СейныСпектакль “Сымон-музыка” музычна-драматычнага тэатра “Гродзенская надзея” атрымаў адразу два гран-пры журы на Міжнародным фестывалі тэатраў дзяцей і моладзі “Балтык-Сатэлід-2011”. Шосты год запар гродзенцы прывозяць адтуль самую высокую ўзнагароду.

Дзясяты юбілейны фестываль “Балтык-Сатэлід” ладзіўся ў польскіх Сейнах 7-12 чэрвеня. Ад Гародні ў фестывалі прымалі ўдзел народны маладзёвы музычна-драматычны тэатр “Гродзенская Надзея” і заслужаны аматарскі калектыў Беларусі музычна-драматычны тэатр “Гродзенскі званочак” гродзенскага гарадскога Дома культуры.

За спектакль “Сымон-музыка” тэатр “Гродзенская надзея” атрымаў гран-пры дзіцячага журы і “Гран-пры” прафесійнага журы. Ягоная рэжысёрка Наталля Дацэнка таксама атрымала дыплом “За лепшую рэжысуру і сцэнаграфію”.

Тэатр “Гродзенская Надзея” ўдзельнічаў у фэсце “Балтык-Сатэлід” ужо шостым разам, распавядае кіраўнічка калектыва, акторка Гродзенскага тэатра лялек Ларыса Мікуліч:

І кожны год наш тэатр прывозіць “Гран-пры” прафесійнага журы. Гэтым разам за спектакль “Сымон-музыка” мы прывезлі яшчэ і “Гран-пры” дзіцячага журы, у якое ўваходзяць польскія творчыя маладзёны. Увогуле пасля паказу нашага спектакля адзін з сябраў журы ўстаў і гэтак стоячы нам апладыраваў, а пасля сказаў, што ўсе 12 дыпломаў “За лепшую акторскую ролю” трэба аддаць спектаклю “Сымон-музыка”. Чаму ён так быў прыняты? Па-першае, гэта фальклор, гэта Якуб Колас. Па-другое, ён настолькі лаканічны ў сцэнаграфіі, настолькі зразумелы, удала музычна аформлены, што кранае ўсіх.

“Гран-пры” прафесійнага журы фестывалю атрымаў таксама тэатр “Гродзенскі званочак” за спектакль “Зайка-зазнайка”.

Дыпломы “За лепшую акторскую ролю” атрымалі акторы “Гродзенскай Надзеі” — Вераніка Барцэвіч і Барыс Балахонаў, а таксама акторы “Гродзенскага званочка” — Насця Дуброўнік і Александрына Карчагіна.

Усяго ў фестывалі ўдзельнічала 19 тэатраў з Польшчы, Беларусі, Украіны і Эстоніі.

// t-styl.info


Читайте также:

  1.  gen

    0

    0

    Шосты год запар гродзенцы прывозяць адтуль самую высокую ўзнагароду.
    ——————————————
    Молодцы! Но надо менять фестиваль, если шесть раз подряд выйграли)

  2.  Nastaczka

    0

    0

    Да-да!! они молодцы!!) поздравляю!!
    но почему фотография не их??? обидно…

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Октябрь 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Сен  
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    293031 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.