Ашмянская сядзіба прадпрымальніка Льва (Лейбы) Стругача (1842−1906) ня мае статусу помніка і стаіць на балансе райвыканкаму. Бюджэтных сродкаў на яе аднаўленне не выдзяляецца. Апошнім уласнікам сядзібы канца ХІХ стагоддзя было ўпраўленне адукацыі Ашмянскага райвыканкаму. Упраўленне засяліла туды некалькі настаўніцкіх сем’яў. Выехалі яны адтуль зусім нядаўна, піша Радыё Свабода.

Дом і сядзіба стаяць у вёсцы Будзёнаўка, што зусім побач з Ашмянамі. Спрадвеку вёска звалася Святы Дух, пры савецкай уладзе яе перайменавалі. Пасля 1939 году, калі дом і гаспадарка тутэйшага купца Льва Стругача былі нацыяналізаваныя, вёска паступова прыйшла ў заняпад. Цяпер мясцовыя ўлады вырашаюць, пусціць аварыйны аб’ект пад знос ці ўсё ж паспрабаваць аднавіць.

Фота: svaboda.org

​Мясцовая грамадзкасць заклікала захаваць унікальную сядзібу. Улады спачатку прыслухаліся, нерухомасць паабяцалі вывесьці з жылога фонду і выставіць на аўкцыён. Аднак, як прызналася ў размове са Свабодай юрысконсульт Ашмянскага райвыканкаму Вікторыя Масальская, пакуль істотных зрухаў няма.

«Гэтым якраз займаемся. Будынак у аварыйным стане і прызначаны пад знос. Таму, мабыць, будзем пераводзіць у нежылы фонд, каб канчаткова наконт гэтага вызначыцца. Прынамсі, на парадку дня стаіць такое пытанне. Увесь гэты час дом будзе заставацца на балансе ўпраўлення адукацыі Ашмянскага райвыканкаму. Справа ў тым, што там дагэтуль прапісаныя людзі, трэба яшчэ іх адтуль кудысці выпісаць», — кажа юрыстка.

Фота: svaboda.org

На аднаўленне былога маёнтку неабходна мінімум 120 тысяч еўра. Такую суму назвалі падчас леташняга міжнароднага эканамічнага форуму «Паўночны вектар Горадзеншчыны». На ім Ашмянскі раён прэзентаваў інвестпраекты, звязаныя з адраджэннем старадаўніх сядзібаў.

Неўзабаве ўлады агучылі навіну, што да гістарычнага будынка выявіў цікавасць «салідны інвестар», які плануе пасля рэканструкцыі адкрыць тут базу адпачынку.

Фота: svaboda.org

Інвестыцыйных дамоваў з прадпрымальнікам не заключалі, але ён паспеў садраць тынкоўку. Больш за год дом стаіць «распрануты», далей ніякага руху няма.

Фота: svaboda.org

Леў Стругач як лакаматыў прадпрымальніцтва

Леў Стругач — купец, уладальнік вытворчасці на беларускіх землях Расейскай імперыі. Уваходзіў у лік самых багатых людзей свайго часу. У ХІХ стагоддзі ён меў у Ашмянах вінакурна-дражджавы завод, быў акцыянерам Лідзкага бровару, рыскага акцыянернага таварыства «Дрожджы».

Пасля сьмерці Льва Стругача ў 1906-м справу прадоўжыў ягоны сын Абрам. Марку трымаў: перад пачаткам Першай усясветнай вайны «Таварыства Л. Стругача» ўваходзіла ў трыццатку самых паспяховых на тэрыторыі Беларусі.

У 1942 годзе разам з сям’ёй Абрам Стругач быў расстраляны — агулам нацысты забілі тады 4 тысячы габрэяў з ашмянскага гета, якое было ўтворана вакол сінагогі.

Фота: svaboda.org

​У паваенны час завод камерсанта Стругача ў Ашмянах вярнулі да жыцця. Там выпускалі дрожджы, спірт, сіроп, хлебны квас, морс, марынаваныя грыбы.

Сядзіба ў мадэрновым стылі

У Святым Духу Леў Стругач жыў да канца сваіх дзён. Тут на мяжы ХІХ і ХХ стагоддзяў збудаваў драўляны пад тынкам асабняк у стылі мадэрн з балконамі і адкрытай верандай. Дом дапаўнялі ўнутраны двор, басейн, сад, кветнікі, гаспадарчыя пабудовы, брама з калёнамі, каменны мур па ўсім перыметры. Апроч таго, тут былі стайня, свіран, дом для працоўных, лямус — двухпавярховая гаспадарчая пабудова.

Фота: svaboda.org

У былым школьным музеі захаваўся пісьмовы ўспамін мясцовай жыхаркі, якая працавала ў Стругача і апісвала колішняе хараство сядзібы: клумбы з дзіўнымі кветкамі, цяплярні з нязвыклымі раслінамі, басейн з залатымі рыбкамі. Гледзячы на сучасны стан дома, уявіць гэта цяжка.


Читайте также:

  1.  gen

    6

    0

    «Народы, не знающие своей истории, обречены пережить ее снова»

  2.  wild cat

    1

    0

    Вельмі прыкра, што разбураецца кавалачак нашай гісторыі. З развіццём турызму тут можна было б зладзіць агра сядзібу ці музей.

  3. 올드보이 올드보이

    3

    0

    надо двух вчерашних крыкуноу с Совецкой отправить бараниць спадчыну

  4. 올드보이 올드보이

    1

    0

    올드보이 :

    0

    0

    надо двух вчерашних крыкуноу с Совецкой отправить бараниць спадчыну

    дать грабли, метлу, пусть хоть приберутся…

  5.  Meccup

    0

    0

    Предприниматель содрал со стен дома расстрелянной в 1942 году семьи евреев штукатурку и исчез… Только мне кажется, что он что-то нашел?

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Ноябрь 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Окт  
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    2627282930 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.