Цётка

Хто на Беларусі не ведае светлае імя Цёткі?! Гэта ж трэба было выбраць такі псеўданім – поўны цеплыні, пяшчоты, блізкага сваяцтва з кожным… Яна, вялікая дачка беларускага народа, і была такой па жыцці – простай, зычлівай, вельмі сваёй. Пра тое вам і сёння ахвотна раскажуць на яе малой радзіме – у вёсцы Стары Двор, дзе жывуць людзі, якія аберагаюць магілу Алаізы Пашкевіч і захоўваюць у сваёй памяці мноства гісторый пра дачку мясцовага працавітага селяніна, моцнага гаспадара Сцяпана Пашкевіча. Тыя згадкі-ўспаміны старэйшага пакалення перадаюцца па ланцужку радавода і даходзяць да дня сённяшняга, расказвае Дзянніца.135 год з дня нараджэння беларускай паэткі Алаізы Пашкевіч (Цёткі) 

Цётка – пачынальніца беларускай літаратуры, палымяная рэвалюцыянерка, змагарка за адраджэнне роднага слова – нарадзілася 15 ліпеня (3 ліпеня па новым стылі) 1876 года ў фальварку Пешчына. Напярэдадні слаўнай даты мы пабывалі ў родных мясцінах легендарнай Пашкевічанкі, паспрабавалі за ваколіцай Бакштаў адшукаць прыкметы былой Пешчыны. Дарэмна… Час няўмольны. А вось у Старым Двары, дзе таксама стаяў дыхтоўны дом Пашкевічаў, усклалі на магілу пясняркі букеты палявых кветак, у думках узгадваючы радкі-пасвячэнне:

Без песень тваіх
пабяднела зямліца,
Па Цётцы і зараз сумуе наш край.
Ідзём да магілы тваёй пакланіцца
За лёс, за душу, адляцеўшую ў рай.

Цётка 

… Дык як жа ўздымалася на свой паэтычны алімп простая сялянская дзяўчынка Алаіза Пашкевіч? Навучэнка прыватнай вучэльні ў Вільні, вясковая настаўніца, слухачка Вышэйшых агульнаадукацыйных курсаў П.Ф. Лесгафта ў Пецярбургу, фельчарка Нова-Вілейскай псіхіятрычнай лячэбніцы, а падчас імперыялістычнай вайны ў 1915 годзе сястра міласэрнасці ў ваенным шпіталі ў Вільні – усё гэта яна, Алаіза.

А яшчэ… А.С. Пашкевіч удзельнічала ў выданні газеты “Наша доля”, выдавала для дзяцей і моладзі часопіс “Лучынка”, які павінен быў “свяціць братам і сёстрам у вёсцы беларускай”, арганізоўвала тайныя і легальныя беларускія школы ў Вільні і Лідзе. Гэта яна, Цётка, выступала ў друку са сваімі творамі раней за Янку Купалу і Якуба Коласа. І хоць яе літаратурная дзейнасць абмежавана ўсяго пятнаццаццю гадамі, але паэтычная спадчына пясняркі з трох кніг – “Скрыпка беларуская”, “Хрэст на свабоду” і “Вершы” – з’яўляецца сапраўдным духоўным скарбам нашага народа.

“Жыве мая ліра нанова!” – прадбачыла неўміручая аўтарка “Скрыпкі беларускай”. І сапраўды, землякі захоўваюць і множаць памяць пра Алаізу Пашкевіч. На магіле Цёткі 2 ліпеня ўсклалі вянкі, і ўшанавалі светлую памяць паэтэсы, патрыёткі, змагаркі за лепшы лёс свайго народа. Тут, дзякуючы астрынскім энтузіястам з Дома культуры, бібліятэк і цэнтра пазашкольнай работы, адбылася ўрачыстасць – тэатралізацыя па творах Цёткі. І не выпадкова! Сама Алаіза да ўсяго таксама была актрысай, іграла ў тэатральных пастаноўках, удзельнічала ў спектаклях батлейкі, запальвала сэрцы іншых агеньчыкам творчасці.

Дарэчы, цікава прайшлі ў Астрынскай дзіцячай бібліятэцы “Цёткінскія чытанні”, а ў шчучынскіх гарадской і цэнтральнай бібліятэках запланаваны літаратурныя гасцёўні “Яна з намі сёння” і “Жыццё крылатае, як песня”. Дый увогуле ў кожнай з бібліятэк раёна з нагоды 135-годдзя славутай зямлячкі арганізаваны літаратурныя святы, выставы або кніжныя паліцы.

