• Медыйная акцыя “Захавай сваё псіхалагічнае здароўе”

    • 11
    • 09 июня 2011, 09:31
    • Гродноинтернетздоровьегродненцымова

    Медыка-псіхалагічны сайт (ГрДМУ) ладзіць медыйную акцыю “Захавай сваё псіхалагічнае здароўе”. Плануецца напісаць каля 30 артыкулаў на беларускай мове на працягу года, якія будуць кранаць такія моманты жыцця як: злаўжыванне алкаголем, паленнем; межасабовыя ўзаемаадносіны;псіхалагічныя аспекты сэксуальнага жыцця і г.д. Калі будзе напісана не менш за 8 артыкулаў, у рэдакцыі амаль усіх беларускамоўных газет (па магчымасці) напішам лісты з просьбай апублікаваць серыю матэрыялаў. Такім чынам мы паспрабуем данесці карысную інфармацыю да як мага большай колькасці насельніцтва. Да 15 ліпеня з дапамогай нашых чытачоў і ўдзельнікаў сацыяльных сетак будзем шукаць найбольш праблемныя пытанні , якія будуць даследаваны і выкладзены у простай форме. Вельмі будзем рады, калі вы вырашыце паўдзельнічаць у нашай медыйнай акцыі ў якасці аўтара. Ніжэй, у каментарах вы можаце дадаць тэму, якая была б цікавай,на вашу думку, чытачам. Будзем удзячны за любую дапамогу

    Сайт, які ладзіць акцыю: med-psy.com Месца, дзе абмяркоўваюць тэматыку публікацый: vkontakte.ru/medpsy

    Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий!

    Комментарии: 1

  • Самое популярноеСамое обсуждаемое
  • За неделюЗа месяц