Дыскусія, якая разгарэлася вокл дома доктара Беклямішава па вуліцы Астроўскага №15, уцягнула шырокі круг гродзенцаў, не вельмі абазнаных у справе захавання гісторыка-архітэктурнай спадчыны. З’явіліся і некаторыя каментатары-знатакі, якія абурана пачалі гаварыць: “Драўляны канструктывізм!? Не можа такога быць. Гэта смешна”. На гэта адказваем – такое быць можа і пакуль ёсць у нашым унікальным еўрапейскім горадзе. Таму ўдакладняем.
Толькі перад самай Другой сусветнай вайной на нашы землі прыходзіць новы сацыялістычна-дэмакратычны павеў. Гэтую з’яву называюць функцыяналізмам, падкрэсліваючы перавагу функцыянальнага метаду ў праектаванні, або міжнародным стылем, звяртаючы ўвагу на універсальнасць стылістычных прыёмаў, распаўсюджаных у краінах Еўропы і ЗША, у процівагу разнастайнасці эклектычнай архітэктуры. У савецкай архітэктурнай навуцы прымяняўся тэрмін “канструктывізм”, у еўрапейскай – “кубізм”.

Стаянка насупраць дзіцячай паліклінікі, пустая.


У грамадскай свядомасці формы новай архітэктуры звязваліся з новымі ўяўленнямі аб вартасным побыце, з развіццём тэхнікі, якая забяспечвала зручнасць і незвычайны камфорт жыцця. Да будынкаў сталі прымяняцца патрабаванні не толькі з пазіцый функцыянальнага заніравання, але і мастацкай выразнасці, якую архітэктары імкнуліся дасягнуць шляхам камбінавання разнастайных авангардных форм і матываў, а таксама выкарыстаннем нязвыклых апрацоўчых матэрыялаў. У гэты час неверагодна ўзраслі патрабаванні да якасці будаўніцтва, сталі паўсюдна ўкараняцца яшчэ даволі рэдкія ў той час інжынерныя сістэмы: цэнтральнае ацяпленне, водаправод і каналізацыя.
У Польшчы 1930-х гадоў авангард стаў незвычайна папулярны сярод высокіх слаёў грамадства, інтэлігенцыі, таму гэты напрамак шырока прадстаўлены менавіта ў гарадской жылой архітэктуры, дзе найбольш распаўсюджаным тыпам былі асабнякі.
Прыклады канструктывізма Савецкай Беларусі прапісаны ва ўсіх зборніках архітэктуры (не гледзячы на тое, што яны маюць адзін істотны заган — яны ў асноўным сіметрычныя). Архітэктура 1930-х гадоў Заходняй Беларусі мала дзе апісана, але мае вельмі адметныя цікавыя рысы. У Гродне як ні дзе больш: ні ў Брэсце, ні ў Пінску, ні ў ваяводскім Навагрудку канструктывізм задамавіўся такой вялікай колькасцю прыкладаў. Рэспектабельныя банкаўскія рэзідэнцыі на вуліцах Ажэшкі і Карбышава, выдатны прыклад грамадзянскай архітэктуры будынак афіцэрскага клуба (дома афіцэраў) на вуліцэ Ажэшкі, мураваныя катэджы на Батанічнай і Леніна, толькі ў Гродне на вуліцах Чкалава, Асіпенкі, Славацкага можна ўбачыць цэлыя ансамблі драўляных катэджаў у стылі канструктывізма.
