У якіх краінах можна сустрэць цёзкі населеных пунктаў Гродзенскай вобласцi і чаму?

Кастусь Лашкевiч i Таццяна Баранава з ТUT.BY цікавіліся выключна назвамі гарадоў і іншых населеных пунктаў, гідронімамі, а таксама гарадской тапанімікай (у досыць экзатычных, але не суседніх краінах). Савецкія наватворы кшталту Дзяржынску, якія можна адшукаць ці не ў кожнай рэспубліцы былога СССР, засталіся па-за сферай iх інтарэсаў.

Такім чынам, адпраўляемся ў падарожжа вакол свету… У Харватыі месціцца вёсачка на паўсотню двароў, якую можна лічыць цёзкай беларускіх Карэлічаў — Korelići. Затое ў Балгарыі ў маніцыпалітэце Кіркава ёсць свой Астравец (Островец) — вёска на 350 двароў. У Польшчы ў Куяўска-Паморскім ваяводстве на поўначы краіны можна патрапiць на Гродна (Grodno), а ў Паморскім — на Mosty — рыхтык, як наш райцэнтр Масты.

Укаранёная ў замежную тапаніміку і гарадзенская Зэльва — радзіма паэткі Ларысы Геніюш. Назва беларускага мястэчка паходзіць ад імя рэчкі Зальвянкі (раней Зальвеі). Прычым гідронім мае балцкае, імаверна, яцвяжскае паходжанне. Вынікам, аднайменная вёсачка (Zelva) ёсць у суседняй Літве на мяжы з Латвіяй. У адным з самых маладых гарадоў Літвы Электрэнай радуе вока возера Зэльва.

Найбольш захапляюць згадкі беларускіх тапонімаў у далёкім замежжы.

У адным са шматлікіх амерыканскіх гарадоў пад назвай Сіракіюз/Syracuse (тым, што ў штаце Нью-Ёрк) мы знайшлі вуліцу Гродзенскую/Grodno Street, а ў некалькіх гарадах штата Нью-Джерсі — экзатычную Kletsk Hill Road.

У далёкай Аўстраліі, у прадмесці Мельбурна Кенсінгтоне, ёсць Смаргонскі сквер/Smorgon Square.

Навукоўцы мяркуюць, што назва старажытнага беларускага горада Ліда ўтварылася ад балцкага lydimas — “высечка”, блізкага да тэрміну «ляда». Іншая версія прасочвае сувязь тапоніма з літоўскім lydis — “ход, плынь”. Цяжка сказаць, якім чынам назва пераплыла праз акіян, але ў ЗША ёсць прынамсі дзве Ліды/Lida.

Першая з іх — у штаце Невада, на самай мяжы з Каліфорніяй. У другой палове 19 — пачатку 20 ст. Ліда была тыповым шахцёрскім гарадком. Аднак калі запасы вугля ў шахтах вычарпаліся, людзі пацягнуліся адсюль прэч. Сёння невадская Ліда — горад-прывід, а на даўно занядбаныя хаты ды парослыя пустазеллем вуліцы любяць падзівіцца турысты.

Другая — ў Мінесоце. “Тауншып” (альбо па-нашаму — пасёлак гарадскога тыпу) Ліда з насельніцтвам у 700 чалавек запазычыў імя ад аднайменнага возера. Яшчэ некалькі разоў Ліда сустракаецца ў назвах вуліц гарадкоў у той жа Невадзе і Каліфорніі.


Читайте также:

  1.  verasok

    0

    0

    интересненько ))))

  2.  dr_mixon

    0

    0

    Дзякуй. Вельмі цікава.

  3.  korotyc

    0

    0

    В Польше ещё есть Щучин.

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Октябрь 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Сен  
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    293031 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.