• Палітычны партрэт Аляксандра Лукашэнкі будзе прэзентаваны ў Гродне

    • 244
    • 21 июля 2011, 08:42
    • людиинтересно знатькнигипрезентация

    Сваю нашумелую кнігу "Александр Лукашенко. Политический портрет" прадставіць у Гродне вядомы палітолаг і публіцыст Валер Карбалевіч. На сустрэчу з ім у дыскусійным клубе "Гарадзенскі калегіум" запрашаем у чацвер, 21 ліпеня, у Гродне, па адрасе: Будзёнага, 48а (заля ва ўнутраным дворыку). Пачатак а 18.45

    Аляксандр Лукашэнка трымае ўладу ў Беларусі ўжо 17 год. У самым цэнтры Еўропы, на мяжы тысячагоддзяў. Гэта унікальны досвед, і падобны фенамен патрабуе тлумачэння. Як гэта ў яго атрымалася? Чаму беларуская сацыяльная мадэль трымаецца столькі гадоў? Адказы на ўсе гэтыя пытанні маюць не толькі спазнаваўчае, але і практычнае, палітычнае значэнне. Часта мы звяртаем увагу толькі на знешнія праявы дзейнасці Лукашэнкі і таму не разумеем, чаму ўсё гэта расцягнулася на 17 год.
    На 720 старонках кнігі Валер Карбалевіч аналізуе фенамен 17-гадовага кіравання Аляксандра Лукашэнкі. Аўтар падрабязна апісвае біяграфію АГЛ, яго шлях да ўлады, працэс фармавання сённяшняй сацыяльнай мадэлі. Дае ацэнку рысам асобы Лукашэнкі, яго светапогляду, палітычным перакананням і ўяўленням пра свет. Асобныя раздзелы прысвечаныя асаблівасцям створанага ў краіне аўтарытарнага рэжыма, эканамічнай палітыцы, міжнароднаму курсу, дачыненням з Расіяй. Усе ахвотныя змогуць атрымаць кнігу з аўтографам аўтара.
    Пачатак: 18.45. чацвер, 21 ліпеня, Гродна, вул. Будзёнага 48а (зала ва ўнутраным дворыку). Уваход вольны

    Читайте по теме:


    Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий!

    Комментарии: 44

  • С 1 сентября отменяется обязанность платить за проезд в общественном транспорте для школьников. Правда, при этом ученик обязан иметь при себе справку из учреждения образования.

    Вдали от большой воды под крышей старой военной палатки гродненский врач-рентгенолог Андрей Блажевич, с юности увлечённый исторической реконструкцией, взялся ни много ни мало… за строительство старинного...

    Футбольный тренер на «распреде» (почти) о работе в Зельве, о которой он не жалеет

    Сегодня полностью обеспечить жильём иногородних студентов может только аграрный университет. В медицинском койко-место предоставят 70 процентам нуждающихся, в ГрГУ имени Янки Купалы заселят первокурсников...

    21 августа глава государства посетил Ивье, где не был 11 лет, и остался очень доволен увиденным. Но Белстат утверждает, что там не все хорошо.

    Они самые популярные цветы на 1 сентября, главные фигуранты уже крылатого выражения «потому что гладиолус» и просто необычайно красивые цветы. В Гродно проходит уникальная выставка. 75 сортов, среди...

    Бывшего директора предприятия «Белэнергосетьпроект» приговорили к 8,5 годам колонии. Там разрабатывали проектную документацию по комплексу противоаварийной автоматики строящейся АЭС под Островцом.

    Все новости