Адкрыццё выставы здымкаў Ігара Трусава «Архітэктура Гродна. Незаменныя страты XIX-XX стагоддзяў» адбудзецца ў Гродне 2 верасня. Здымкі для выставы ў галерэі «У майстра» гродзенскі гісторык падрыхтаваў з уласнага архіву, кожнае фота будзе мець подпіс і суправаджальны тэкст:

— Гэта будуць старыя фота, архіўныя чарцяжы, якія будуць дэманстраваць вынікі разбурэнняў гродзенскай архітэктуры царскімі ўладамі, кайзераўскімі, польскімі ўладамі і савецкім кіраўніцтвам да 1991 года. На выставе будзе і ўзарваная Фара Вітаўта, і знесеныя паводле генплану старыя будынкі на Савецкай і Ажэшка за савецкім часам. 

Усяго на выставе будзе каля 15 стэндаў. Найперш выстава будзе цікавай навучэнцам, краязнаўцам, студэнтам, лічыць Ігар Трусаў:

— У падручніках гісторыі знікнення аб’ектаў архітэктурнай спадчыны Гродна не знойдзеш. Хоць выстава не ахоплівае ўсіх архітэктурных стратаў Гродна, яе можна назваць своеасаблівым дапаможнікам па гэтым пытанні.

Адкрыццё выставы адбудзецца 2 верасня ў галерэі «У майстра» ў 17 гадзін.

//»Твой Стыль«


Читайте также:

  1.  verasok

    0

    0

    Надо будет обязательно зайти.

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Март 2019
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Фев  
     123
    45678910
    11121314151617
    18192021222324
    25262728293031

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.