Фара Вітаўта — Вялікае, але мінулае.

110.jpgТыя будынкі, што зносяцца зараз у горадзе мы бачылі — мы іх памятаем. Нашы дзеці, магчыма, убачаць іх на фатаздымках, бо Вы будзеце ім казаць, што некалі тут было тое. Але Вашы ўнукі нават і ведаць не будуць, што такое было. Напэўна, няма гродзенца, які б не чуў пра таку Фару Вітаўта. Многія, нават, могуць сказаць, што яна была недзе на цяперашняй Савецкай, што яе пабудаваў Вітаўт, і яе ўзарвалі «саветы». Але на гэтым веды скончваюцца.

Думаю, гэты матэрыял будзе цікавы многім (пра месца, дзе сёння гуляюць у Frisbi, пьюць піва і часам назначаюць спатканні) 🙂

“Фара Вітаўта” – мураваны касцёл у Горадні на Рынку, знаходзіўся ў пачатку вуліцы Замкавай, быў пабудаваны у 1584 – 1587 гадах. Ён з’явіўся адным з самых вялікіх каталіцкіх храмаў у ВКЛ, фактычна адным з нешматлікіх здабыткаў рэнесансу ў Беларусі.

210.jpg

Фара добра бачная на гравюры М. Цюндта 1596 г. – тады яна яшчэ драўляная, збудавана у 1392 г. Фундаваў праект сам Вітаўт.

39.jpg

41.JPG

Драўляны касцёл рамантаваўся па загаду каралевы Боны Сфорцы ў 1551 годзе.

55.jpg

Стэфан Баторы ў сваім лісце да правінцыяла езуіта Кампаны піша ў 1594 годзе: “…найбольшым і найуспанялшым у Вялікім княстве Літоўскім, але драўляным”…з’яўляецца гарадзенскі фарны касцёл пры Рынку.

64.jpg

Справу пабудовы мураванага касцёла на Рынку ў Горадні трэба цалкам звязваць з асобай караля Стэфана Баторыя. Кароль быў прыхільнікам езуіцкай сістэмы адукацыі і пажадаў адкрыць езуіцкую школу ў “сваім” горадзе Гародні. Аднак, правінцыял ордэна езуітаў Кампана не спяшаўся згаджацца, бо ішла арганізацыя калегіумаў і школаў у Вільні, Берасці і Замосці, і ў езуітаў папросту не хапала кадраў. Але кароль налягаў, і Кампана з Баторыем пагадзіліся, што спачатку кароль збудуе ў Горадні мураваны касцёл, і толькі тады езуіты адкрыюць школу, або навіцыят і, магчыма калегіум.

Баторый дамогся ад гарадзенскага пробашча выдзялення пляца для будаўніцтва мураванага касцёла побач з драўлянай фарай.

75.jpg

Найбольш верагодна, што аўтарам праекту мураванага касцёла пры гарадзенскім рынку быў Саньці (Ксаньці) Гуччы – архітэктар караля Баторыя.

Будова мураванага езуіцкага касцёла прайшла надзвычай хутка: яна пачалася па загаду Баторыя восенню 1584 года, а ўжо 5 сакавіка 1585 года правінцыял Кампана пісаў да генерала езуітаў, што на ўласныя вочы бачыў зробленыя падмуркі. Пабудова была скончана якраз перад раптоўнай смерцю Баторыя. Менавіта у гэтым касцёле амаль паўгода захоўвалася цела караля перад адпраўкай у Кракаў.

83.jpg

Пасля смерці Баторыя езуіты адмовіліся ад фундацыі касцёла. Касцёл быў перададзены мясцовай парафіі і тады за непатрэбнасцю, у 1587 годзе і была разабрана драўляная “Фара Вітаўта”, а яе функцыі стаў выконваць новы мураваны касцёл.

У 1655 годзе падчас маскоўскае навалы рускія салдаты ўшчэнт абрабавалі і падпалілі яго. Падчас візітацыі было сцверджана, што “неабходна пільна рамантаваць скляпенні, а дах хаця ж саломай пакрыць”. Да 1674 года касцёл быў адрамантаваны.

