Праз два тыдні прадпрыемства «Гроднатэкстыль» канчаткова спыняе працу. З 300 супрацоўнікаў адразу працаўладкаваць змогуць толькі 52 чалавекі. 

Паводле прэсвага сакратара канцэрна «Беллегпрам» Таццяны Пышкала, Гродзенскі гарвыканкам прынятаў рашэнне пра тое, што прадпрыемства далучаць да ААТ «Гронітэкс».

— Завод спрабавалі рэанімаваць некалькі разоў, — распавядае спадарыня Пышкала. – У 2002 г. ён быў прызнаны банкрутам. З таго часу шмат разоў спрабавалі паставіць прадпрыемства на ногі. Былі ільготныя крэдыты, дзяржаўная падтрымка. Але праблему гэта не вырашыла. Шэсць год таму прадпрыемства падпісала «міравую» з банкамі, ім адтэрмінавалі пагашэнне крэдыту, аднак завод не толькі не змог заплаціць пазыку, затое назапасіў новыя страты.

Тры гады таму супраць дырэктара завода Рыгора Свірыдава была ўзбуджана крымінальная справа. Яго абвінавачвалі ў нанясенні дзяржаве шкоды на суму 500 млн. долараў. Дарэчы, ён дагэтуль узначальвае «Гроднатэкстыль». На сёння крэдытарская запазычанасць прадпрыемства складае 9 млрд. руб. Пазыка па падатках складае яшчэ 3 млрд. руб. Завод згубіў рынкі збыту, наладжаныя за савецкім часам. Апошнія гады ад прадукцыі завода – тканіны і пледаў – адмовіліся нават расейцы. Да таго ж, сыравінная база збольшага імпартная .

— Адразу шмат праблемаў сышлося на нашым прадпрыемстве, — кажа намеснік дырэктара Андрэй Нікулін. – Ступень зносу абсталявання — больш за 95%. З-за гэтага выпускаць высакаякасную і канкурэнтаздольную прадукцыю немагчыма. Да нядаўняга часу мы працавалі нават на тым абсталяванні, якое атрымалі пасля вайны па рэпарацый з Германіі. Абнавіць яго каштуе прыкладна 50 млрд. руб – гэта непад’ёмная для нас сума.

Зараз на прадпрыемстве працуюць 300 чалавек. Мяркуецца, што пасля рэарганізацыі працягне працаваць толькі адзін цэх. Працаўладкаваць адразу змогуць толькі 52 чалавекі. Астатніх людзей абяцаюць паставіць на ўлік беспрацоўных і прапанаваць альтэрнатыўную працу.

//»Твой Стыль«


Читайте также:

  1.  Inquisitio Haereticae Pravitatis Sanctum Officium

    0

    0

    Нужно ещё денег дать. А вдруг оклемается 🙂

  2.  Mani-Vani

    0

    0

    поддержим убыточные предприятия и частного бизнеса как ни бывало….о здоровой конкуренции речь даже не идет!
    простые рабочие потеряют свои места только из-за того, что кто-то хотел ездить на Гаваи каждый год..подумаешь беда)))))))))))))))))

  3.  Lam

    0

    0

    Гроднатэкстыль, нажаль, толькі першая ластаўка 🙁

  4.  apocalypto

    0

    0

    нам 17 лет назад обещали что заводы будут запущены и власть держит свои обещания до конца

  5.  cukember

    0

    0

    http://www.youtube.com/watch?v=J_zQDqcJyW4

    Здесь зам министра объяснил что происходит в стране. К чему вопросы

  6.  auditor

    0

    0

    Не знаю кто писал статью или проще сказать кто её заказал, но бред полнейший. Какие Гаваи, какая «першая ластаўка»? Свиридов уже давно бывший директор. Рабочим предлагают такую же работу на Гронитексе и многие соглашаются. Многим рабочим такое положение выгодно. Никто без работы не останется.

  7.  daspisch

    0

    0

    Kaip aš pavargau nuo «patriotų», kurie rašo nesąmones.

  8.  Dima152

    0

    0

    Бред!!!!! Тому кто разместил эту статью должно быть стыдно! Не одного слова правды. Как директор предприятия может нанести вред на сумму 500 млн. долларов если балансовая стоимость предприятия около 15 млн.???? Те кто был знаком с положением предприятия в последние годы прекрасто это поймут. Оборудование старое. Согласен. Но россияне сруками отрывают продукцию. Модернизация смогла бы вывести предприятие на безубыточный уровень в течении года. Жаль, что этого уже никогда не будет:((((

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Октябрь 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Сен  
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    293031 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.