Мастацкая выразнасць будынкаў у стылі канструктывізма дасягаецца не праз штучнае упрыгожванне і стройны стан, а праз прыродную прыгажосць матэрыяла і асіметрыю, не праз прыстасаванне функцый у памяшканні, а праз прыгажосць рацыянальнага будаўніцтва памяшканняў пад спецыфічную функцыю. Адным з базавых прыёмаў ёсць камбінаванне розных аб’ёмаў будынка. Дыяды, трыяды модуляў памяшканняў рознага прызначэння гарманічна зкладзены ў адзін будынак, падкрэслены матывам рознага памера вокнаў (вітрыны першага паверха і парадных памяшканняў, суразмерныя патрэбам аканіцы жалых ці рабочых памяшканняў, малыя “форткі” бытавых і гаспадарчых зон, часта лесвіца падкрэслеваецца вертыкальнай паласой шклення). Каб падкрэсліць прамакутны характар памяшканняў, дах альбо схаваны за атыкам які проста з’яляецца працягам сцяны, альбо мае крытычна нізкі ўхіл з бляшаным пакрыццём, які не бачна з вуліцы на блізкіх подступах да будынка і стварае ўражанне пласкага даха ў маналітнага прамакутнага модуля. Асаблівую ролю мае прырода матэрыяла, архітэктары адкрыта захапляюцца іх прыродным колерам і фактурай. Калі базавым з’яўляецца цаментная тынкоўка то яна будзе абавязкова падкрэслена шэрым іграючы гладкімі і “матавымі” формамі, што дазваляе стварыць вартасны фон іншым больш дробным элементам. Калі гэта цагляная устаўка, то яна насычана цаглянага колера, калі гэта каменны цокаль, то фактура камня будзе ураджваць “рваным” бокам, калі гэта жалезныя краты, то яны непафарбаваны і маюць цёмную паверхню акісленай сталі высокай якасці, калі гэта шыбы вокнаў то гэта ці ярка жоўты, ці насычана зялёны, ці карычневы, а не банальна безколерны белы. Функцыяналізм як не які іншы патрабуе акуратнасці і дагледжанасці, калі сцены неатынкаваны, то вы не ў якую эпоху не ўбачыце такой ахайнай работы, як кладка сцен канца 30-х гадоў ХХ ст.
Дзякуючы таму, што ў міжваенны час да нас, на абшар так званых Усходніх Крэсаў, прыходзілі модныя архітэктурныя плыні, а галоўным будаўнічым матэрыялам працягвала заствацца дрэва, то паўстала ўнікальная для канструктывістычнай архітэктуры з’ява – драўляныя будынкі ў гэтым стылі. Драўляныя будынкі таксама ашаляваны вельмі якаснай дошкай, а драўляны асабняк на Цаглянай №10 атынкаваны. Тынкоўка зроблена з дадаткам слюды, цудоўна захавалася без змен да сённяшняга дня. Будынак да вуліцы Астроўскага №15 – адзін з найбольш цікавых прыкладаў драўлянага канструктывізма ў нашым горадзе. Гэта драўляны гарызантальна ашаляваны двухпавярховы будынак грамадскага прызначэння, кампазіцыйная выразнасць якога адрозніваецца ярусным падзелам: павышаная за кошт атыка цэнтральная частка і асіметрычна размешчаны лесвічны блок.