Вялікае пашкоджанне касцёл зноў сцярпеў падчас Паўночнай вайны. У 1705 годзе не было макаўкі, а на яе месцы нават вырасла дрэва. Наступныя пашкоджанні зведаў касцёл падчас вялікага гарадскога пажару 1753 года. Узнаўляў касцёл архітэктар Ёган Мёзер. Першапачатковы рамонт быў завершаны да 1762, а канчатковы да 1793 года. Паміж гэтымі датамі касцёл зноў пацярпеў падчас новага вялікага пажару ў 1782 годзе.

Пасля заканчэння рамонту, аднак, касцёл не дзейнічаў да 29 лютага 1804 года, калі прыйшоў загад Расейскага Свяцейшага Сінода, якім “апусцелы ад пажару будынак Фарнага касцёла, заснаванага каралевай Бонай, направіць і, пасля ўладкавання ў ім іканастасу, пераўтварыць у праваслаўны храм”. У выніку, будынак быў асвечаны ў сабор св. Сафіі.

93.jpg

9a.jpg

У 1870 годзе па загаду гарадзенскага губернатара былі разбураны крамы вакол царквы з боку Рынка і Замкавай вуліцы. Гэты загад выратаваў храм ад вельмі моцнага пажару 1885 года, калі згарэў практычна ўвесь горад.

9b.jpg

(Наполеон Орда, 1861—1869 гг.)

Аднак, пажар усё ж напаткаў храм у 1892 годзе. 9 мая ў званічнай вежы на адным з паверхаў паказаўся дым, праз пару хвілін вельмі моцнае полымя ахапіла ўсю вежу. Аднак нічога зрабіць не маглі, бо вежа была настолькі высокая, што да яе не даставалі. Літаральна за паўгадзіны агонь знішчыў званічную вежу, дах, скляпенні, чатыры званіцы, якія згубілі апору ўпалі, прабіўшы пры гэтым чатыры перакрыцці.

Праект рамонту, а фактычна, перабудовы храма быў зроблены ў псеўдарускім стылі. За тры гады да 1899 года сабор адбудавалі.

103.jpg

114.jpg

123.jpg

12a.jpg

У 1920 годзе польскія ўлады адабралі Сафійскі сабор у праваслаўнага ведамства і вярнулі яго каталікам. Палякі пачалі рэстаўрацыю, але яны лічылі, што храм быў пабудаваны ў гатычным стылі, таму, зробленая ў 1924-1934 гадах адбудова не мела пад сабой навуковага і мастацтвазнаўчага грунту.

133.jpg

145.jpg

У пачатку 1946 года пад кіраўніцтвам архітэктара А.Н. Кліменка быў распрацаваны генеральны план развіцця Гродна. Праект ствараўся пад уздзеяннем Сталінграда: сістэма плошчаў, якія спускаюцца да ракі, павінна была вырашыць праблему грамадскага цэнтра. Меркавалася разбіць ансамбль размешчаных адзін насупраць другога касцёлаў, пабудаваўшы паміж імі на месцы Старога рынку Дом Саветаў. Зносіцца будынак ратушы. Без уліку жывапіснага рэльефу ствараюцца геаметрычныя і парадныя скверы. Дом Саветаў так і не пабудавалі, праўда, у глыбокім культурным слаі быў пабудаваны падземны грамадскі туалет.

152.jpg

8 сакавіка 1961 года Выканком Гродзенскага гарсавета дэпутатаў працоўных прыняў рашэнне №213 “Аб зносе аварыйнага будынка былога ваеннага касцёла на Савецкай плошчы”. Мэтазгоднасць абгрунтоўвалася “генеральнай забудоўкай горада”. Брыгада падрыўнікоў з “Ленвыбухпрама” (г. Ленінград) на працягу двух дзён мініравала так званы “аварыйны” касцёл з магутнымі сценамі ў 1,5 метры. Выкарыстана было 2 тоны выбуховага рэчыва. У 2 гадзіны ночы з 28 на 29 лістапада 1961 года вайсковыя сапёры і супрацоўнікі КДБ выканалі загад. Пасьля выбуху храм асеў, а крыж уваткнуўся ў зямлю й застаўся стаяць. Вялізную гару абломкаў прыбралі за 2 дні.