– Па добрай традыцыі мы напярэдадні юбілею Алаізы Пашкевіч аб’яўляем творчы конкурс, – гаворыць загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу цэнтральнай бібліятэкі імя Цёткі Галіна Станіславаўна Мацюк. – Прыхільнікі творчасці нашай зямлячкі і на гэты раз даслалі на суд журы багата вершаў, нарысаў, аповедаў, сцэнарыяў. Пераможцы будуць вызначаны ўжо ў ліпені.
Памяць пра Цётку жыве ў сэрцах землякоў.

// tut.by

Читайте также:

  1.  Wite Doc

    0

    0

    Какая очаровательная женщина!Замечательное сочетание внутренней и внешней красоты!

  2.  harodnia.com

    0

    0

    Алаіза Пашкевіч — вельмі важная для краіны і гісторыі асоба, але гэтая дзявуля на фота — не яна.
    Вось яе арыгінальныя фота http://rv-blr.com/biography/photos/32

    Можа і не такая прыгажуня, але найважней для нас яе словы «Народ чуе голас з неба, што цара павесіць трэба» 😉

  3. Maggie_ Maggie_

    0

    0

    harodnia.com :

    але гэтая дзявуля на фота – не яна.

    ?? зачем фотку тогда размещать??

  4.  Знатный Спамер

    0

    0

    Ну-ну
    а вось гэта падобна?

    http://laidinen.ru/pictures/pashkevich_aloiza/pashkevich_foto_5.png

  5.  Lam

    0

    0

    Памятаем! Ганарымся!

  6.  аграрный университет

    0

    0

    Гордимся, ведь Цётка — наша история, красота и песня Гродненщины. Её стихи — гордость, борьба и разум!

  7.  arkan.2011

    0

    0

    @ Wite Doc:
    @ Lam:
    @ аграрный университет:
    + 100!

  8.  www.treningi-grodno.deal.by

    0

    0

    А ведь совсем недавно было 125 лет со дня ее рождения. Банально. но как бежит время ..

  9.  www.treningi-grodno.deal.by

    0

    0

    На магіле ўзыду дубам,
    шаптаць буду братнім губам
    аб іх долі, аб свабодзе,
    Стану песняй у народзе

  10.  Zemfira

    0

    0

    Тяжело читать на белорусском языке… Может такие нужные новости лучше выкладывать на русском??

  11.  www.treningi-grodno.deal.by

    0

    0

    Zemfira :

    Тяжело читать на белорусском языке… Может такие нужные новости лучше выкладывать на русском??

    Недавно отвечала дочке на вопрос — а почему в Польше на Польском, в Литве на литовском, а Беларуси — на русском? Пришлось погрузиться в политику… рано еще ребенку, а пришлось…как иначе ответить?
    Вот и Вы туда же — тяжело на беларуском… вучыцеся , потым як знойдзеце 🙂

  12.  Знатный Спамер

    0

    0

    Zemfira :

    Тяжело читать на белорусском языке… Может такие нужные новости лучше выкладывать на русском??

    Які жах! 🙂
    Магчыма Цётка павінна была пісаць на расейскай мове, каб не было некаторым «тяжело читать»? 🙂

  13.  Rommel

    0

    0

    Красивая тетка!

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях




  • Архив

    Декабрь 2017
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Ноя  
     123
    45678910
    11121314151617
    18192021222324
    25262728293031

  • Кейворды

    880-летие Гродно s13.ru y аварии Августовский канал автомобили акция аналитика армия аукцион афиша Без комментариев Без рубрики Беларусь БелАЭС Берестовица бизнес благотворительность благоустройство блоги БРСМ велосипед Вечерний Гродно видео власть Волковыск Вороново впечатления выборы выставки газета ГАИ граница ГрГУ Гродзенская праўда гродненские пункты общепита гродненцы Гродно дата Деловой интернет День рождения форума деньги дети дискуссия дороги Дятлово Европа животные ЖКХ закон здоровье Зельва Ивье интервью интересно знать интересно почитать интернет инфраструктура искусство история картинки карты кино Китай клубы книги конкурс концерт Кореличи криминал культура Лида Литва люди магазины милиция мнение мобильные операторы мова Мосты мотоциклы музей музыка МЧС мысли назначения налоги наука недвижимость Новогрудок новости новости города новый год Ночной Город образование Островец отдых официально Ошмяны памятники архитектуры планы погода пожар политика Польша почитаем праздник презентация пресс-релиз преступление природа проблемы производство происшествия путешествия работа радио раскопки регион рейтинг реклама реконструкция религия ремонт репортаж реставрация ржунимагу Рождество розыск Россия рынок сайты Свислочь сельское хозяйство семинар скачать Скидель Слоним слухи Сморгонь снос события соревнования социальное спорт ссылки статистика строительство субкультура США такое было Таможня театр телевизор технологии трагедия транспорт туризм увлечения Украина услуги файл фестиваль фото фотоблог фотографии старого Гродно цены цифры что-то не так Щучин экология экономика экскурсии ярмарка

    Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.