2 кастрычніка 2011 года Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне маладых навукоўцаў “ВІТ” і Гродзенскае гарадское грамадскае аб’яднанне “Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініціятыў “Трэці сектар” праводзяць прэзентацыю адукацыйных праграм на 2011/2012 навучальны год.

У межах прэзентацыі будуць прадстаўлены такія адукацыйныя праекты як: «Школа маладога журналіста-15», «Універсітэт Залатога Веку» для сталых людзей, адукацыйная Экастудыя для эколагаў і людзей, якія цікавяцца экалагічнай адукацыяй, а таксама цыкл адукацыйных гутркоў для жыхароў горада — «Дом і сям’я», «Гісторыя і культура Гродна», «Магчымасці самаўдасканалення для маладых і дарослых» і інш.

Пад час прэзентацыі ва ўдзельнікаў будзе магчымасць запісацца на ўдзел у пазначаных адукацыйных праграмах, што будуць праводзіцца грамадскімі аб’яднаннямі ў Гродне на працягу 2011/12 навучальнага года.

Прэзентацыя адбудзецца па адрасе: г. Гродна, вул. Будзенага, 48а, пакой 38 (3 паверх). Пачатак а 15 гадзіне.

Прэзентацыя прводзіцца ў межах VI Тыдня нефармальнай адукацыі — 2011 «Нефармальная адукацыя і рэгіянальнае развіццё» які пройдзе з 24 верасня па 2 кастрычніка ў розных гарадах Беларусі. Падрабязней пра Тыдзень можна даведацца на старонцы http://adukatar.net/?p=14796.


Читайте также:

    Оставить комментарий


    Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


    Поиск


    Популярное за неделю



    Афиша Гродно

    Отдых в Гродно




    Отзывы о заведениях






    Все новости Беларуси

  1. Архив

    Июль 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Июн  
     1
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    3031 

  2. Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.