• Алесь Крой: Рыхтуемся да ўдзелу ў сходах бацькоў будучых першакласнікаў у Гродне

    • 63
    • 10 апреля 2019, 06:00
    • Гроднообразованиемова
    Алесь Крой: Рыхтуемся да ўдзелу ў сходах бацькоў будучых першакласнікаў у Гродне

    Гарадзенская абласная рада Таварыства Беларускай Мовы рыхтуецца да ўдзелу ў сходах бацькоў будучых першакласнікаў. Праз малы людскі рэсурс арганізацыя засяродзіцца на адведванні тых школаў, якія знаходзяцца ў непасрэднай блізкасці ад так званых „базісных” – школаў, дзе існуюць беларускія плыні: 32-ой і 34-ай, перадае «Радыё Рацыя». У гэты час калі бацькі прымаюць рашэнні, куды накіраваць дзіцей вучыцца, важна праінфармаваць іх пра магчымасць навучання па-беларуску, кажа сябра нацыянальнай Рады ТБМ Алесь Крой.

    – Усе шансы, якія мы маем, трэба выкарыстоўваць. Проста скажу: трэба быць аптымістам. Папулярызаваць беларускую мову дзе толькі магчыма – у сродках масавай інфармацыі, сярод бацькоў, сярод дзяцей. Толькі такая, амаль штодзённая, праца, па-магчымасці, паступова, як кажуць, будзе тачыць камень гэтымі кроплямі. І праз пэўны час будуць нейкія вынікі.
    Цягам красавіка і траўня ў Гародні пройдуць сходы для першакласнікаў і іх бацькоў у школах прапіскі. Непакоіць сяброў ТБМ тое, што тэма беларускай адукацыі ў школах амаль не гучыць у дзяржаўных сродках масавай інфармацыі. Таму даводзіцца ў меру сваіх сілаў сябрам арганізацыі саматужна запаўняць гэты прабел, – заўважае Алесь Крой.

    Читайте по теме:


    Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий!

    Комментарии: 3

  • Врачи и медсестры уже не один месяц попадают в список самых дефицитных специалистов. Повышение зарплат, убеждены в Минздраве, поможет сдержать отток кадров за границу.

    За прошедшие 7 месяцев в Гродненском районе 3 ребенка пострадали во время ДТП, один погиб. В областном центре за этот же период травмы различной степени тяжести получили 13 несовершеннолетних.

    Производитель из Гродненского района подписал соответствующий договор с одной из японских компаний, поставляющей натуральные продукты на рынок страны.

    «В первый день ходили в лес с мужем, насобирали 188 белых, во второй пошли всей семьей, с двумя детьми и принесли 230, — рассказывает Наталья Якута.

    За пять лет LIDBEER стал одним из самых ожидаемых событий года. 2019 год – юбилейный для фестиваля, поэтому open air удивит своим масштабом.

    Житель Гродно Денис Лукьянов попал в больницу после конфликта с милицией на автомобильном фестивале. У него серьезная травма ноги, он находится в реанимации уже несколько дней. Его сестра сообщила журналистам,...

    Вчера по дороге в Белогруду столкнулись два байкера. Оба двигались в попутном направлении на выезде из города

    Все новости