• Будаўніцтва Гарадзенскай ГЭС зацягваецца

    • 28
    • 21 июня 2011, 13:29
    • регионновостистроительствоэкономикамова

    Гідрастанцыя на Нёмане павінна была запрацаваць ужо ў канцы гэтага года. Страты ад пераносу тэрміну здачы аб'екта ў экспуатацыю могуць скласці міліёны долараў. Як стала вядома "Твайму стылю", будаўніцтва станцыі адстае ад графіку і можа быць скончана толькі ў 2012 годзе. Будаўніцтва Гарадзенскай ГЭС пачалося ў 2008 годзе. Кошт праекта складае каля 100 млн. долараў. Магутнасць станцыі дазволіць выпрацоўваць 85 мільёнаў кВт.г. электраэнергіі. Гэтага мусіць хапіць на забеспячэнне побытавых патрэбаў 70 тысяч кватэр.

    Два гады таму ў інтэрв'ю "Вячэрняму Гродна" галоўны інжынер праекта, прадстаўнік украінскага субпадрадчыка "Укргіппраект" Анатоль Папенка ацаніў магчымыя страты ад затрымкі тэрмінаў пуску станцыі прыкладна ў 285 тыс. долараў у месяц. Прыкладна столькі штомесяц мог бы каштаваць продаж вырабленай станцыя электраэнэргіі.
    Ад самага пачатку праект будаўніцтва станцыі выклікаў пратэсты беларускіх эколагаў. На іх думку, рашэнне пра будаўніцтва ГЭС прымалася без уліку меркавання грамадскасці. Апроч таго, улады не арганізавалі паўнавартаснага грамадскага абмеркавання зробленай імі ацэнкі ўздзеяннія праекта на навакольнае асяроддзе. Такім чынам Беларусь парушыла палажэнні падпісанай ёй Орхускай Канвенцыі, якая абавязвае ўлады кожнай краіны забяспечыць доступ грамадскасці да такога кшталту інфармацыі. //"Твой Стыль"

    Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий!

    Комментарии: 8

  • Самое популярноеСамое обсуждаемое
  • За неделюЗа месяц