Люблю Гродна

Знаходзячыся ў іншым горадзе страчваешь шмат таго, што павінна адбывацца (як з тваім удзелам і без яго) у родным горадзе Гродна.

Хаця хтосьці называе яго Гародней, а нехта Горадней, як гэта робяць самыя ўпартыя мінчукі.

Мне мой горад падабаецца шмат чым: гэта і маленькія старыя вулічкі, па якім прыемна прагуляцца, гэта старыя будынкі, якія сённяшняя ўлада знішчае, і з кожным днём іх становіцца ўсё менш і менш. Але галоўнае ў горадзе — гэта людзі. Менавіта людзі ствараюць у нашым горадзе сваеасаблівы каларыт. З гэтымі людзьмі прыемна сустракацца і піць піва, з гэтымі людьмі прыемна проста ісьці па вуліцы і бачыць астатніх.

Менавіта гэтыя людзі ствараюць розныя субкультуры і групоўкі. Менавіта людзі становяцца вядомымі, зарабляючы прэстыж для нашага гораду праз розныя спаборніцтвы і канцэрты. Менавіта яны гандлююць кампутарамі і іншымі таварамі..Менавіта яны..
Вы спытаеце ў мяне: » чаму я вам гэта ўсё пішу?» А я вам адкажу гэта наступным: «я хачу, каб вы казалі больш пра людзей, якія жывуць у нашым горадзе!»

Таму прашу вас выказваць свае думкі на гэты конт.. На конт гарадзенцаў, як асобнай нацыі і культуры.


Читайте также:

  1.  abpraller

    0

    0

    сэпаратыст ))

  2.  Konrad

    0

    0

    здаровы рэгінальны патрыятызм нікому не перашкодзіць:)

  3.  X-Penguin

    0

    0

    Гарадзенец — як шмат у гэтым слове. Нажаль ня кожны з жыхароў адчувае сябе часткай агульнай гісторыі Горада. Частка грамацтва ставіцца да ўсёй гісторый, як да чужынскай, нібы гэта не яны сыны сваіх бацькоў. Вось ён — руплівы нагляд ідыёлагаў.

  4.  jatviah

    0

    0

    Konrad Stanislavavicz Michelson, no czamu-z heta tolki samyja upartyja mienczuki zavuc nasz ulubiony horad Horadniaj. No dyk ja taksama uparty …haradzieniec. Zyvie Horadnia!

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Июль 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Июн  
     1
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    3031 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.