Ад фары засталіся толькі сляды фундаменту. У пачатку 21-га стагоддзя на заклікі хоць нешта зрабіць на конт узнаўлення, ці хоць бы ўшанавання памяці Фары быў зроблены сквер: у цэнтры круг, і ад яго разыходзяцца пяць дарожак у розныя бакі. Нейкая пяціканцовая зорка атрымліваецца…

163.jpg

171.JPG

Так выглядала Фара Вітаўта ў розныя часы:

182.jpg

(1946 г.)

192.jpg

201.jpg

213.jpg

222.jpg

232.jpg

(1915 г.)

Пры падрыхтоўцы матэрыялу, выкарыстоўвалася інфармацыя з:


Читайте также:

  1.  sembat

    0

    0

    «Интересны еще некоторые подробности из жизни уже несуществующего храма. Так, например, внутри Фары Витовта было множество захоронений горожан. Во всех странах Европы было привилегией хоронить близких около алтаря либо у входа в святыню. Практически весь пол храма был выложен надмогильными плитами. Под ними находились склепы, в которых хоронили представителей духовенства, зажиточных мещан и шляхту. В Фарном костеле существовали обычные, семейные, цеховые и братские склепы. Ремесленников, купцов и городской плебс хоронили около храма, на прикостельном кладбище, основанном, вероятно, в конце XIV в. Кроме того, что территория вокруг костела была местом упокоения жителей города, она имела еще и иные функции, кажущиеся странными и недопустимыми в наши времена. В средневековой Европе кладбище было местом публичным: здесь отправлялись религиозные обряды, проходили общественные собрания и даже совершались прогулки. Здесь же решались всяческие дела. На кладбищах строились жилые дома и торговые лавки. Гродненское кладбище вокруг Фары Витовта также не было исключением, а соседство застройки с могилами было нормальным явлением и не смущало гродненских мещан. В XVIII в. тут размещался приют для убогих и нищих, сад, «в котором разные новопосаженные деревья фруктовые находятся», лавки и дом торговца книгами. В мае 1753 г. пожар уничтожил значительную часть Гродно, в том числе все постройки на кладбище и его ворота. Через двадцать лет ограда кладбища была полностью разрушена. Эпоха Просвещения во всей Европе принесла новый взгляд на санитарно-гигиеническое состояние городов. Перенос кладбища беспокоил не только жителей Гродно. Решение подобных проблем входило в компетенцию так называемых комиссий Доброго Порядка, которые занимались обустройством всех сфер жизни городов Речи Посполитой: финансово-налоговой, хозяйственной, кадровой, строительной, противопожарной, санитарно-гигиенической. В период деятельности так называемого Великого Четырехлетнего Сейма (1788 — 1792) комиссия занималась упорядочением де¬ревянной застройки города, его озеленением и переносом кладбища за черту города (в район современной ул. Белуша).» Гостев А. П.

  2.  Shadow

    0

    0

    Большое спасибо за проделанную работу и собранную информацию. Очень интересно было читать. Узнал много новых малоизвестных фактов 😉

  3.  Viktor

    0

    0

    Banifacyj
    Классный материал,молоток!
    За фотки отдельное спасибо.

  4.  Jurka

    0

    0

    Пока не восстановим Фару — не видать нам нормальной жизни.
    Тоже было с Москвой, пока не восстановили храм Христа Спасителя.

  5.  ольчик

    0

    0

    Спасибо за оаботу. Только вот не все интересные факты из истории костёла раскрыты. Я писала работу про Фару Витовта. Поэтому если кому то интересно обращайтесь.

  6. Banifacyj Banifacyj

    0

    0

    2 ольчик

    У меня на самом деле много больше материала — как фактурного так и фотографического. Я старался адаптировать статью для, во-первых, не-историков (отсюда «облегченный» фактический материал) и, во-вторых, для блога (отсюда более-менее публицистический стиль).
    🙂

  7.  RoGGeR

    0

    0

    Banifacyj пасиб за статью! а можеш скинуть материала? если да то rogger@tut.by 😉

    Ольчик а как мона глянуть эту работу…оч интересно!!! скинь на rogger@tut.by или как договоримся??

  8.  facebook.com Andrei Burdenkov

    0

    0

    Стэфан Баторы ў сваім лісце да правінцыяла езуіта Кампаны піша ў 1594 годзе…

    Стефан Баторий (1533-1586)…

    Одному мне показалось, что Баторий с того света пишет, или я что-то путаю?

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Октябрь 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Сен  
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    293031 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.