• Гродна і Гродзенскі раён церпяць ад кляшчоў. Мапа небяспечных месцаў

    • 110
    • 10 июля 2011, 13:17
    • Гроднорегионпроблемыкартыздоровьегродненцыприрода

    КлешчПаводле Гродзенскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, за першае паўгоддзе 2011 года па медыцынскую дапамогу звярнуліся 1179 чалавек, з іх 390 – дзеці да 17 гадоў, якія знайшлі ў сябе на целе іксодавых кляшчоў. Як паведаміла “Твайму стылю” энтамолаг Гродзенскага цэнтра эпідэміялогіі і гігіены Алеся Яфімава, за аналагічны перыяд мінулага году зваротаў за медыцынскай дапамогай ад ахвяр кляшчоў было меньш – 1017 (з іх 270 дзяцей). Найчасцей кляшчы прысмоктваюцца да гродзенцаў у Румлёва, Пышках, на Юбілейным возеры, у Зарыцы, Паўднёвым, у в.Пагараны, Азёрскім, Сапоцкінскім, Падлабеньскім, Капцёўскім, Парэцкім сельскіх саветах. Дыягназ клешчавога барэліёзу ( хваробы Лайма) выстаўлены ў 11 чалавек (да іх кляшчы прысмакталіся ў лясных масівах вёсак Прывалкі, Ласосна, Азёры, Дзяміткава, Пушкары і Брузгі), захварэлых на энцэфаліт у Гродне пакуль няма. Мапа месцаў, у якіх найчасцей трапляюцца кляшчы. У мінулы год на гэты перыяд было дыягнаставана 7 выпадкаў барэліёзу і 2 энцэфаліту. Па ўсёй Беларусі сёлета зафіксавана ўжо 16924 пацярпелых ( з іх 5550 дбзяцей) ад укусаў кляшчоў. Найбольш “пакусаных” зарэгістравана ў чэрвені: 11100 чалавек, з якіх 3500 дзяцей, што ў параўнанні з мінулым годам на 17,3% і адпаведна на 37% больш. Найбольш ад кляшчоў церпяць жыхары Міншчыны: больш за 4400 ахвяр за 4 месяцы, на другім месцы – Мінская вобласць – 2500 выпадкаў, трэцяе месца дзеляць Гродзенская і Віцебская вобласці. Але будзьце пільныя! Традыцыйна найбольшая колькасць пацярпелых з’яўляецца ў ліпені-жніўні, калі людзі масава накіроўваюцца ў лясы за грыбамі.

    Калі да вас прысмактаўся клешч – тэрмінова звярніцеся ў медыцынскую ўстанову і абавязкова захавайце кляшча для даследванняў.
    Даследванні знятых з цела кляшчоў на наяўнасць хваробы Лайма ладзяцца на базе Гродзенскага абласнога цэнтра гігіены і аховы здароўя. Кошт паслугі – 17310 рублёў, але для дзяцей да 17 гадоў, інвалідаў 1-2 груп, удзельнікаў ВАВ пры наяўнасці накіравання з паліклінікі яна робіцца бясплатна. Звяртацца можна па адрасе: пр. Касманаўтаў, 54а, к. 209 (другі паверх). // Твой Стыль

    Читайте по теме:


    Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий!

    Комментарии: 10

  • Вдали от большой воды под крышей старой военной палатки гродненский врач-рентгенолог Андрей Блажевич, с юности увлечённый исторической реконструкцией, взялся ни много ни мало… за строительство старинного...

    Футбольный тренер на «распреде» (почти) о работе в Зельве, о которой он не жалеет

    Сегодня полностью обеспечить жильём иногородних студентов может только аграрный университет. В медицинском койко-место предоставят 70 процентам нуждающихся, в ГрГУ имени Янки Купалы заселят первокурсников...

    21 августа глава государства посетил Ивье, где не был 11 лет, и остался очень доволен увиденным. Но Белстат утверждает, что там не все хорошо.

    Они самые популярные цветы на 1 сентября, главные фигуранты уже крылатого выражения «потому что гладиолус» и просто необычайно красивые цветы. В Гродно проходит уникальная выставка. 75 сортов, среди...

    Бывшего директора предприятия «Белэнергосетьпроект» приговорили к 8,5 годам колонии. Там разрабатывали проектную документацию по комплексу противоаварийной автоматики строящейся АЭС под Островцом.

    Трудоустроены более 1200 гродненцев, построили 75 тысяч квадратных метров жилья, распечатали развязку вблизи «Тринити» и повысили зарплаты.

    Все новости