• Гарады з «памылкамі» ў назвах: Гродна ці Горадня?

    • 22923
    • 16 августа 2019, 08:23
    • Гродноисторияинтересно почитатьмова
    Гарады з «памылкамі» ў назвах: Гродна ці Горадня?

    Савецкая ўлада масава пераймяноўвала старажытныя гарады й мястэчкі Беларусі, назвы якіх здаваліся ёй «немілагучнымі» і палітычна сумнеўнымі. Але выкарыстоўваць тапанімію як складнік гібрыднай вайны пачалі яшчэ ў Расейскай імпэрыі — пасьля паўстаньня Кастуся Каліноўскага 1863–64 году. Свабода сабрала зьвесткі пра шэраг гарадоў, арыгінальныя найменьні якіх былі зьмененыя пад вонкавым уплывам. Гродна — сучасная афіцыйная назва. Горадня —​ старадаўняя і прынятая з часоў „Нашай Нівы“ і дакумэнтаў БНР назва. Адзін з найстарэйшых гарадоў Беларусі, у Іпацеўскім летапісе згадваецца пад 1127 годам. У 1376-м далучаны да ўладаньняў князя Вітаўта, з 1569-га ў складзе Рэчы Паспалітай, стаў рэзыдэнцыяй манархаў Рэчы Паспалітай. У старабеларускіх тэкстах яго назва пішацца як Городьнь, Городенъ, Городно, Городня і інш., пасьлядоўна ў поўнагалоснай форме. Паходзіць ад таго ж кораня, што і „горад, гарадзіць“. Нашым спалучэньням ола, ора адпавядаюць польскія ło, ro: колас – kłos, варона – wrona. Так і форма Grodno – спольшчанае імя, якое мэханічна перапісалі расейскія ўлады. Але дзе ставіць націск у старабеларускіх назвах? Націск і аканьне тады не пазначалі. Горадня, Гародня, Гарадня? Назву Горадня (Гараднічанка) — гэта меншая рака, на якой стаіць горад — падае Энцыкляпэдыя гісторыі Беларусі. Гісторык мовы Аркадзь Жураўскі знайшоў у тэкстах XVI стагодзьдзя напісаньне горедньскый, „што выразна ўказвае на націск на першым складзе“. Хоць з польскай мовы форма Гродна пранікла ў народна-дыялектную мову яшчэ ў XIX стагодзьдзі, але беларускія мовазнаўцы зафіксавалі ў дыялектах формы Горадна ці Горадня: Генадзь Цыхун у Горадзеншчыне, а Фёдар Клімчук на поўначы Берасьцейскай вобласьці. Параўн. таксама імя вёскі Горадзень (Пухавіцкі р-н). А Горадна ці Горадня? Беларускія айконімы часта маюць аналягічныя варыянты: Ельня / Ельна (Шчучынскі р-н), Пагародна / Пагародня (Вярэнаўскі р-н), Калоднае / Калодняе (Столінскі раён), а таксама вядомыя з гісторыі парныя формы Вільня і Вільна, Коўна і Коўня. То і форма на -ня — Горадня — зусім натуральная. Форму „Гародня“ ў актыўны ўжытак увёў Уладзімер Караткевіч сваім раманам „Хрыстос прызямліўся ў Гародні“, што выйшаў па-беларуску ў 1972 годзе. Але пісьменьнік або не зарыентаваўся ў сярэднявечных напісаньнях бяз націску, або сьвядома ўжыў фантазійную назву — падобна як у творы „Чорны замак Альшанскі“. Для айцоў БНР не было сумневу, як называць адзін з найбольшых беларускіх гарадоў:

