Беларусь дзеліцца на 14 паветаў, кожны з якіх ўключае 8-9 раёнаў. Выключэннем будзе Мсціслаўскі павет, які ўключыць 11 раёнаў невялікіх па памерах. Акрамя паветаў у якасці асобных адзінак выступяць цяперашнія абласныя цэнтры, пяць з якіх будуць мець статус Вольных гарадоў, а таксама Сталічны горад Мінск.
    Паводле дадзенай канцэпцыі, Гарадзенская вобласць будзе падзелена на 4 паветы: Лідскі (павятовы цэнтр Ліда), Слонімскі (павятовы цэнтр Слонім), Наваградскі (павятовы цэнтр Баранавічы) і Ашмянскі (павятовы цэнтр Маладзечна). Гродна будзе Вольным горадам.
    У сваю чаргу ўдзельнік Woolf лічыць, што ў аснове новага тэрытарыяльнага падзелу павінен ляжаць найперш эканамічны прынцып, паводле якога ўтварэнне новай адміністрацыйнай адзінкі павінна адбывацца вакол буйнага прамысловага цэнтра. Такіх у Беларусі, акрамя Мінска - 15 гарадоў: Полацк (з Наваполацкам), Віцебск, Орша, Магілёў, Бабруйск, Гомель, Мазыр (з Калінкавічамі), Пінск, Брэст, Баранавічы, Гродна, Ліда, Маладзечна, Барысаў і Слуцк (з Салігорскам). Вакол гэтых гарадоў, можна фармаваць новыя рэгіёны плошчай ад 10 да 16 тыс. кв.км. У выніку замест сённяшніх шасці абласцей і 118 раёнаў можна мець 16 новых рэгіёнаў і 60 раёнаў у іх уваходных. Гэта дазваляе паменшыць у два разы колькасць рэгіянальных адміністрацый і чыноўнікаў. Назвы новым адміністрацыйным адзінкам прапануецца вярнуць гістарычныя: вобласць - ваяводства, раён - павет, сельская рада - воласць.

