• Чатыры новыя бесплатныя экскурсіі па страчанай Гародні

    • 42
    • 22 сентября 2011, 09:31
    • Без рубрики

    24 верасня 2011 г. Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне маладых навукоўцаў “ВІТ” распачынае цыкл з чатырох бясплатных тэматычных адукацыйных экскурсій “Вандроўкі па страчанай Гародні”. Усе экскурсіі абяднаны адной тэматычнай лініяй – спробай рэканструяваць у нашай памяці аблічча Гародні, якую мы ўжо не пабачым... Арганізатары таксама спадзяюцца пачуць ад удзельнікаў экскурсій магчымыя шляхі захавання гісторыка-культурнай спадчыны нашага горада. Тэматыка экскурсій (час правядзення ўсіх экскурсій - з 11.00 да 14.00): • Субота, 24.09.2011 - “Гародня ў часе і прасторы”, месца збору – помнік Вітаўту каля брамы Новага замку (вул. Замкавая, 22). • Нядзеля, 25.09.2011 - “Страчаныя сады і паркі”, месца збору – каля ўваходу ў Дом Сувязі (вул. К.Маркса, 29). • Субота, 1.10.2011 - “Прамысловыя аб’екты Гродна к. XIX – пач. XX стст.”, месца збору – каля ўваходу ў рэстаран “Вена” (вул. Маставая, 37) паміж Прыёрбанкам і будынкам піўзавода. • Нядзеля, 2.10.2011 - “Страчаныя фальваркі”. Апошняя экскурсія будзе арганізавана на транспарце, таму для ўдзелу ў ёй трэба папярэдне зарэгістравацца, даслаўшы сваё імя і кантактны тэлефон на адрас vit_hrodna@yahoo.com не пазней за 28.09.2011. Дакладнае месца збору будзе паведамлена зарэгістраваным удзельнікам да 1.10.2011. Калі колькасць жадаючых перавысіць колькасць пасадачных месцаў, то прыярытэт будзе аддадзены тым, хто заявіцца раней. Цыкл адукацыйных экскурсій прводзіцца ў межах VI Тыдня нефармальнай адукацыі - 2011 "Нефармальная адукацыя і рэгіянальнае развіццё" які пройдзе з 24 верасня па 2 кастрычніка ў розных гарадах Беларусі. Падрабязней пра Тыдзень можна даведацца на старонцы http://adukatar.net/?p=14796. Усім, каму будзе цікава - прыходзце, з вамі будуць вядомыя гродзенскія краязнаўцы. Па матэрыялах сайта "Твой Стыль"

    Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий!

    Комментарии: 2

  • Самое популярноеСамое обсуждаемое
  • За неделюЗа месяц