16-17 мая ў Мінску прайшоў фінал рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці навучэнцаў устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдне спецыяльнай адукацыі “АРТ-вакацыі”, адкуль дылігацыя Гродзенскай вобласці прывезла Гран-пры! А таксама 10 першых месцаў, 6 другіх месцаў, 5 трэціх і 5 дыпломаў кіраўнікам калектываў.

 

Конкурс праходзіў на працягу лютага–мая. Першапачаткова абласное журы (намеснік старшыні, галоўны спецыяліст упраўлення адукацыі Гродзенскага абвыканкама Лілія Вацлаваўна Курылёнак, галоўны спецыяліст упраўлення адукацыі Гродзенскага абвыканкама Інэса Анатольеўна Міцкевіч, выкладчык вакала і сусветнай мастацкай культуры Гуманітарнага каледжа УО “ГрГУ імя Я.Купалы” Ірына Аляксандраўна Махалёва, выкладчык тэатральных дысцыплін Гродзенскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў (старшыня журы) Антон Юр’евіч Янкоўскі) аб’ехала ўсе прафесійна-тэхнічныя і сярэдне спецыяльныя ўстановы адукацыі вобласці, дзе праглядзела  студэнцкую самадзейнасць, выбраўшы з гродзенскіх глыбінак лепшыя таленты, якія 22 сакавіка сабраліся на абласной сцэне і выступілі перад рэспубліканскім журы. Месяц чакання – і два аўтобусы накіраваліся з Гродна за сваімі ўзнагародамі! І сталі лепшымі ў рэспубліцы!!!!!

Калектывы вакальныя і харэаграфічныя, калекцыі мод, чытальнікі – здзівілі мінскага гледача. На фінальным гала-канцэрце, які прайшоў у канцэртным зале “Мінск”, кожна наш нумар глядач сустракаў бурнымі апладысментамі, а удзельнікі вакальнага калектыва Шчучынскага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесіянальнага ліцэя з Ігарам Дударчыкам (Гродзенскі гуманітарны каледж) атрамалі ганаровае права заспяваць гімн фестывалю!!!

Усе ўдзельнікі самадзейнасці Гродзенскай вобласці не саступалі прафесіяналам, яны імкнуліся да перамогі – і знайшлі яе на мінскай сцэне. Можна адзначыць, што нашы студэнты “смела крочаць у будучыню”, і дапамагае ім ў гэтым іх мастацтва!!!

Фота можна паглядзець на Сайце вёскі Нача. Таксама запрашаем вас паглядзець фотаздымкі з ўрачыстага ўручэння ўзнагарод і з гала-канцэрта.


Читайте также:

  1.  verasok

    0

    0

    Молодцы!!!

  2.  BelajaVorona

    0

    0

    Поздравляю!

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Октябрь 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Сен  
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    293031 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.