У сераду, 24 жніўня, адбудзецца прэзентацыя пятага выпуска альманаха “Горад Святога Губерта”, прысвечанага пытанням захавання гісторыка-архітэктурнай спадчыны горада над Нёманам. Альманах выдаецца з пачатку 2000-х гг. У 2006, 2007 і 2008 гадах выйшлі другі, трэці і чацвёрты нумары альманаха, прысвечаныя “рэканструкцыі” Савецкай плошчы, транспартным праблемам гістарычнага цэнтра Гродна і праблемам захавання раёна Новы Свет. На старонках альманаха ўздымаліся таксама іншыя актуальныя пытанні. Сённяшні нумар збольшага аб пытаннях рэканструкцыі Каложскай царквы. Друкуецца стэнаграма Першых грамадскіх слуханняў па рэканструкцыі Каложы, якія адбываліся 23 верасня 2010 г., шэраг малавядомых матэрыялаў аб галоўнай святыні Гродна. Чытачы змогуць таксама пазнаёміцца з цікавымі матэрыяламі на экалагічную тэматыку, пачытаць аб гісторыі і перспектывах судаходства на Нёмане і многім іншым. У прэзентацыі прымуць удзел аўтары і рэдактары альманаха Алесь Смалянчук, Віктар Саяпін, Андрэй Вашкевіч, Ігар Лапеха.
Пачатак а 19-й гадзіне па адрасе Будзёнага, 48а.


Читайте также:

    Оставить комментарий


    Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


    Поиск


    Популярное за неделю



    Афиша Гродно

    Отдых в Гродно




    Отзывы о заведениях






    Все новости Беларуси

  1. Архив

    Октябрь 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Сен  
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    293031 

  2. Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.