Канструктывістычны дом афіцэраў на вуліцы Ажэшкі. Нагадвае дом па вул. Астроўскага.

Задума дапаўняецца вокнамі розных памераў, якія падкрэсліваюць асіметрыю будынка. Фасады завершаны плоскім навясным карнізам, які хавае нізкаскатны дах. Цікавым дапаўненнем выступае пафарбаваная пад колер бетона гладкая каменная агароджа, якая прыступкамі адасабляе будынак ад вуліцы і фактычна звязана з высокім цокалем будынка.
Як бачыце гэты будынак унікальны, засталося іх у Гродне зусім мала, найбольш цікавы комплекс знаходзіцца на вуліцах Чкалава-Аспенкі, але, дарэчы, пплануецца ў хуткім часе ўнесці ў спіс ахоўваемых будынкаў некалькі такога кшталту дамоў па вуліцы Мядовай.


Читайте также:

  1. AlexX6T AlexX6T

    0

    0

    Про Гродненский конструктивизм писали в «Архитектура и строительство» лет 3-5 назад. Увы не могу найти ссылку на статью. Статья понравилась.

  2.  Westa

    0

    0

    во сколько обойдется реконструкция этого дома?
    может стоит организовать сбор средств — с миру по нитке), если город этим выделяется, надо стараться сохранять данный облик…

  3.  ZZZ

    0

    0

    «Драўляны канструктывізм» = украинская математика = азербайджанская химия и т.д. Тема не раскрыта, 2 балла, а точнее кол…

  4.  niktonepishet

    0

    0

    @ ZZZ:
    Только критиковать способны. Не нравится — сходите в архив, библиотеку и раскройте лучше!

  5.  ZZZ

    0

    0

    для меня это не нужно, я пытаюсь достучаться до тех, кого оболванивают. Хотя если всем так легче, то мне в принципе все равно. Я ж говорю — украинская (литовская, белорусская,…) математика или там Французская (английская, уругвайская,…)химия,….физика — из той же оперы.

  6. Inga Zajonc Inga Zajonc

    0

    0

    @ZZZ, уж простите меня, полностью «оболваненную», но когда я приезжаю в другую страну как турист, меня интересует именно вот такое вот «уругвайское старье», а не стоянки около женских консультаций. А скверики с металлическими мусорными урнами по радиусу мне не заменят уничтоженный вековой храм. Неожиданно, да?

  7.  ZZZ

    0

    0

    @ Inga Zajonc:
    про храм — неожиданно, а в остальном я говорил совсем о другом. По мне лично — это здание не представляет никакой ценности, по мнению представителей минкульта (Рада), насколько мне это известно из достоверных источников,это здание тоже не имеет какой-либо ценности (уже рассматривалось). Это мое мнение. Ваше останется при Вас.

  8. Chevich Chevich

    0

    0

    А на стоянке перед консультацией «кирпич» висит. Наверное специально чтоб выгнать автомобили на Островского и кричать о необходимости снести дом под «новую стоянку так необходимую консультации».

  9.  Hummer

    0

    0

    Inga Zajonc :

    уж простите меня, полностью “оболваненную”, но когда я приезжаю в другую страну как турист, меня интересует именно вот такое вот “уругвайское старье”, а не стоянки около женских консультаций.

    понимаете в чем дело то: я думаю любому гродненцу в первую очередь важно что это даст местному населению, какую им принесет пользу, а не заезжим бюргерам 😉

  10. Inga Zajonc Inga Zajonc

    0

    0

    @Hummer понимаете ли в чем дело в таком случае: что мне как «местному населению» дал снос здания «Горячего хлеба»? Может он Вам что-то дал?;)

  11.  abdulla

    0

    0

    Зря столько паники. Власти настроены на диалог в данной ситуации и даже сделаны определенные шаги. Суть тут в другом. Новый свет действительно гниет и сыплется. За чей счет реставрировать реально ветхие здания? Хорошо казарме — у нее инвестор есть. Превратить Новый свет в музей очень дорого, даже для городского бюджета. А людям жить там без удобств нормальных тоже сложно. Предлагайте, что делать

  12.  Hummer

    0

    0

    Inga Zajonc :

    то мне как “местному населению” дал снос здания “Горячего хлеба”? Может он Вам что-то дал?;)

    мне и то здание ничего не дало. мне фиолетово до него

  13.  auditor

    0

    0

    abdulla :

    Зря столько паники. Власти настроены на диалог в данной ситуации и даже сделаны определенные шаги. Суть тут в другом. Новый свет действительно гниет и сыплется. За чей счет реставрировать реально ветхие здания? Хорошо казарме – у нее инвестор есть. Превратить Новый свет в музей очень дорого, даже для городского бюджета. А людям жить там без удобств нормальных тоже сложно. Предлагайте, что делать

    А здесь на конструктивный дилог никто не настроен. «Активные» блоггеры умеют только задавать вопросы и поливать грязью. И никто не хочет слушать жителей и работающих там людей.

  14.  ZZZ

    0

    0

    @ auditor:
    а что слушать то, одно нытье и никакого конструктива, увы…

  15.  ZZZ

    0

    0

    AlexX6T :

    Про Гродненский конструктивизм писали в “Архитектура и строительство” лет 3-5 назад. Увы не могу найти ссылку на статью. Статья понравилась.

    ура новое определение «Гродненский конструктивизм», кто предложит круче?

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Октябрь 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Сен  
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    293031 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.