• Нацыянальная катастрофа беларусаў

    • 4124
    • 22 июля 2011, 12:45
    • проблемыБеларусьлюдитрагедияздоровьегродненцымовацифры

    Пры канцы СССР пляшка гарэлкі каштавала столькі ж, як 4 кг добрага мяса. Цяпер за 1 кг свініны можна набыць 2 бутэлькі, і яшчэ застанецца на закуску. Ад пачатку года цэны на большасць тавараў і прадуктаў — ад дызпаліва да алею — выраслі прыкладна ўдвая. Толькі на гарэлку цэны выраслі на сціплыя 25%. Нацыянальная катастрофа: ад таннай гарэлкі беларусы співаюцца. Людзям, схільным да спажывання алкаголю, у такіх умовах псіхалагічна цяжка ўтрымацца. Усё падаражэла, дык хоць вып’ю. Співаюцца будаўнікі, співаюцца калгаснікі. Гэта становіцца нацыянальнай трагедыяй, нацыянальнай безвыходнасцю. Іншаземцы жахаюцца, калі трапляюць у беларускую правінцыю.

    Белстат сабраў звесткі, якія дактары называюць шакуючымі: за першыя 6 месяцаў гэтага года гарэлкі прадалі на 10,5% больш, чым за першае паўгоддзе летась.
    Доля гарэлкі ў агульным спажыванні алкаголю, у пераліку на чысты спірт, склала 43,8% (у студзені-чэрвені 2010 году — 44,6%). І расце спажыванне не толькі гарэлкі.  Піва за паўгоддзе прадалі на 22,8% больш, чым у мінулым годзе. Доля хмельнага напою ў агульным аб’ёме алкаголю склала 13%, што на 1,1% вышэй, чым у 2010-м.  Доля нават такога таннага алкаголю ў рознічным тавараабароце складае больш чым дзясятую частку — 10,4%. Пры гэтым выдаткі на здарэнні і траўмы, выкліканыя алкаголем, на дзяцей-сіротаў, на зніжэнне якасці работ і прадукцыі, абцяжарваюць бюджэты аховы здароўя і бізнэсу. Прыкладна кожнае трэцяе злачынства здзяйсняецца асобамі ў стане алкагольнага ап’янення, і амаль палова пацярпелых у грамадскіх месцах таксама знаходзяцца ў нецвярозым стане. Алкаголь у Беларусі, асабліва моцны, у разы таннейшы, чым у краінах Еўрасаюза, дзе высокімі цэнамі на спіртное і цыгарэты людзей адахвочваюць ад нездаровага ладу жыцця. Мяркуючы па дынаміцы росту, за гэты год спажыванне алкаголю ў краіне дасягне новага гістарычнага рэкорду.  Дагэтуль рэкорднымі былі 2008 і 2010 гады. Паводле ацэнкі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, кожны беларус у пераліку на чысты спірт ў 2010 годзе спажыў 15,13 літра алкаголю. Гэта выводзіць нашу краіну ў дзясятак найгоршых па гэтым паказчыку ў свеце. Прычым у Беларусі пераважаюць кепскія формы п’янства, бо людзі п’юць моцныя напоі.
    За апошнія 20 гадоў спажыванне алкаголю вырасла больш чым у 2 разы.
    Згодна з медыкамі, планка, пасля якой пачынаецца актыўная дэградацыя чалавечага патэнцыялу супольнасці, — 8 л на чалавека ў год. «Пытанне аб насычэнні рынка ўжо не стаіць. Такая тэндэнцыя пагражае дэмаграфічнай сітуацыі ў краіне», — прызнаваў яшчэ ў 2009 годзе намеснік міністра гандлю М.Свянціцкі. Пры захаванні цяперашніх цэнаў на алкаголь і тытунь, Беларусь не мае шанцаў на развіццё. // nn.by

    Читайте по теме:


    Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий!

    Комментарии: 124

  • С 1 сентября отменяется обязанность платить за проезд в общественном транспорте для школьников. Правда, при этом ученик обязан иметь при себе справку из учреждения образования.

    Вдали от большой воды под крышей старой военной палатки гродненский врач-рентгенолог Андрей Блажевич, с юности увлечённый исторической реконструкцией, взялся ни много ни мало… за строительство старинного...

    Футбольный тренер на «распреде» (почти) о работе в Зельве, о которой он не жалеет

    Сегодня полностью обеспечить жильём иногородних студентов может только аграрный университет. В медицинском койко-место предоставят 70 процентам нуждающихся, в ГрГУ имени Янки Купалы заселят первокурсников...

    21 августа глава государства посетил Ивье, где не был 11 лет, и остался очень доволен увиденным. Но Белстат утверждает, что там не все хорошо.

    Они самые популярные цветы на 1 сентября, главные фигуранты уже крылатого выражения «потому что гладиолус» и просто необычайно красивые цветы. В Гродно проходит уникальная выставка. 75 сортов, среди...

    Бывшего директора предприятия «Белэнергосетьпроект» приговорили к 8,5 годам колонии. Там разрабатывали проектную документацию по комплексу противоаварийной автоматики строящейся АЭС под Островцом.

    Все новости