    Малюнак клікабельны

    Згодна гэтай канцэпцыі, Гарадзенская вобласць будзе падзелена на 4 ваяводствы: Гарадзенскае (цэнтр ваяводства Гродна), Лідскае (цэнтр ваяводства Ліда), Баранавіцкае (цэнтр ваяводства Баранавічы) і Маладзечанскае (цэнтр ваяводства Маладзечна). Таксама дадзеная канцэпцыя прадугледжвае ўзбуйненне некаторых раёнаў: з двух малых зрабіць адзін. У наш час, у параўнанні з 30-мі гадамі 20 ст., дзякуючы новым тэхналогіям, палепшылася камунікацыя паміж гарадамі, адпаведна людзям стала нашмат прасцей і лягчэй дабірацца да раённых цэнтраў або з імі звязвацца. Таму такі прынцып таксама дазваляе эканоміць. Мы папрасілі грамадскіх актывістаў Гродна і Гарадзеншчыны адказаць на пытанне, ці сапраўды рэформа адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Беларусі дазволіць пабудаваць больш эфектыўную сістэму кіравання рэгіёнамі і будзе спрыяць іх эканамічнаму росту. Андрэй Вашкевіч, Гродна:Я лічу, што перагледзець па-новаму адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне Беларусі трэба, паколькі сённяшняя сістэма падзелу, зробленая яшчэ ў савецкія часы і прыстасаваная да таго, каб было лягчэй кіраваць з Масквы, не адпавядае патрэбам тэрыторыі Беларусі зараз. Новы падзел дазволіць ліквідаваць чынавенства абласных і большасці раённых саветаў, дасць магчымасць развівацца мясцоваму самакіраванню, адпаведна палепшыцца функцыянаванне мясцовых органаў кіравання. Станіслаў Суднік, Ліда: Гэта рэформа ўсё роўна адбудзецца, хочам мы таго ці не. Няма розніцы ў назве адзінак і іх колькасці. Справа ў тым, што вобласці ў нас нарэзаны штучна. На дадзены момант Лідчына падзелена паміж трыма раёнамі: Лідскім, Воранаўскім і Шчучынскім. Таму варта вярнуць старажытныя тэрыторыі. Ліда, можна сказаць, і зараз самастойны цэнтр: у нас свае літаратурныя аб’яднанні, свае мастакі і пісьменнікі, у Гродна свае. І толькі, каб зацвердзіць пэўную паперку, трэба ехаць у абласны цэнтр. Уладзімір Хільмановіч, Гродна: Я лічу, што падобная рэформа патрэбная. Аднак перадзел тэрыторыі – гэта толькі частка паэтапнага перафарміравання. Толькі ад  перадзелу тэрыторыі нічога не зменіцца, таму пачынаць трэба не з гэтага. Трэба змяніць сутнасць самой сістэмы мясцовага самакіравання. Сёння саветы выконваюць чыста дэкаратыўную функцыю, а ўсе рашэнні зыходзяць ад выканкамаў, існуе так званая вертыкаль улады. Для таго, каб у Беларусі самакіраванне пачало развівацца, трэба змяніць заканадаўства, а пасля перафарміроўваць тэрыторыю. Юры Качук, Зельва: Ідэя новага тэрытарыяльнага падзелу Беларусі мне падаецца немэтазгоднай. Я думаю, што перафарміраванне абласцей у паветы або ваяводствы не знізіць колькасць чыноўнікаў. На сённяшні дзень нам патрэбна моцная нацыяналістычная дзяржава, якая змагла б пазбавіцца ад перажыткаў той сістэмы, якая склалася напрацягу 20 гадоў, таму пра які-кольвек падзел, мне падаецца, яшчэ гаварыць рана. Іван Шэга, Слонім: Прычына таго, што самакіравання ў Беларусі няма, не ў тэрытарыяльным падзеле, а ў тым, што яно непатрэбнае сённяшняй ўладзе. Найперш трэба змяніць заканадаўства, бо нават тое, што прапісана на сённяшні дзень у беларускіх законах, не выконваецца. Уладзе патрэбныя выканаўцы, а не актывісты. Калі зменіцца ўлада, тады будуць зусім іншыя адносіны. Дэпутат будзе несці адказнасць перад народам, а не ўладай, якая яго прызначыла. Сяргей Антусевіч, Гродна: Ідэя дадзенай рэформы не новая, і такая рэформа патрэбная. Я ведаю, што яна даўно распрацоўваецца ў адміністарцыі прэзідэнта. Кіраванне з Гародні такімі дальнімі раёнамі як Ашмянскі ці Смаргонскі вельмі затратнае. Прасцей аддаць гэтыя раёны якой-небудзь іншай вобласці, напрыклад Мінскай, або ўтварыць самастойныя адзінкі, што адзназначна ў большай ступені спрыяла б эканамічнаму росту гэтых рэгіёнаў і лепшаму кіраванню імі. З гісторыі адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Сучасная тэрыторыя Беларусі ў розныя гістарычныя перыяды знаходзілася ў складзе розных дзяржаўных фарміраванняў. Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне гэтых фарміраванняў змянялася не адзін раз, прычым на пэўных гістарычных этапах пераўтварэнні былі вельмі істотнымі і адбываліся за кароткія прамежкі часу. Адміністрацыйны падзел Беларусі, які мы маем сёння, быў зроблены яшчэ ў савецкія часы, і тэрыторыі абласцей адпавядалі тэрыторыям у суседняй Украіне і ў еўрапейскай частцы Расіі, паколькі больш дробны падзел рэгіёнаў у велізарнай краіне быў бы малаэфектыўным. На сённяшні дзень тэрыторыя Беларусі дзеліцца на 6 абласцей і 118 раёнаў. У склад Гродзенскай вобласці ўваходзяць 17 раёнаў. // t-styl.info

    Читайте по теме:


    Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий!

    Комментарии: 31

  • Более сотни юношей со всей Гродненщины 18 ноября пополнили ряды новобранцев. В Гродненской области в ходе этой призывной кампании защитниками Отечества станут около 1 800 юношей.

    Аукцион должен был состоятся 18 ноября в здании комитета государственного имущества Гродненского областного исполнительного комитета. Но на него не подали ни одной заявки, пишет «Вечерний Гродно».

    — Но на следующее утро мне пришло сообщение с просьбой оплатить проценты для закрытия кредитного договора после возврата товаров в Гродно.

    Ребёнка и его отца, которые пропали в Гродно, ищут на территории Сочи, Адлера, Гагры и морских курортах Краснодарского края.

    Выяснилось, что старые тарифы подорожали, а новые тарифы стоят столько же, сколько раньше стоили тарифы с багажом. По сравнению с ценами неделю назад это плюс $15.

    Водитель Citroen влетел в выдвижную гидравлическую лапу автовышки, на которой в это время работали люди.

    Во время мероприятия каждый сможет пройти обследование у специалистов: измерить давление, уровень сахара в крови, получить консультацию эндокринолога, психолога и валеолога.

    Все новости