    „Беларуская Народная Рэспубліка павінна абняць усе землі, дзе жыве і мае лічэбную перавагу беларускі народ, а ласьне: Магілеўшчыну, беларускія часьці Меншчыны, Гродзеншчыны (з Горадняй, Беластокам і інш.), Віленшчыны, Віцебшчыны, Смаленшчыны, Чарнігаўшчыны…“.
    Таксама ў найбольш аўтарытэтным слоўніку дарусыфікацыйнае пары — Некрашэвіча і Байкова (Менск, 1928) — націск на першым складзе: Горадня ці Горадзен, прыметнік — без варыянтаў: Горадзенскі. І, урэшце, не пакідае сумневу ў месцы націску тапоніма найбольш аўтарытэтны ў міжваеннай дарэпрэсіўнай Беларусі географ Аркадзь Смоліч:
    „На высокім правым беразе Нёмна, пры ўтоку р. Гараднічанкі разьлёгся паміж лясістых глыбокіх яроў стары Горадзен, альбо, як яго часьцей называюць, Горадня (...) астравок старое эўрапейскае цывілізацыі сярод бесканечных наднёманскіх пушчаў“.
    У нарматыўным даведніку „Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь“, зацьверджаным Дзяржаўным камітэтам па маёмасьці і ўзгодненым з Тапанімічнай камісіяй пры Савеце Міністраў Беларусі, форма Горадня фіксуецца як варыянтная. Г. зн. пры жаданьні мясцовых жыхароў і ўладаў яна можа быць прызнаная нарматыўнаю. Як пераймяноўвалі беларускія гарады Поруч з імёнамі беларускіх гарадоў, мястэчак і вёсак, якія прымусам замяніла савецкая ўлада, вось ужо пару соцень гадоў існуюць і “тапонімы з памылкамі”. Перайменавалі старажытныя гарады й мястэчкі, назвы якіх былі „немілагучныя“ або палітычна сумнеўныя для зрусыфікаванага бальшавіцкага вуха. Койданава (Койданаў) зрабілі Дзяржынскам, Рудобелку — Акцябарскім, Дрысу — Верхнядзьвінскам, Ігумен — Чэрвенем, Кабыльнік — Нараччу, Качэрычы — Кіраўскам, Прапойск — Слаўгарадам, Шацілавічы — Сьветлагорскам. Вёсак такіх значна больш. Агулам блізу 450 беларускіх паселішчаў пацярпелі ад радыкальнай рэвізіі аўтэнтычных тапонімаў. Раней, у пару Расейскай імпэрыі, назвы не мянялі радыкальна, а „карэктавалі“ адпаведна моўным густам новых гаспадароў. Спачатку наагул не зважалі на мясцовыя тапанімічныя традыцыі.
    „Калі Беларусь апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, ні дакумэнталісты, ні гісторыкі, ні картографы таксама не парупіліся пра дакладнасьць перадачы беларускіх айконімаў на расейскую мову, — пісала выбітная беларуская тапанімістка Валянціна Лемцюгова. — Яны запазычвалі ўжо гатовыя польскія формы і запісвалі іх кірыліцкай графікай. У выніку шэраг беларускіх айконімаў увайшоў у гісторыю ў чужамоўнай ці скажонай форме, зь неўласьцівымі для іх гукавымі, граматычнымі і словаўтваральнымі рысамі“.
    Але пасьля паўстаньня Кастуся Каліноўскага ўлады Расейскай імпэрыі пачалі выкарыстоўваць тапанімію як складнік гібрыднай вайны — дзеля зьмены ідэнтычнасьці жыхароў заваяваных земляў. У 1866 годзе яны ўзяліся мяняць назвы вуліц беларускіх гарадоў ды склалі сьпіс паселішчаў, назвы якіх „подверглись извращению во время польского господства в здешнем крае“ і якім неабходна было надаць „местные русские названия“. Толькі ў Горадзенскай губэрні такіх паселішчаў было 558, сьведчыць гісторык Іна Соркіна. За часамі СССР практыку працягнулі.

    Читайте по теме:


    Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий!

    Комментарии: 23

  • В Гродно на чердаке дома обнаружили гранату. Снова. На той же крыше. Спустя неделю после первой находки.

    Утром 17 сентября на Девятовке горела квартира. Как выяснилось, все из-за неаккуратного курения хозяина на балконе.

    Невнимательность одного из водителлей привела к серьезному ДТП, в результате которого у Citroen вырвало колесо.

    Находится двухсотметровое граффити… на проезжей части. И если во время празднования дня рождения Гродно улица была перекрыта, то сейчас по изображениям ездят автомобили.

    Два здания общественного назначения, в которых, разместятся арендные площади под офисы, появятся в ближайшие годы на улице Весенней, передает «Вечерний Гродно».

    В Беларуси хотят принять закон о запрете «ЛГБТ-пропаганды» в Беларуси и наказывать за эту самую «пропаганду».

    Нужны ли детям карманные деньги, стоит ли платить за хорошие отметки в школе и когда начинается финансовое воспитание в семье. Ответы в большом интервью с Натальей Ковальской.

    Все новости