• Жыхары Беласточчыны: Пан Лукашэнка, адчыні мяжу

    • 119
    • 03 июня 2011, 10:58
    • властьПольшасоциальноеинтересно знатьграницамова

    На Беласточчыне распачалася кампанія па высыланні на адрас прэзідэнта Беларусі электронных лістоў з патрабаваннем як найхутчэй ратыфікаваць пагадненне пра малы прыгранічны рух. Ініцыятарам кампаніі стаў дэпутат польскага Сэйму ад Грамадзянскай платформы Роберт Тышкевіч. У звароце, апублікаваным на інтэрнэт-старонцы палітыка і ў Фэйсбуку, у прыватнасці, гаворыцца:

    "22 чэрвеня 2010 г. прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі ратыфікаваў дамову пра малы прыгранічны рух паміж Беларуссю і Польшчай. З таго часу грамадзяне Польшчы чакаюць ратыфікацыі дамовы з боку ўладаў Беларусі. Нас увесь час інфармуюць пра новыя тэрміны пачатку дзеяння дамовы, але яна дагэтуль не дзейнічае. Малога прыгранічнага руху паміж Польшчай і Беларуссю чакаюць больш за 1 млн. 700 тыс. жыхароў прыгранічных тэрыторый. Такі рух спрасціў бы кантакты паміж людзьмі, спрыяў бы адукацыйным, культурным абменам, у якіх зацікаўленыя улады абедзьвюх краін... Адтэрміноўка прыняцця гэтага рашэння выклікае зразумелую нецярплівасць з боку грамадзян, ворганаў мясцовага сакаміравання і грамадскіх арганізацый".
    У сувязі з гэтым дэпутат польскага парламента просіць беларускія ўлады тэрмінова скончыць ратыфікацыю дамовы пра малы прыгранічны рух. Апроч гэтага, Роберт Тышкевіч заклікаў усіх, хто патрымлівае пазіцыю па гэтым пытанні, накіроўваць на працягу чэрвеня свае э-мэйлы на адрас прэзідэнта Беларусі, альбо падпісваць зварот да беларускіх уладаў у офісе Грамадзянскай платформы ў Беластоку. Сабраны подпісы ў пачатку ліпеня будуць перададзеныя ў Генеральнае консульства Беларусі ў Беластоку. //"Твой Стыль"

    Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий!

    Комментарии: 19

  • Самое популярноеСамое обсуждаемое
  • За неделюЗа месяц