Яшчэ дзве бясплатныя экскурсіі па старым Гродне…

Усім вялікі дзякуй, хто прыняў удзел у экскурсіях на гэтых выходных. Было вельмі прыемна. Але тое яшчэ не ўсё. 1 і 2 кастрычніка адбудуцца яшчэ дзве экскурсіі — «Прамысловыя прадпрыемствы старога Гродна» і «Фальваркі і сядзібы Гродна і ваколіц.»
У Суботу, 1.10.2011 – “Прамысловыя аб’екты Гродна к. XIX – пач. XX стст.”, месца збору – каля ўваходу ў рэстаран “Вена” (вул. Маставая, 37) паміж Прыёрбанкам і будынкам піўзавода. Даведаемся дзе і як у Гродне рабілі піва, алоўкі, ігральныя карты, кафлю і матацыклы, як функцыянавала каналізацыя і як брукавалі вуліцы…

У Нядзелю, 2.10.2011 – “Страчаныя фальваркі”. Едзем па мясцінах у межах Гродна (што далучылі ў 2008 г.) якія раней былі фальваркамі і панскімі сядзібамі. Пабачым старыя прысады, паркі і гаспадарчыя пабудовы…

Апошняя экскурсія будзе арганізавана на транспарце, таму для ўдзелу ў ёй трэба папярэдне зарэгістравацца, даслаўшы сваё імя і кантактны тэлефон на адрас vit_hrodna@yahoo.com не пазней за 28.09.2011. Дакладнае месца збору будзе паведамлена зарэгістраваным удзельнікам да 1.10.2011. Калі колькасць жадаючых перавысіць колькасць пасадачных месцаў, то прыярытэт будзе аддадзены тым, хто заявіцца раней.

Дэталі чытайце тут.


Читайте также:

  1. Fox Mulder Fox Mulder

    0

    0

    надеюсь в субботу получится быть

  2.  harodnia.com

    0

    0

    Пачатак абедзвюх экскурсій аб 11-й гадзіне

  3.  tani4ik

    0

    0

    А на якой мове будзе праводзiцца экскурсiя?

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Июль 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Июн  
     1
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    3031 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.