Трэба адстаяць сваю спадчыну, гродзенцы!

Шаноўныя сябры, іх бацькі і ўсе неабыякавыя да беларускай культуры людзі! Цяпер мы маем апошні шанец захаваць Гародню ад разбурэнняў. Вельмі просім прачытаць ліст да канца.

Падчас працаў вясной 2006 г. былі зроблены шматлікія парушэнні Закона аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь. Упраўленне па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры зрабіла афіцыйнае прадпісанне аб тым, што працы па добраўпарадкаванню Савецкай плошчы г. Гродна (гістарычны цэнтр) былі зроблены з парушэннямі дзейнага заканадаўства:

“…земляныя і будаўнічыя работы праводзяцца без папярэдняга археалагічнага даследавання зоны вытворчых мерапрыемстваў (дагавор на выкананне археалагічных даследаванняў не быў прадстаўлены), у выніку чаго:

— на вуліцы Маставой знішчаны ўчастак культурнага пласта 14-18 стст.;
— ва ўсходняй частцы Савецкай плошчы знішчаны ўчастак культурнага пласта 16-17 стст.;
— пашкоджаны падмуркі будынкаў 18-19 стст. (паўночна-заходні вугал палаца Радзівілаў, верх арачнага скляпення забудовы жылога квартала 18-19 стст.);
— па ўсёй тэрыторыі Савецкай плошчы знішчаны брук 19 ст.-пач. 20 ст., які знаходзіўся пад слоем асфальта…”

Вытрымка з Прадпісання № 001 ад 17.04.2006 за подпісам Першага намесніка Міністра культуры У.П. Рылатка

Таксама, НП РУП БелНІІП Градабудаўніцтва”, якое распрацавала Генеральны план г.Гродна (зацверджаны подпісам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2003 г.), дала афіцыйную ацэнку працам, якія вядуцца ў Гродне:

“К сожалению, работы, выполняемые сейчас в натуре, не согласуются с указанными выше градостроительными проектами”.
Вытрымка з ліста НП РУП “БелНІІП Градабудаўніцтва” у адказ Беларускаму дзяржаўнаму універсітэту культуры і мастацтваў ад 9.08.2006г.

Таксама “БелНІІП Градабудаўніцтва” даслала дакумент Міністэрству культуры, дзе падрабязна разглядаюцца парушэнні, зробленыя падчас рэканструкцыі вясной-летам 2006 г., і даецца негатыўная ацэнка работам, якія плануюць правесці гродзенскія ўлады ў бліжэйшы час:

“Намеченное строительство противоречит требованиям Закона об охране историко-культурного наследия”
“Движение общественного транспорта (автобуса и троллейбуса) должно быть снято с исторической площади и направлено в обход центрального исторического ядра”.

Вытрымкі з ліста № 04/1018 НП РУП “БелНІІП Градабудаўніцтва” на Міністэрства культуры ад 23.08.2006г.

Але гарадзенскія улады працягваюць парушаць Закон!

Літаральна на днях стала вядома, што дзеля так званай “рэканструкцыі” быў зруйнаваны стары млын у раёне чыгуначнага вакзала! У планах гарадзенскіх уладаў:

— працяг пабудовы шматпалоснай дарогі ў гістарычным цэнтры Гродна
— павелічэнне транспартнай нагрузкі на старыя гарадзенскія вулачкі (але паводле Генеральнага плана яны мусяць стаць пешаходнымі!!)
— працяг руйнавання старых дамоў
— знішчэнне унікальнага гістарычнага і прыроднага ландшафта ракі Гараднічанкі

Апошняя надзея застаецца на Камітэт дзяржаўнага кантролю і Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія могуць вырашыць пытанне на вышэйшым узроўні.

Мы звяртаемся да ўсіх неабыякавых жыхароў Беларусі! Напішыце ліст-просьбу (хадайніцтва, прашэнне) у абарону нашай з вамі гістарычнай і культурнай спадчыны!

Каму пісаць:

:1) Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
міністр культуры Матвейчук Уладзімір Фёдаравіч
г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 11

:міністр культуры Матвейчук Уладзімір Фёдаравічг. Мінск, пр-т Пераможцаў, 112) Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
г. Мінск, вул. Карла Маркса, 38

3) Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь
г. Мінск, вул. Карла Маркса, 3

4) Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт
старшыня — Аляксандр Ільіч Антоненка
г. Гродна, пл. Леніна, 1

Каротка і красамоўна выкажыце сваё абурэнне. Напрыклад, такім чынам:

Я, …, заўжды захапляўся прыгажосцю старога горада Гродна. Мне заўсёды хацелася, каб па яго вулачках хадзілі турысты з розных куткоў Беларусі і іншых краін, каб ад іх наведвання папаўняўся гарадскі і дзяржаўны бюджэт. Але для мяне было жудасна ўбачыць працы па рэканструкцыі, якія пачаліся вясной 2006 г.

Я моцна абураны:
— знішчэннем гісторыка-культурнай спадчыны (можна ўзгадаць канкрэтныя будынкі, мясцінкі горада, якія асабіста вам даспадобы)
— парушэннем Закона аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны РБ
— парушэннем Генеральнага плана г. Гродна 2003 г., распрацаванага высокакваліфікаванымі спецыялістамі і падпісанага Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкам
— марнаваннем дзяржаўных сродкаў на нерацыянальныя вырашэнні транспартных патанняў па няякасных будаўнічых праектах
— падрывам айчыннага турыстычнага бізнесу (Гродна — найважнейшы турыстычны аб’ект нашай краіны, у ім захавалася больш за ўсё помнікаў гісторыі і культуры, якія нельга знішчаць!)

Выберыце тое, што бліжэй вам да сэрца. Пішыце ў адвольнай форме. На рускай ці беларускай мове. Не болей адной старонкі. Пазітыўна, па справе, без вялікіх эмоцый.

Папрасіце таксама напісаць ліст (ці напішыце самі і папрасіце падпісацца) вашых бацькоў, сваякоў, сяброў! Таксама грае ролю пасада, званне таго, хто падпісвае ліст. Але вельмі важная колькасць лістоў!

Вам абавязкова дашлюць афіцыйны адказ на ваш ліст.

Усім, хто добра інтэграваны ў Інтэрнэт-прастору: максімальна распаўсюдзіць гэтую інфармацыю на адпаведных сайтах, форумах, ЖЖ-кам’юніці і г.д. Гэта апошні этап змагання. Другі фронт — СМІ і журналісты.

Разам пераможам!

Больш інфармацыі:
ГКТ БДУ культуры і мастацтваў “Этна”
7040018 (Раман Абрамчук)
7097022 (Вольга Чайчыц)


Читайте также:


  1. s13 s13

    0

    0

    кстати, гостевая книга гродненского облисполкома (http://www.region.grodno.by/guest/guest.shtml) уже не работает как месяца 3, после того как на нее было поставлена куча ссылок, опубликовано множество возмущенных голосов, ее популярность для поисковиков выросла и туда пошли спамеры, которые5 весьма успешно ее и засрали

    … а то, что мы не дождались ни одного официального ответа от наших официальных властей, по ходу никого там на верхк не волнует…

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Март 2019
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Фев  
     123
    45678910
    11121314151617
    18192021222324
    25262728293031

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.