• Гарадзенец перамог у польскім спеўным конкурсе "Х-Factor"

    • 237
    • 06 июня 2011, 12:49
    • Польшателевизоргродненцы

    Першы польскі спеўны конкурс "X-Factor" скончаны. Яго пераможцам стаў беларус Генік Лоска, які таксама ў якасці галоўнага прызу атрымае кантракт на запіс альбома, яго рэкламу і 100 000 злотых. [youtube]nCTRIz4_bG0[/youtube]

    Геніку Лоску — 36 гадоў. Ён нарадзіўся ў Беларусi, на пачатку 90-х пераехаў з Гродна ў Варшаву разам са сваім гуртам "Seven B". Пасля заснаваў сольны музычны праект, які, аднак, сур’ёзнага камерцыйнага поспеху не меў. Зарабляў у тым, што граў на вуліцах Варшавы.
    З год таму яго пабачыла ўся Польшча ў папулярным тэлешоу "Мam Talent". У наступны этап Генадзь не трапіў, але гледачам запомніўся. Пасля гэтага на youtube сталі выкладаць відэа выступаў беларускага музыкі на вуліцах польскай сталіцы. Удзел у тэлешоў "X Factor" на канале TVN стаў для яго больш удалым. Ён прайшоў усе стадыі адбору і трапіў у фінал, разам з двума другімі спевакамі Міхалам Шпакам і Адай Шульц. Гледачы шляхам смс-галасавання выбралі Геніка Лоску. "Генадзь скарыў палякаў сваёй аўтэнтычнасцю і шчырасцю. У ім няма пафасу, уласцівага тым, хто ўдзельнічае ў тэлешоу. Ён проста бярэ гітару і спявае. І гэтая прыродная шчырасць імпануе дзесяткам тысячаў людзей", — кажа яшчэ адзін музыкант з Беларусі, які жыве ў Польшчы — Павел Карпеш, больш вядомы, як Кроў — лідар праекту "Чырвоным па белым". //"Наша Нiва"

    Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий!

    Комментарии: 37

  • Самое популярноеСамое обсуждаемое
  • За неделюЗа месяц