Сёлета Гродзенскае ўпраўленне адукацыі плануе стварыць у горадзе першы і другі класы з беларускай мовай навучання.

Старшыня гродзенскай абласной арганізацыі ТБМ Алесь Крой:

— У кожнай гарадской школе можа быць некалькі заяў на беларускамоўнае навучанне, але, каб утварыць клас, неабходна хаця б 10 дзяцей. Ва ўпраўленні адукацыі нам кажуць, што адкрыць беларускі клас магчыма ў любой школе, былі б жадаючыя. Каб не распыляцца, мы пакуль абралі базавай 32-ую школу (на Дзевятоўцы), дзе скончыла першы іпойдзе ў другі клас адзіная ў Гродне вучаніца, якой шэраг прадметаў выкладаецца на беларускай мове.

Адміністрацыя школы да адкрыцця беларускіх класаў ставіцца прыязна, сама запрашае.

Падчас анкетавання на бацькоўскім сходзе, бацькі шасці будучых вучняў СШ №32 выказалі жаданне аддаць сваіх дзяцей у класы з беларускай мовай навучання, аднак гэтай колькасці недастаткова.

Алесь Крой:

— Калі будзе неабходнасць, будзем спрабаваць дамовіцца з упраўленнем адукацыі, каб першакласнікаў беларускага класа з іншых раёнаў горада падвозілі на Дзевятоўку на аўтобусе, што будзе працаваць на «Бацькоўскім маршруце». Каб адрадзіць беларускамоўную адукацыю ў Гродне патрэбна ініцыятыва знізу, ад бацькоў, а мы падтрымаем, дапаможам. Кожны год ёсць некалькі заяў у беларускія класы, але яны раскіданыя па школах, і класы не ствараюцца. Таму паспрабуем пакуль спыніца на трыццаць другой школе.

Гродзенцы, якія хочуць аддаць сваіх дзяцей у першы ці другі класы з беларускай мовай навучання, могуць звяртацца непасрэдна да спадара Алеся Кроя па тэлефоне 943 58 09.

//»Твой Стыль«


Читайте также:

  1.  koder

    0

    0

    К сожалению, белорусскую школу поубирали как раз, когда я пошёл в школу( Очень рад тому, что всё-таки потихоньку пытаются вернуться. Удачи!

  2.  Lam

    0

    0

    я толькі ЗА

  3.  arkan.2011

    0

    0

    А мая жонка, на жаль супраць таго, каб наш сын навучаўся на беларускай мове. І пераканаць яе не магу, бо яна не разумее роднай мовы і разумець не хоча. 🙁

  4.  Bm

    0

    0

    Главное, чтобы все было добровольно. И русский язык все же преподавался деткам на достойном уровне. Не так просто потом в вузе учиться, особенно если какой-либо технический или в России

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Июль 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Июн  
     1
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    3031 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.