Вялікі дзякуй усім, хто вельмі станоўча адрэагаваў на прыклады, як можна выратаваць і захаваць старую казарму на вуліцы Перамогі. Проста вельмі хочацца, каб людзі якія адказваюць за лёс нашага горада, ды і звычайныя гродзенцы, пабачылі якія цудоўныя прыклады захавання архітэктурнай спадчыны існуюць і да чаго мы, жывучы ў цэнтры Еўропы, павінны імкнуцца.

Гродна сапраўды мае ўнікальны турыстычны і рэкрэацыйны патэнцыял, але разам з рэчамі, якія ад гродзенцаў не залежаць (найперш маецца на ўвазе прынцыповая адкрытасць краіны і ў плане бізнесу і ў плане межаў і г.д.), самае важнае за намі. Мы павінны захаваць і развіць тое, што сапраўды можа быць цікава турысту. А для перанасычанага Фларэнцыямі і Барселонамі еўрапейскага турыста нашыя касцёлы і цэрквы як бы мы ні страліся, не будуць галоўным момантам нашай турыстычнай прывабнасці. Галоўнае – дух старога горада, яго атмасфера, вяртанне да знешняга антуражу пачатку ХХ ст. або міжваеннага часу.

І вось тут нам забяспечаны турыст, продкі якога калісці жылі ў Гродне – а гэта як мінімум некалькі мільёнаў палякаў і яўрэяў (хаця і гэта далёка не ўсё). А мы пліткай, шклопакетамі, канструкцыямі супермаркетаў і металадахоўкаў акурат выганяем з горада гэты дух. А ў справах новых, ствараемых цяпер турыстычных цікавостак Гродна безумоўна знаходзіцца на апошнім месцы сярод усіх абласных гарадоў краіны.

Дык нашая казарма на вуліцы Перамогі, гэта яшчэ адна перспектыва страціць тое арыгінальнае, чаго мы ніколі ўжо не вернем. Яшчэ раз падкрэслім – ніхто не хоча каб будынак і цэлыя раёны горда заставаліся ў старым абшарпаным выглядзе. Аднаўляць і засвойваць новыя абшары трэба, але рабіць гэта трэба з розумам.

А вось што ўжо можна было аднавіць і чаго мы ніколі не вернем і тут ніколі не будзе ані гродзенскай галерыі «Альфа» як у Беластоку або «Мануфактуры» як у Лодзі. Гродзенская электранцыя. Яе будынкі былі ўзведзены ў 1912 і 1923 гадах.

Электрастанцыя ў 1945 годзе

Гэта было адно з важнейшых прадпрыемстваў горада. У Гродне, дарэчы, электрастанцыя з’явілася пасля Вільні, Мінска, Магілёва і Віцебска, але паралельна з ёй улады нават думалі пракласці трамвайную лінію ад вакзала да Нёмана, каб людзі маглі лёгка дабрацца да параходаў, якімі звычайна плылі на курорт у Друскенікі.
Першыя вуліцы, на якіх з’явілася электрычнае асвятленне – Замкавая, Ажэшкі, Савецкая. Усяго ў горадзе было крыху больш за 4000 лампачак. У канцы 1920-х гг. электрасанцыю зрабілі цеплавой (да гэтага на станцыі працавалі дызельныя рухавікі).Вугаль прывозілі з цэнтральнай Польшчы. Ужо перад самай Вялікай айчыннай вайной яе перавялі на торф. Наагул электрастанцыя была цікавым і прыгожым будынкам, сапраўдным помнікам гераічнай працы гродзенцаў (напрыклад аднаўлялі яе пасля вайны студэнты педінстытута – чытайце Аляксея Карпюка).

Электрастанцыя напярэдадні разбурэння. 2008 год.

Думаецца, што прадуманае аднаўленне гэтага капітальнага будынка і выкарыстанне яго пад галерэю ці гандлёвы цэнтар – дало б нашаму гораду фантастычны аб’ект. Асабліва калі ўлічыць, што яна знаходзілася на злучэнні прыгожай вуліцы Студэнцкай з Будзёнага недалёка ад вакзала. Але! У 2009 будынак цалкам зруйнавалі. Вось і ўспамінаем пра яе так, як успамінаем пра знішчаны стары чыгуначны вакзал. І праз нейкі час з такім-жа сумам будзем згадваць казарму на вуліцы Перамогі.


Читайте также:

    Оставить комментарий


    Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


    Поиск


    Популярное за неделю



    Афиша Гродно

    Отдых в Гродно




    Отзывы о заведениях






    Все новости Беларуси

  1. Архив

    Октябрь 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Сен  
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    293031 

  2. Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.